Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Четверг, 10 октября 2019 12:15

(CMigrator copy 69)

https://ok.ru/video/1276900413921
Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2020 году. Соответствующее решение закреплено постановлением Совмина от 9 октября 2019 года №688, сообщили в пресс-службе правительства. Согласно документу, рабочие дни в 2020 году переносятся с четверга 2 января на субботу 4 января (то есть на Новый год выходными будут 1 и 2 января), с понедельника 6 января на субботу 11 января (что даст три дня отдыха подряд - 5, 6 и 7 января). Кроме того, предусмотрен перенос рабочего дня с понедельника 27 апреля на субботу 4 апреля. При этом выходными будут 25, 26, 27 и 28 апреля (Радуница). Организациям предоставлено право с учетом специфики производства (работы) осуществлять перенос рабочих дней в ином порядке в соответствии с законодательством.
13 октября, в воскресный день, перед праздником Покрова Пресвятой Богородицы по просьбе прихожан храма Святой Живоначалной Троицы д. Телядовичи за божественной литургией будет петь хор (прихожан) Всехсвятского прихода г. Минска под управлением регента Марии Владимировны Клочко. Начало богослужения в 8.30. Протоиерей Геннадий КОРНЕВ, настоятель храма Святой Живоначальной Троицы
С 7 по 17 октября ГАИ проводит профилактическую акцию «Сохрани себе жизнь!». Целью республиканской акции является предупреждение ДТП с участием пешеходов, популяризация использования фликеров в темное время суток. Внимание сотрудников ГАИ в первую очередь будет уделено исправности освещения в районе пешеходных переходов, наличию необходимых технических средств регулирования движения. Госавтоинспекция усилит контроль за обеспечением безопасности на нерегулируемых пешеходных переходах, участках автомобильных дорог, улицах населенных пунктов, где есть высокий риск совершения наездов на пешеходов. Кроме того, на местах будет проведена информационно-разъяснительная работа в трудовых коллективах, учреждениях образования, где инспекторами будет доведена информация о необходимости использования световозвращающих элементов и мерах безопасности на пешеходных переходах. ОГАИ Копыльского РОВД  
Бяду часам можна прадухіліць. Для гэтага і створаны ў раёне назіральныя камісіі для праверкі бяспечных умоў пражывання грамадзян. Мэта іх дзейнасці — правядзенне сумесных абследаванняў домаўладанняў і кватэр, каб своечасова ўказаць на недахопы, якія ствараюць пагрозу. [caption id="attachment_82020" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас наведвання шматдзетнай сям’і Ражко з аг. Семежава[/caption] Спісы адрасоў, якія неабходна наведаць, фарміруе старшыня сельвыканкама, які з’яўляецца і кіраўніком назіральнай камісіі. «У большасці выпадкаў наведваюцца дамы грамадзян групы рызыкі, — растлумачыла перад пачаткам рэйду старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна. — У яе ўваходзяць шматдзетныя сем’і, у тым ліку сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх, і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, інваліды першай і другой груп, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, іншыя асобы, найбольш схільныя да рызыкі  ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі». Мэтанакіраваная работа назіральных камісій, каардынацыя якіх ускладзена на раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дапамагае пазбегнуць няшчасных выпадкаў, выкліканых неасцярожнасцю грамадзян у розных галінах жыццядзейнасці. Таму ў іх склад уваходзяць работнікі РАНС, РАУС, сфер адукацыі, сацыяльнай абароны, аховы здароўя, энерга- і газанагляду, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, а таксама сельгаспрадпрыемстваў, угоддзі якіх размешчаны ў межах канкрэтнага сельсавета. «Упор у рабоце назіральных камісій, — расказвае інспектар Капыльскага РАНС Аляксандр Дарашэвіч, — робіцца на прафілактычную і інфармацыйна-растлумачальную работу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Гэта інструктажы работнікамі зацікаўленых службаў, гутаркі з прывядзеннем канкрэтных прыкладаў надзвычайных сітуацый, распаўсюджванне нагляднай прадукцыі. Як паказвае практыка, зладжанасць у рабоце членаў назіральных камісій дазваляе своечасова папярэдзіць і не дапусціць надзвычайных сітуацый, а гэта значыць — захаваць чыёсьці жыццё». «Наша камісія практыкуе выезды раз на тыдзень, вядома ж, не ўсім складам, а дзелімся на групы, — адзначае спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Семежава» Наталля Правальская. — Вось і сёння мы працуем разам з інспектарам РАНС Аляксандрам Дарашэвічам і медработнікам Семежаўскай участковай бальніцы Нінай Скамарохай, бо наведваем шматдзетныя сем’і з малымі дзецьмі і адзінока пражываючых сталых грамадзян». Адзначым, што ў  абследаваных ў аграгарадку домаўладаннях, якія наведалі члены назіральнай камісіі, сур’ёзных парушэнняў не выяўлена. Што, безумоўна, радуе. У большасці дамоў назіралася чысціня, парадак, а галоўнае — бяспечныя ўмовы пражывання. Аднак асобныя заўвагі ўсё ж былі: неістотныя заганы ў арганізацыі пячнога абсталявання, неабходнасць навядзення парадку на прылеглай да дома тэрыторыі. «Падчас работы назіральных камісій ідзе інфармаванне насельніцтва, — падкрэсліў Аляксандр Дарашэвіч. — Мы працуем і з працоўнымі калектывамі, расказваючы пра неабходнасць правядзення рамонту пячнога ацяплення, электраправодкі і ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, замены газавага абсталявання ў домаўладаннях састарэлых бацькоў. У гэтай сітуацыі грамадзяне, чые пажылыя сваякі жывуць асобна, часта правільна рэагуюць і дапамагаюць тым прывесці дом у бяспечны стан. Такі падыход эфектыўны, таму што ў мітусні людзі забываюць, што ў іх дапамозе маюць патрэбу самыя блізкія людзі. А мы ім пра гэта нагадваем». Сяргей КОЗЕЛ
Страница 2923 из 4851