Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У пяты раз па ўсёй рэспубліцы праходзіць маштабная акцыя Белаграпрамбанка па фінансавай пісьменнасці «Твае першыя фінансы». [caption id="attachment_71261" align="aligncenter" width="560"]■ Наталля Астраух з пяцікласнікамі Старыцкай СШ ■ Наталля Астраух з пяцікласнікамі Старыцкай СШ[/caption] Як і ў папярэднія гады, сустрэчы супрацоўнікаў Белаграпрамбанка з пяцікласнікамі, займальныя ўрокі па фінансавай пісьменнасці для дзяцей праходзяць ва ўсіх беларускіх школах. І, вядома, ніхто з дзяцей не застанецца без падарункаў ад Бел-аграпрамбанка — усім дастануцца ілюстраваныя зборнікі апавяданняў «Твае першыя фінансы» і сувеніры ад банка на памяць. У Капыльскім раёне іх атрымаюць 255 пяцікласнікаў. У юбілейны год стваральнікі праекта пастараліся зрабіць кнігу яшчэ больш цікавай: зборнік дапоўнены цэлым раздзелам займальных галаваломак і рэбусаў па фінансавай пісьменнасці з яркімі ілюстрацыямі, табліцамі і малюнкамі. — Фінансавая пісьменнасць, як і любая іншая навука, патрабуе ўважлівага вывучэння. Але калі вывучыць асновы фінансавых ведаў, можна навучыцца правільна распараджацца грашыма: спачатку тымі, якія дзецям даюць бацькі, а потым тымі, якія яны будуць зарабляць самі. Фінансавыя веды дапамогуць любому дзіцяці ўпэўнена адчуваць сябе ў дарослым свеце і клапаціцца пра дабрабыт сваіх сем’яў, — каменціруе начальнік аддзела рознічных продажаў ЦБП № 528 у г. Капылі ААТ «Белаграпрамбанк» Наталля Астраух. — Жадаем дзецям прыемнага чытання і спадзяёмся, што чытанне казак стане адначасова і займальным, і надзвычай карысным заняткам і многія, прачытаўшы кнігу «Твае першыя фінансы», зробяць для сябе нечаканыя і карысныя адкрыцці, якімі абавязкова захочацца падзяліцца з сябрамі, бацькамі і настаўнікамі. Адна з сустрэч-прэзентацый адбылася ў Старыцкай СШ. Што ж узялі з яе для сябе непасрэдныя ўдзельнікі акцыі — пяцікласнікі дадзенай установы адукацыі? Глеб Булдыска: «Я даведаўся, як правільна карыстацца грашыма і банкаўскай карткай, як пры дапамозе банкамата або інфакіёска аплачваць камунальныя ці іншыя паслугі». Паліна Харытончык: «Брашура, якую нам падарылі, вельмі маляўнічая і змяшчае шмат карыснай інфармацыі. З сустрэчы я даведалася, што можна атрымаць дадатковую банкаўскую карту і на дзяцей, а яшчэ тое, што банк робіць падарункі на дзень нараджэння». Максім Патоцкі: «Мы даведаліся пра гісторыю з’яўлення грошай, пра карысць і неабходнасць банкаў, пра тое, як правільна карыстацца грашыма, як праводзіць абмен валюты». Хрысціна Ліннік: «Нам было вельмі цікава даведацца, што значыць быць фінансава пісьменным і сучасным, пра тое, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская плацежная картка і многае іншае». Сяргей КОЗЕЛ
Победители республиканского семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села-2017» — семья Литвиных   из деревни Лешня Копыльского района — стали участниками встречи молодежного актива с Президентом Республики Беларусь Александром Лукашенко. Открытый диалог состоялся во Дворце Независимости и  был приурочен к 100-летию ВЛКСМ. [caption id="attachment_71499" align="aligncenter" width="560"]■ Виктория и Владимир Литвины вместе с дочерью Вероникой. 2017 г.              ■ Виктория и Владимир Литвины вместе с дочерью Вероникой. 2017 г.[/caption] Своими впечатлениями с читателями «СП» делится Виктория КУНАШ-ЛИТВИНА: —  Приглашение на встречу с Главой государства для нашей семьи стало неожиданным. Попав во Дворец независимости, мы были поражены красотой и блеском помещений, чувствовалась особая атмосфера, но везде присутствовал наш белорусский колорит, что подчеркивало тему независимости. За несколько минут до появления Президента Республики Беларусь было внутреннее волнение, связанное с чувством ожидания. Но с самого начала Александр Лукашенко задал встрече с молодежью неформальный тон, и обсуждение вопросов молодежной политики прошло в формате открытого диалога. Было интересно наблюдать за выступлением Президента, его общением с молодежью, в ходе  которого Глава государства внимательно выслушал предложения молодых людей, обсудил с ними их инициативы, откровенно ответил на все вопросы и рассказал о своем видении тех или иных аспектов. В конце встречи Александр Лукашенко пожелал активистам ОО «БРСМ» быть стойкими и непреклонными, но при этом оставаться честными и порядочными, защищая все родное: землю и людей, историю страны и память, культуру и ценности. Преемственность поколений, а также преемственность таких понятий, как единство, любовь к Родине, дружба, братство, вера в будущее страны — эти темы стали лейтмотивом встречи Александра Лукашенко с представителями БРСМ и комсомола. Татьяна БОХАН Фото Павла ШЕИНА
Камсамольская арганізацыя давала пуцёўку ў жыццё тым, хто імкнуўся да ведаў, адказнай работы, павышэння інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню. [caption id="attachment_71248" align="aligncenter" width="560"]■ Нэлі Гусева, 2018 г. ■ Нэлі Гусева, 2018 г.[/caption] Моладзь мела магчымасць праяўляць сябе і вырашаць многія пытанні свайго жыцця. А завадатарамі камсамольскіх спраў былі сакратары пярвічак, актывісты. Сярод такіх людзей, якія і праз шмат гадоў не страцілі ў душы камсамольскага запалу, — Нэлі Гусева. Набыты ёю падчас актыўнай камсамольскай работы навык весці за сабой атрымаў прадаўжэнне і ў прафесійнай дзейнасці: ужо звыш паўтара дзясятка гадоў яна з’яўляецца старшынёй Слабада-Кучынскага сельвыканкама. У сярэдзіне 1980-х гадоў Нэлі Эдуардаўна ўзначальвала пярвічную камсамольскую арганізацыю АМП «Капыльскае». Гэта было адно з самых вялікіх прадпрыемстваў раёна, на той час даволі перспектыўнае, маладое і маладзёжнае. З 600 працуючых амаль 160 чалавек былі членамі ВЛКСМ. Моладзь працавала ў цеснай звязцы з адміністрацыяй і партыйнай арганізацыяй. Узначальваў прадпрыемства Леанід Васілевіч, а камуністаў вёў за сабой Уладзімір Луцкі. Яны заўсёды падтрымлівалі ініцыятывы моладзі і накіроўвалі на розныя цікавыя справы. — На маю думку, гэта быў самы лепшы час, — дзеліцца Нэлі Гусева. — Таму што гэта была наша маладосць, вясёлае, энергічнае жыццё, напоўненае аптымізмам, планамі, ідэямі.  Можна сказаць, што яно кіпела. Кожны дзень запамінаўся нечым новым, цікавым. Не магу не ўзгадаць пра вялікую колькасць праведзеных мерапрыемстваў, асабліва спартыўнага кірунку. Ва ўласнасці прадпрыемства была база адпачынку ў былым панскім маёнтку ў в. Какорычы, дзе два разы на год ладзіліся спартакіяды. Удзел у іх прымалі па сто, а то і болей чалавек. Праходзілі яны заўсёды весела і цікава. Такія мерапрыемствы здружвалі калектыў, а прадпрыемства заўсёды заахвочвала падарункамі і прызамі. Камсамольцы з «Капыльскага» пастаянна ўдзельнічалі ў раённых і абласных мерапрыемствах. На высокім узроўні была развіта мастацкая самадзейнасць. Ладзіліся канцэрты і вечары адпачынку не толькі для сваіх працаўнікоў, але і адбываліся выезды ў гаспадаркі раёна. Узгадвае Нэлі Эдуардаўна працоўны дэсант у саўгас «Прамень». Днём маладзёжныя актывісты працавалі на праполцы буракоў у сельгаспрадпрыемстве, а вечарам арганізавалі канцэрт у Песачанскім Доме культуры, потым — начоўку ў палатках на беразе Нёмана з песнямі ля кастра. Надоўга запомняцца і абласныя турзлёты, дзе заўсёды нядрэнна выступалі. Побач знаходзіліся тыя, на каго неабходна было раўняцца, а таксама на-дзейныя памочнікі. — Прыкладам сапраўднага лідара для нас заўсёды была першы сакратар Ніна Купрэйчык (Скрыпінская), якая вяла нас за сабою, — адзначае Нэлі Гусева. — Пазней райкам узначальваў Аляксандр Касінскі, супрацоўніцтва з якім прадаўжаецца і да гэтага часу падчас правядзення шматлікіх мерапрыемстваў на тэрыторыі сельсавета. Ва ўсіх справах падтрымлівалі мяне актывісты нашай пярвічкі Тамара Падневіч, Святлана Выскварка, Валянціна Шайпак, Уладзімір і Ніна Стралені і многія іншыя. [caption id="attachment_71249" align="aligncenter" width="350"]■ Нэлі Камінская (Гусева) падчас мотапрабегу, 1985 г. ■ Нэлі Камінская (Гусева) падчас мотапрабегу, 1985 г.[/caption] Сяргей КОЗЕЛ
Гэтыя радкі з папулярнай песні ў выкананні ВІА «Самоцветы» былі своеасаблівым лозунгам для мільёнаў юнакоў і дзяўчат, якія напрыканцы мінулага стагоддзя з гонарам насілі імя «камсамолец». Яны — актыўныя, ідэйныя, творчыя — і сёння гатовы гадзінамі з захапленнем расказваць аб сваім ударным юнацтве. [caption id="attachment_71242" align="aligncenter" width="560"]■ Аляксандр Касінскі, 2018 г. ■ Аляксандр Касінскі, 2018 г.[/caption] Адным з прадстаўнікоў пакалення сапраўдных патрыётаў і рамантыкаў з’яўляецца Аляксандр Касінскі, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ — былы першы сакратар Капыльскага райкама камсамола. «Што для мяне камсамол? Гэта — маладосць, кіпучая энергія, насычанасць жыцця значнымі падзеямі. Магу сказаць, што лепшыя гады аддадзены камсамолу. Менавіта камсамол навучыў мяне верыць у тую справу, якой служыш і захапляеш іншых», — падзяліўся сваімі думкамі Аляксандр Іванавіч. Пачатак камсамольскага жыцця Аляксандра Касінскага быў пакладзены 44 гады таму, калі ў 1974 годзе ён разам з аднакласнікамі Дзяржынскай васьмігадовай школы ўступіў у рады ВЛКСМ. Пасля таго, як набыў дастатковы вопыт у справах ажыццяўлення ідэалагічнага выхавання моладзі, рэалізацыі палітычных і сацыяльных праектаў, быў абраны ў 1987 годзе першым сакратаром Капыльскага райкама камсамола. На гэтай пасадзе аддана служыў ідэям ВЛКСМ да апошняга дня існавання арганізацыі. Амаль 20 гадоў камсамольскага жыцця пакінулі незабыўны след і безліч яркіх успамінаў. А ўспомніць сапраўды ёсць што: жыццё камсамольцаў-актывістаў было надзвычай цікавым і насычаным. Вялікая ўвага  на  той   час удзялялася патрыятычнаму выхаванню моладзі. Камсамольцы ажыццяўлялі мотапрабегі па месцах партызанскай славы як па раёне, так і па ўсёй Беларусі і нават выязджалі ў іншыя саюзныя рэспублікі; праводзілі па месцах баёў «Зорныя паходы», падчас якіх на працягу тыдня праходзілі на лыжах кожны дзень каля 25 кіламетраў. За камсамольскія ўзносы ў той час былі ўстаноўлены памятныя знакі воінам-вызваліцелям і воінам-інтэрнацыяналістам у Капылі. Глыбы для помнікаў закупілі ў Мікашэвічах, адкуль яны былі дастаўлены камсамольскай арганізацыяй ПМК-194 у райцэнтр. Пліты ж з надпісамі Аляксандр Іванавіч заказваў у Клецку. У біяграфіі былога сакратара быў цікавы перыяд, калі яго прызначылі камандзірам зводнага камсамольска-маладзёжнага жывёлагадоўчага атрада. На адзін месяц падчас летніх школьных канікул, калі работнікі малочнатаварнай фермы вёскі Вялікая Раёўка пайшлі на адпачынак, ім на падмену накіравалі групу дзяцей са школ раёна пад кіраўніцтвам Аляксандра Касінскага. Кожны дзень з ранку да вечара атрад працаваў, а вечарам падводзілі вынікі — хто ж лепшы. Дарэчы, падчас такіх канікул школьнікі зараблялі столькі грошай, што маглі потым купіць сабе ўсё, што было неабходна да новага навучальнага года. [caption id="attachment_71243" align="aligncenter" width="560"]■ Сакратар РК ЛКСМБ Аляксандр Касінскі ўручае вымпел актывістам маладзёжнага жывёлагадоўчага атрада, 1985 г. ■ Сакратар РК ЛКСМБ Аляксандр Касінскі ўручае вымпел актывістам маладзёжнага жывёлагадоўчага атрада, 1985 г.[/caption] Запамінальнай стала таксама паездка ў Дзяржаўны цырк. Каб падзякаваць усім школьнікам, якія дапамагалі гаспадаркам раёна збіраць бульбу і яблыкі, быў выкуплены ўвесь зал цырка. Каб даставіць дзяцей на мерапрыемства, з Капыля ішла калона з 55 аўтобусаў. Перад пачаткам прадстаўлення на арэне Аляксандр Касінскі і Мікалай Гаўрыленка (які на той час узначальваў Капыльскі раённы аддзел народнай адукацыі) уручылі лідарам падарункі — аўдыямагнітафоны, тэлевізары і інш. Дзякуючы насычанаму камсамольскаму жыццю ў сакратара Капыльскага райкама было вельмі шырокае кола сяброў і паплечнікаў. Ніна Купрэйчык (зараз Скрыпінская), Віктар Плашкевіч, Уладзімір Паляшчук, Уладзімір Бурак, Сяргей Серы, Ала Давідоўская, Сяргей Сцяпанаў, Віктар Суханькоў, Ірына Комар, Нэлі Гусева, Уладзімір Булат... Ды ці мала каго яшчэ можна назваць, поруч з кім будавалі дарогу ў светлую будучыню і сустрэўшы каго з настальгіяй можна запытаць: «А помніш?..» Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ
Страница 3369 из 4858