Home
Суббота 31.05.2025 14:43

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

«Вось яно, самае цікавае!» — і суразмоўца Іван Мікалаевіч Злотнік з вёскі Канюхі працягвае чырвоную кніжачку «Учетная карточка члена КПСС». За яе вокладкай — усё жыццё, насычанае самымі рознымі падзеямі. Аднак для Івана Мікалаевіча на першым месцы заўсёды стаяла праца. І як вынік — шматлікія ўзнагароды, сярод якіх пачэснае месца займаюць ордэн «Знак Почета», знакі «Ударник пятилетки» і «Победитель соцсоревнования». [caption id="attachment_73171" align="aligncenter" width="560"]■ Іван Мікалаевіч Злотнік любіць іграць на гармоніку ■ Іван Мікалаевіч Злотнік любіць іграць на гармоніку[/caption] Амаль як у кіно, кадрамі першых успамінаў перагортваюцца падзеі пасляваеннага 46-га года. Вось чатырохгадовы Ваня сядзіць у бацькоўскай хаце ў Блеўчыцах і праз аконнае шкло бачыць: дадому, крыху стомлены дарогай, вяртаецца бацька. На грудзях — ордэн Славы. У руках акрамя звычайнага салдацкага рэчмяшка ён трымае гармонік, іграць на якім навучыўся сам задоўга да вайны. Іграць на ім праз колькі гадоў будзе і Ваня. [caption id="attachment_73172" align="aligncenter" width="560"]■ Бацька Мікалай Злотнік (першы злева). Канец 30-х гадоў XX стагоддзя ■ Бацька Мікалай Злотнік (першы злева). Канец 30-х гадоў XX стагоддзя[/caption] Іван заўсёды быў прагным да жыцця: падчас вучобы ў Быстрыцкай школе добра вучыўся, займаўся спортам, арганізоўваў розныя мерапрыемствы. Але, як магніт, прыцягваў да сябе бацькоўскі гармонік, на якім сам навучыўся падбіраць на слых розныя мелодыі. І калі аб гэтым даведаліся юнакі, хлопчыка пачалі запрашаць на танцы: што ж гэта за вяселле без музыкі? Дырэктар школы Валністы Яўген Гаўрылавіч, калі даведваўся, што на вечарынках іграе малалетні Іван, забіраў таго і адпраўляў дадому. Але хлопчык хітрыў: нібы адыходзіў да хаты (хаваўся за вуглом клуба), а потым вяртаўся: вельмі падабалася малому іграць на гармоніку. Нават у Капыль на вяселлі запрашалі. У старэйшых класах узначаліў камсамольскую арганізацыю. Стала больш даручэнняў, але яны ніколі не перашкаджалі вучобе. І як бы ні складваўся далейшы лёс Івана Мікалаевіча, ён заўсёды займаў актыўную жыццёвую пазіцыю і ніколі не расставаўся з любімым гармонікам. Нават на караблі (а служыць прыйшлося ў ваенна-марскім флоце на Балтыцы) часта гучала музыка. Пра тое, што Іван Злотнік старанна адносіўся да выканання ваенных абавязкаў, сведчаць шмат грамат і падзяка, якую атрымалі бацькі ад камандавання. Дарэчы, ліст, падпісаны капітан-лейтэнантам Лявонцьевым, Марыя Яфімаўна і Мікалай Фёдаравіч атрымалі напярэдадні дня нараджэння сына — свята працы 1 Мая. І гэта таксама сімвалічна, бо «свои социалистические обязательства в честь 1 Мая Иван выполнил с честью и является передовиком социалистического соревнования». За час службы на караблі малады чалавек адначасова з асноўнай спецыяльнасцю радыёметрыста авалодаў дзвюма сумежнымі. Акрамя таго таварышы зноў-такі выбралі Івана Злотніка сакратаром камсамольскай арганізацыі. А крыху пазней, у 1964 годзе, ён уступіў у рады КПСС. Не засталася незаўважанай жыццёвая актыўнасць і падчас вучобы на заатэхнічным факультэце ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. — Я гуляў у гандбол і футбол за зборную акадэміі. Хутка вывеў свой факультэт на першае месца. Мяне прызначылі памочнікам дэкана па спорце, — з гонарам расказвае Іван Мікалаевіч. — Калі праводзіліся якія-небудзь спаборніцтвы, заўсёды падказваў спартсменам, што трэба зрабіць, каб атрымаць лепшыя вынікі. І адкуль ён, просты вясковы хлопец, ведаў, якія пажаданні павінны пачуць удзельнікі спаборніцтваў? Мабыць, не апошнюю ролю адыграла служба ў арміі, якая, як вядома, з’яўляецца добрай школай жыцця. Працоўная самастойная дзейнасць пачалася з 1970 года, калі маладога спецыяліста Івана Злотніка накіравалі на Капыльшчыну ў саўгас «Лясное» галоўным заатэхнікам. Потым былі калгас «Праўда», племзавод імя Дзяржынскага, калгас імя Ціміразева. Пэўны час Злотнік спрабаваў зай-мацца кабінетнай справай, з’яўляючыся старшым заатэхнікам упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама. Яго няўрымслівасць і неабыякавасць заўважыў першы сакратар райкама партыі Катко Джан Рыгоравіч і накіраваў сакратаром партарганізацыі племзавода імя Дзяржынскага. Такая справа падабалася Івану Мікалаевічу: ён меў добрую магчымасць дапамагаць людзям. Аднак праз нейкі час ізноў умяшаўся Джан Рыгоравіч: «Давай, Іван Мікалаевіч, ідзі ў калгас «Радзіма» старшынёй, ты характарам да яго падыходзіш». Крыху падумаўшы, Злотнік даў згоду. — Добрыя там працавалі людзі, — успамінае Іван Мікалаевіч, — і трактарысты, і паляводы, і шафёры. Самае цяжкае было прымаць меры ў адносінах да найбольш нядбайных працаўнікоў. Але тых, хто да працы ставіўся шчыра і адказна, заўсёды ўзнагароджвалі. Да розных свят рабілі падарункі, арганізоўвалі канцэрты абавязкова з удзелам духавога аркестра. Мне пашанцавала: побач быў вельмі разумны і працавіты намеснік Чарняк Мікалай Сцяпанавіч. На работу я адыходзіў — дзеці яшчэ спалі, вяртаўся — ужо спалі. Аб адным шкадую: мала ўвагі надаваў сям’і, мала бачыў сыноў. А іх у Злотніка трое: Уладзімір, Міхаіл і Іван. Таму ўсе гаспадарскія справы леглі на плечы жонкі Надзеі, якая стала сапраўды надзейнай апорай. Дарэчы, разам Іван Мікалаевіч і Надзея Васільеўна 52 гады. Сям’я — а яна ў Злотніка ўжо вялікая — даволі часта збіраецца разам. Сакрэтам асабістага шчасця Іван Мікалаевіч лічыць адказнасць адзін за аднаго і… каханне, якое лепш за ўсё аб’ядноўвае мужчыну і жанчыну... [caption id="attachment_73170" align="aligncenter" width="350"]■ Вяселле Івана і Надзеі. 1966 год ■ Вяселле Івана і Надзеі. 1966 год[/caption] — Я да работы ставіўся шчыра. Можа таму і не адчуваў асаблівых цяжкасцей, — нібы падводзіць вынік суразмоўца. — Я лажыўся спаць з думкамі пра справы і ўставаў з імі ж. Амаль так, як і ў арміі: усё думаў, як зрабіць, каб мой пост стаў перадавым. І так ва ўсім: дзе б ні працаваў Іван Мікалаевіч, усё імкнуўся рабіць на «выдатна». Аднойчы падчас працы сакратаром Грозаўскага сельвыканкама (здарылася гэта ў сярэдзіне 90-х гадоў) прыйшлося прымаць японскую дэлегацыю. Нядоўга думаючы, Злотнік запрасіў гасцей да сябе. Сам прыгатаваў стравы — усё сваё: каўбаскі, сальца, садавіна-агародніна. Калі прадстаўнікі Краіны ўзыходзячага сонца пакаштавалі беларускія прысмакі, Іван Мікалаевіч прывычна расцягнуў гармонік. «Якую песню выканаць, каб усе ведалі?» — крыху прызадумаўся гаспадар. Адказ прыйшоў сам сабой — і над падворкам загучала вядомая «Катюша». Выконвалі ўсе разам, шчыра і душэўна. Не расстаецца з любімай музыкай Іван Мікалаевіч і пасля выхаду на пенсію: даволі часта яго запрашаюць на святы і супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН, і раённы Савет ветэранаў. — Жыць трэба актыўна, — упэўнены Злотнік, — тады і людзям карысць будзе, і сам сябе лепш адчуваць будзеш. Як доказ слоў зноў-такі жыццёвы прыклад: Іван Мікалаевіч не сядзіць без справы і зараз узначальвае ветэранскую арганізацыю сельгаспрадпрыемства. ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА Ёсць у Івана Злотніка і асабісты сакрэт духоўнага здароўя. Колькі гадоў таму прынёс ён з лесу два са-джанцы дубкоў і пасадзіў іх… у сваім садочку. Адзін — Надзін, другі — Іванаў — так назваў дрэўцы гаспадар. І зараз, амаль кожны дзень, прыходзіць да іх Іван Мікалаевіч, абдымае, туліцца, набіраецца жыццёвай энергіі. Можа таму і адчувае сябе добра. І калі душа папросіць музыкі, разгорне любімы гармонік, і пальецца над вёскай песня. Дзіяна ТКАЧЭНКА
У ДУА «Слабадакучынская СШ» прайшло спартыўна-пазнавальнае свята «За Беларусь!», прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці – першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Козел, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, ветэран працы Зоя Салановіч. [caption id="attachment_73164" align="aligncenter" width="560"]■ Барыс Дзенісюк, Настасся Козел, Валянціна Барташэвіч, Зоя Салановіч, Аляксандр Касінскі ■ Барыс Дзенісюк, Настасся Козел, Валянціна Барташэвіч, Зоя Салановіч, Аляксандр Касінскі[/caption] Да гэтай падзеі школьнікі разам з загадчыкам Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянцінай Барташэвіч падрыхтавалі выставы кніг і фотаздымкаў «Мой край беларускі, старонка мая», «Памятаем», аформлены стэнд «Старонкі гісторыі саўгаса «Крыніца». Па традыцыі ў школьным музеі імя І.С. Трацэўскага адбыўся прыём у члены грамадскага аб’яднання «БРСМ». Падчас урачыстай цырымоніі Настасся Козел і ганаровыя госці ўручылі членскія білеты і значкі саюза моладзі сямі навучэнцам 10 класа. Неабходна адзначыць, што адзін з іх — Кірыл Кандыбовіч — прыбыў у апошні момант. У гэты дзень ён адстойваў гонар Капыльскага раёна ў абласных спаборніцтвах. У сваім выступленні Настасся Ігараўна адзначыла, што сённяшнія юнакі і дзяўчаты стануць годнымі прадаўжальнікамі слаўных спраў сваіх бацькоў і дзядоў, будуць горача любіць сваю Радзіму, захоўваць і берагчы мір на зямлі, праслаўляць родную Капыльшчыну сваімі творчымі, спартыўнымі, інтэлектуальнымі, працоўнымі поспехамі і дасягненнямі. Ветэран беларускага камсамола Зоя Салановіч павіншавала школьнікаў з важным і памятным днём у жыцці: «Я жадаю вам старанна авалодваць ведамі, прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы, быць уважлівымі адзін да аднаго і сваіх педагогаў, добрымі і вернымі сябрамі, з гонарам несці эстафету старэйшых пакаленняў». Аляксандр Касінскі запэўніў усіх прысутных, што наша моладзь жыццярадасная, ініцыятыўная, мэтанакіраваная і праз некаторы час ёй трэба будзе ўзяць на сябе адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Свята прадоўжылася ў спартыўнай зале, дзе прайшла таварыская сустрэча па валейболе паміж педагогамі і членамі БРСМ. У перапынках матчу гучалі песні ў выкананні настаўніка рускай мовы Марыны Коршук і выпускніцы 11 класа Алены Міхайлоўскай. Танцавальныя нумары выконвалі васьмікласнікі Уладзімір Аніфер і Кацярына Шаміч. Члены клуба «Патрыёты Радзімы» Вольга Рыбак, Марыя Дашкевіч, Паліна Пратасевіч прачыталі вершы, прысвечаныя юбілею краіны. Падвёў вынікі мерапрыемства старшыня РАС ДТСААФ, які для дзейнасці гуртка «Трапны стралок» уручыў дырэктару школы Валянціне Кандыбовіч пнеўматычную вінтоўку «Байкал», а актыўным членам ДТСААФ — граматы. Сярод узнагароджаных педагог-арганізатар Жанна Тарасевіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Мікалай Салановіч, навучэнец 11 класа Аляксандр Русаковіч і іншыя. Усе ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых уражанняў і яркіх эмоцый. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Среда, 02 января 2019 00:15

