На памяці тыя гады, калі дадзенае сельгаспрадпрыемства традыцыйна знаходзілася на верхніх радках зводак упраўлення райсельгасхарчу. Прыемна, што вяртанне да гэтага назіраецца і зараз. На дадзены момант надой ад адной каровы ў сельгаспрадпрыемстве складае каля 15 кг малака, і гэта адзін з найбольшых паказчыкаў у раёне, валавы надой за дзень — каля 17 000 кг, таварнасць — 91%.
[caption id="attachment_73924" align="aligncenter" width="580"]

■ Кіраўнік аддзялення (фермы) № 1 Тамара Засімовіч (справа) з аператарам Таццянай Храноўскай[/caption]
Пра тое, як працуюць семежаўскія жывёлаводы, мы даведаліся падчас наведвання некаторых аб’ектаў сельгаспрадпрыемства.
Трэба сказаць, што аддзяленне (ферма) № 3, якое ўжо на працягу амаль 17 гадоў узначальвае Уладзімір Рудніцкі, — самае буйное ў гаспадарцы. Тут утрымліваецца 1600 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 380 — дойны статак. Ён знаходзіцца на ферме круглы год. Доіцца жывёла ў даільна-малочных блоках: нямецкай вытворчасці і ААТ «Гомельагракамплект». Вялікую ролю ў павышэнні прадукцыйнасці жывёлы адыгрывае кармленне. Як адзначыў кіраўнік аддзялення, рацыён складаецца так, каб была найбольшая аддача. Заўсёды ў наяўнасці — якасны камбікорм, сілас, сянаж, макуха, сена і г.д. Акрамя гэтага надаецца пільная ўвага чыстаце памяшканняў, свое-часоваму лячэнню і іншаму догляду пагалоўя.
[caption id="attachment_73923" align="aligncenter" width="580"]

■ Цялятніца аддзялення (фермы) № 3 Марыя Харковіч[/caption]
— Высокая арганізацыя працы, захаванне тэхналагічнай і працоўнай дыс-цыпліны ў агульным выніку і адрозніваюць працу нашых жывёлаводаў, — адзначае Уладзімір Рудніцкі. — Надой малака ад адной каровы за мінулы год па нашай ферме склаў 5800 кг, што на 133 кг больш, чым у папярэднім годзе. Зараз па ферме атрымліваем у сярэднім каля 16 кг малака ад адной каровы. Вялікая заслуга ў гэтым нашых аператараў Аксаны Котавай, Таццяны Мацвеевай, Ганны Кухарэнкі, Святланы Галушкі і іншых.
[caption id="attachment_73922" align="aligncenter" width="580"]

■ Кіраўнік аддзялення (фермы) № 3 Уладзімір Рудніцкі з аператарамі Ганнай Кухарэнкай і Святланай Галушкай[/caption]
Прывагі маладняку за мінулы год па дадзенай ферме склалі 675 г. Найбольшыя — 736–740 г — атрыманы ў групе, якую даглядае ветэран працы з багатым (34-гадовым) працоўным стажам Марыя Харковіч. Не адстаюць ад яе і іншыя цялятніцы — Валянціна Волчак, Надзея Рогава, Кацярына Гацілава, Таццяна Навіцкая.
Адказна ставяцца да выканання жывёлагадоўчага працэсу і ў аддзяленні (ферме) № 1, якое з 1996 года ўзначальвае Тамара Засімовіч. На ферме ўтрымліваецца 386 галоў дойнага статка. За мінулы год атрымана 5646 кг малака ад адной каровы, што на 118 кг больш за паказчык папярэдняга года. Лідарам тут з’яўляецца аператар Ларыса Шаманаева, якая атрымала звыш 6000 кг. Крыху адстае ад яе Таццяна Храноўская, на рахунку якой 5770 кг.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА