Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Коллектив Копыльской спортивной детско-юношеской школы олимпийского резерва вкладывают душу в работу

06.10.2019
У Капыльскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву са сваёй галоўнай задачай — падрыхтоўкай спартыўнага рэзерву — цудоўна спраўляюцца. [caption id="attachment_81482" align="aligncenter" width="840"] ■ Сяргей Камяк з юнымі футбалістамі[/caption] Залог поспеху выхаванцаў — калектыў аднадумцаў, якія ў сваю справу, як гаворыцца, укладваюць душу. З 2011 года школу ўзначальвае Вадзім Лазюк. Пад яго кіраўніцтвам працуе чацвёра трэнераў. Трое з іх — Анатоль Сянюк, Тамара Квач-Сыс і Таццяна Сінюк  — рыхтуюць біятланістаў. Фарміраваннем футбольных каманд займаецца Сяргей Камяк. Шматгадовы вопыт працы з дзецьмі, адданасць сваёй справе і мэтанакіраванасць нязменна прыносяць вынікі. Пад кіраўніцтвам трэнераў 131 юны спартсмен (менавіта столькі дзяцей сёлета тут налічваецца) яшчэ толькі вучыцца быць чэмпіёнамі. А вось некаторыя выпускнікі мінулых гадоў ужо праславілі Капыльшчыну і сваіх настаўнікаў далёка за межамі роднай спартыўнай школы. Напрыклад, Дар’я Несцерчык, Дар’я Юркевіч, Антон Смольскі і Павел Паплаўскі не раз дэманстравалі свае ўменні на прэстыжных міжнародных спаборніцтвах. Выпусцілі і наступную годную змену біятланістаў. Так, сярод новых імён, на якія зараз зроблены стаўкі, Кірыл Зяньковіч, Багдан Максіменка, Мацвей Маліноўскі, Павел Мацуль. Смак перамогі ведаюць і выхаванцы трэнера па футболе Сяргея Камяка. Сярод апошніх «лаўраў» каманды Капыльскай СДЮШАР — трэцяе месца ў першынстве Мінскай вобласці па футболе і гарантаваны выхад у фінальную частку першынства Мінскай вобласці. Дасягненні выхаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы — галоўная ўзнагарода для выкладчыкаў і пацвярджэнне таго, што іх старанні плённыя і ў сваю прафесію яны прыйшлі недарэмна. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Учитель белорусского языка и литературы гимназии № 1 г. Копыля Жанна Лапотко - человек в профессии неслучайный

05.10.2019
Сёння вынікі працы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі Жанны Мечыславаўны Лапоткі гавораць самі за сябе. Менавіта яе вучаніца Юліяна Канончык сёлета набрала запаветныя 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні. А яшчэ былі перамогі на розных этапах прадметнай алімпіяды, на навукова-практычных канферэнцыях, у творчых конкурсах. [caption id="attachment_81464" align="aligncenter" width="840"] ■ Жанна Мечыславаўна Лапотка з адзінаццацікласнікамі[/caption] Жанна Мечыславаўна — чалавек у прафесіі невыпадковы. У дзяцінстве ёй хацелася быць падобнай на настаўніцу СШ № 3 г. Капыля, дзе вучылася сама, Антаніну Васілеўну Паляшчук. Таму, калі ў 1990 годзе на базе СШ № 2 г. Капыля ствараўся першы ў раёне педагагічны клас, дзяўчынка, асабліва не раздумваючы, паступіла туды.  Потым быў БДПУ. Зараз гэта ўжо мудры сталы прафесіянал з 22-гадовым стажам. Але каб стаць майстрам настаўніцкай справы, Жанна Мечыславаўна шмат вучыла і вучылася сама, бо па-іншаму нельга. Каб адукацыйны працэс быў цікавым, яна актыўна выкарыстоўвае сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, тэхналогіі дапоўненай рэальнасці і модульнага навучання, практыкуе сістэму паэтапнага навучання беларускай мове і літаратуры, праводзіць раённыя майстар-класы па стварэнні буктрэйлераў і іх выкарыстанні на ўроках літаратуры. Трывалыя і глыбокія веды вучняў пацвярджаюцца добрымі вынікамі на ЦТ і на другім этапе рэспубліканскай алімпіяды. У 2018/2019 навучальным годзе навучэнка 10-га класа Яна Калядка пад кіраўніцтвам педагога прадстаўляла раён на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Пераможцамі другой рэспубліканскай алімпіяды па чытацкай кампетэнтнасці «Чытач+» сталі таксама навучэнцы Жанны Мечыславаўны. А Дар’я Крышкевіч  дзякуючы дапамозе настаўніцы перамагла ў раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме». Гэта вынікі ўдзелу ў інавацыйным праекце «Укараненне мадэлі фарміравання чытацкай кампетэнтнасці вучняў у працэсе сеткавага ўзаемадзеяння». Асабліва падабаецца Жанне Мечыславаўне быць класным кіраўніком. Сёлета яна выпусціць у самастойнае жыццё адзінаццацікласнікаў. Але за лёсам кожнага з іх працягне сачыць і хвалявацца. Настаўніца падтрымлівае сяброўскія адносіны  з  многімі былымі вучнямі. Арцём Лазоўскі, Яўген Клыга, Ганна Свяцкая — гэты спіс можна працягваць. З калегамі таксама склаліся добрыя адносіны.  За добрай парадай можна звярнуцца да Святланы Яўгенаўны Свяцкай, Ганны Уладзіміраўны Панашчык, Жанны Мікалаеўны Прохаравай. Бо галоўная мэта іх агульнай справы — дапамагчы дзіцяці стаць паспяховым, знайсці сябе ў жыцці. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Заведующая Потейковского детского сада Елена Гирко: "Нельзя работать с детишками и не любить их"

05.10.2019
Любоў да вучобы, павага да бацькоў і сваёй Радзімы нараджаюцца менавіта тут, у дашкольнай установе. Так лічыць загадчыца Пацейкаўскага дзіцячага сада Алена Уладзіміраўна Гірко. [caption id="attachment_81463" align="aligncenter" width="840"] ■ Алена Уладзіміраўна Гірко (у цэнтры) з калегамі[/caption] Заўсёды, калі пераступаеш парог дашкольнай установы, звяртаеш увагу на дзіцячае шматгалоссе, якое ў гэтых сценах чутно асабліва. Тут надзвычай утульна і прыгожа, а ствараюць шматлікія цуды самі выхавальнікі. Дзіцячы садзік аграгарадка Пацейкі наведваюць сямёра дзетак ва ўзросце ад 2 да 5 гадоў. І ўсе — дзяўчынкі. Працуе тут таксама нешматлікі, але вельмі дружны калектыў: выхавацель Наталля Усеваладаўна Піскун, памочнік выхавацеля Ірына Міхайлаўна Гірко, усялякую смакату гатуе дзеткам повар Валянціна Іосіфаўна Бенеш, а за гаспадаркай сочыць Ірына Уладзіміраўна Стульба. Стаж спецыялістаў у сярэднім складае 20 гадоў. Каардынуе і накіроўвае работу кожнага загадчыца — Алена Уладзіміраўна Гірко. Але лёс не адразу прывёў жанчыну ў педагогіку. Па першай адукацыі Алена Уладзіміраўна швачка. І ўжо адпаведную спецыяльнасць яна атрымала ў Барысаўскім педагагічным каледжы. З тае пары прайшло 33 гады. Зараз можна з упэўненасцю сказаць, што Алена Уладзіміраўна Гірко ў прафесіі адбылася. — Дзетак я люблю з самага маленства, — расказвае загадчыца. — Калісьці з задавальненнем гуляла з маленькім суседскім хлопчыкам. Нельга працаваць з дзеткамі і не любіць іх. Таму, калі я зразумела, што мой шлях — менавіта педагагічны, — атрымала неабходную адукацыю. Такія ж апантаныя справай  людзі працуюць побач. Разам ствараем вакол сябе прыгажосць, малюем. Музычнага кіраўніка ў нашым садзіку няма, таму самі развучваем з дзеткамі песенькі, танцы. Вельмі любяць дзяўчынкі расказваць вершыкі, прымаць удзел у невялічкіх тэатралізаваных пастаноўках. Асабліва ім падабаецца, калі за выступленнем назіраюць таты і мамы. Дарэчы, з бацькамі мы таксама знаходзім агульную мову і паразуменне. Праводзім з імі і для іх розныя тэматычныя кансультацыі, размовы, бацькоўскія сходы. І разам з імі вучымся ра-зумець і выхоўваць нашых дзетак. За акном шапаціць чырвона-жоўтае лісце, а ў садзіку ідзе старанная падрыхтоўка да традыцыйнага Свята восені і да Тыдня маці. Сцены групы, якая па неабходнасці становіцца актавай залай, упрыгожаны намаляванымі самімі выхавацелямі жоўтымі і чырвонымі лісточкамі. Адным словам, у садзіку пануе сапраўдная творчая атмасфера. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Учитель химии и биологии Тимковичской СШ Яна Николаевна Мищанович: "Педагог - это моя профессия"

04.10.2019
У гэтым упэўнена настаўніца хіміі і біялогіі Цімкавіцкай СШ Яна Мікалаеўна Мішчановіч, імя якой, нягледзячы на маладосць, ужо набыло вядомасць сярод калег. А ўсё таму, што летась Яна Мікалаеўна стала пераможцай конкурсу сярод маладых спецыялістаў «Шлях у прафесію». — Чаму я выбрала прафесію педагога? — задумваецца Яна Мікалаеўна Мішчановіч і, шчыра ўсміхаючыся, адказвае: — У маім выпадку гэта прафесія выбрала мяне… Не маючы ў родзе ні аднаго настаўніка, мне здаецца, я нарадзілася з указкай і мелам у руцэ. Усё пачалося са школы. Калі прыйшоў час і шасцігадовая Яна пераступіла яе парог, свет адкрыццяў захапіў дзяўчынку. Вучыцца ёй падабалася, і асабліва — гуманітарныя дысцыпліны. У гэтым была вялікая заслуга мамы, якая з дзяцінства выхавала любоў  да кнігі. І далей сваё жыццё без школы Яна ўжо не ўяўляла. — Можна сказаць, што маё жыццё — своеасаблівая лесвіца, па якой я падымаюся ўсё больш упэўнена, — разважае малады педагог. — Першы крок, які я зрабіла на шляху да дасягнення сваёй мэты, — гэта паступленне ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Але вучоба — усяго толькі тэорыя, дзе здаецца, што ўсё зразумела і проста. А галоўнае — гэта ўсё ж практыка. Таму другі, самы важны крок — рэалізаваць сябе ўжо ў абранай прафесіі. Менавіта пасля таго, як я прыйшла ў школу ўжо ў ролі настаўніка, пачалося яркае, па-дзіцячы няўрымслівае жыццё. Спачатку было вельмі складана, часам апускаліся рукі. Але дзякуючы падтрымцы старэйшых і больш вопытных калег з Цімкавіцкай СШ, я зразумела, што ўсё гэта —  толькі мінусы пачатку працы. Улюбёнасць у школу, у дзяцей, такіх розных і неардынарных, сур’ёзных і гарэзлівых, з кожным днём ахоплівае мяне ўсё больш. Пастаянна працуючы з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, зараджаюся ад іх энергіяй. Дзіцячае пачуццё гумару абяззбройвае, а іх непасрэдны погляд на жыццё, іх разуменне свету раскрываюць усё новыя і новыя грані жыцця. Думаю, трэцім крокам будзе набыты багаты вопыт ужо ў ролі сталага мудрага педагога. Разам з жаданнем працаваць у Яны Мікалаеўны растуць прафесіяналізм і вопыт. А галоўнае, што малады педагог разумее: дасягнуць чагосьці ў гэтай прафесіі нельга без таленавітых дзяцей, а дапамагаюць ім такімі стаць менавіта настаўнікі. Таму, калі вучні праяўляюць зацікаўленасць да хіміі або біялогіі і хочуць даведацца як мага больш, прыйсці на дадатковыя заняткі, педагог шчыра радуецца не толькі за іх, але і за сябе. Значыць, атрымалася зацікавіць. — Працу настаўніка нельга вымераць аднымі дыпломамі і граматамі, падзякамі кіраўніцтва, — рэзюмуе Яна Мікалаеўна. — Даражэй за ўсё — па-дзіцячы шчырае «Дзякуй за ўрок!». Значыць, ты на правільным шляху! Дзіяна ТКАЧЭНКА

Отделением ГАИ Копыльского РОВД просит отозваться очевидцев ДТП на улице Тимковичской

04.10.2019
Отделением ГАИ Копыльского РОВД устанавливаются очевидцы дорожно-транспортного происшествия, которое произошло 29 сентября 2019 года около 00:30 часов на ул. Тимковичской в г. Копыля, вблизи административного здания КУП «Копыльское РСУ». Всех, кто владеет какой либо информацией, просим сообщить по тел. 55-4-44 (09:00-18:00) или в ОДС Копыльского РОВД по м.т. +375 29 507-81-95 (круглосуточно).