01-01-2019

[embed]http://kopyl.by/audio/01.01.2019.mp3[/embed]
Падрыхтоўка да навагодніх і калядных свят вядзецца не толькі ў горадзе, але і раёне. Ва ўсіх аграгарадках устаноўлены ёлкі, упрыгожаны вуліцы і будынкі. 6a7e29352fd78d8e8300373843d77316Навагодняе дрэўца з’явілася і ў цэнтры аграгарадка Пацейкі. Як расказаў старшыня мясцовага сельвыканкама Сяргей Цвірко, пры ўборцы пустуючага ўчастка ў в. Какорычы была заўважана маладзенькая сасна, якую неабходна было высекчы разам з усім хмызняком. Аднак з’явілася ідэя яе выкапаць і перавезці ў Пацейкі. І вось некалькі тыдняў таму гэта жаданне ажыццявілася: пры дапамозе тэхнікі ААТ «Прагрэс 2010» дрэўца без пашкоджанняў каранёвай сістэмы паспяхова пераса-джана на цэнтральную сядзібу. Зараз яно ўпрыгожана гірляндамі, цацкамі. У навагодні комплекс таксама ўваходзяць упрыгожаны рэтра-аўтамабіль каля будынка сельвыканкама і сімвал наступнага года — свінка. Сяргей КОЗЕЛ
Среда, 09 января 2019 00:15

08-01-2019

[embed]http://kopyl.by/audio/08.01.2019.mp3[/embed]
Страница 3312 из 4883