Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

11 ноября начальник отдела налогообложения имущества физических лиц инспекции МНС Республики Беларусь по Слуцкому району Владимир РАДЮК проведет прямую телефонную линию по вопросам уплаты физическими лицами имущественных налогов за 2020 год. Прямая телефонная линия будет проводиться с 10.00 до 13.00 по тел. (8-01795) 97-5-88.
10 ноября в ГУ «Копыльский РайЦГЭ» с 12.00 до 14.00 запланирован прием граждан и юридических лиц главным государственным санитарным врачом Минской области Владимиром Владимировичем РЫЗГУНСКИМ.
На этот раз – по итогам фестиваля вокального мастерства «Юла-Фест». И снова отличились вокалисты образцовой студии эстрадного вокала «Клио», работающей при Центре творчества детей и молодежи Копыльского района под руководством педагога дополнительного образования Татьяны Ермолович. Лауреатом І степени стала Анастасия Бочко. Лауреаты ІІ степени – Полина Солодуха и София Солило, а также смешанный состав «Клио». [caption id="attachment_95865" align="aligncenter" width="400"] ■ София Солило[/caption] [caption id="attachment_95864" align="aligncenter" width="400"] ■ Анастасия Бочко[/caption] Лауреатами ІІІ степени в номинации «Эстрадный вокал» стали Виктория Жоголь и Виктория Трухан. В номинации «Джазовый вокал» опять-таки отличилась Виктория Жоголь. А Виктория Трухан стала лауреатом ІІІ степени еще и как исполнитель патриотической песни. Такой же награды удостоен и младший состав «Клио». [caption id="attachment_95867" align="aligncenter" width="840"] ■ Виктория Жоголь, Константин Шиманский и Виктория Трухан[/caption] Диана ТКАЧЕНКО
Среда, 04 ноября 2020 19:03

(CMigrator copy 106)

Ніна Сцяпанаўна Трацэўская прайшла на перадавой усю вайну ваенным урачом, сустрэла Дзень Перамогі ў званні старшага лейтэнанта медыцынскай службы. Баявы шлях  адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За абарону Сталінграда»,  «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», «50 гадоў Узброеных Сіл СССР», шматлікімі падзякамі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В. Сталіна.   Ніна – равесніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, нарадзілася ў мнагадзетнай сялянскай сям’і (тры браты і сястра) у пасёлку Заполле. Скончыла Слабада-Кучынскую сямігодку, Старыцкую СШ, а затым і Мінскі медыцынскі тэхнікум. Па размеркаванні трапіла ў горад Быхаў, працавала ў раённай бальніцы. Як і ўсе дзяўчаты той пары марыла аб простым жаночым шчасці. Яно было побач. На танцах пазнаёмілася з лётчыкам-афіцэрам, які служыў у 25-й авіяцыйнай базе ВПС Заходняй асобай ваеннай акругі. 21 чэрвеня 1941 года закаханыя распісаліся, згулялі невялікае вяселле, аб якім не паспелі паведаміць сваім родным. А раніцай 22 чэрвеня ён па трывозе на знішчальніку І–16 узняўся ў неба на перахват нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў і з баявога  вылету не вярнуўся. Сумны боль страты любага чалавека Ніна пранесла праз усё жыццё. Аб тым, хто ён і адкуль, нікому ніколі не распавядала. Так для маладой жанчыны пачалася вайна. Урач Трацэўская пасля афіцыйнага аб’яўлення савецкага ўрада аб нападзе фашысцкай Германіі на СССР адразу кінулася ў ваенкамат, добраахвотнікам уступіла ў Чырвоную армію. Хутка вайна дакацілася і да Быхава – пачаліся абарончыя баі пад Магілёвам. У палявым шпіталі не хапала медыкаментаў, абсталявання, перавязачнага матэрыялу, на бінты разрывалі нават прасціны і салдацкую бялізну. З-за недахопу палатак многія, у тым ліку цяжкапараненыя і той, хто паміраў, знаходзіліся пад адкрытым небам. Адусюль несліся стогны і крык. У моцную спёку параненыя ўвесь час прасілі піць, медсёстры і санітары, збіваючыся з ног, насілі ваду з нейкага балотца. Ніна была асістэнтам хірурга і сама праводзіла аперацыі. Побач з аперацыйным сталом (збіты з дошак) зямля настолькі была прапітана крывёю, што слізгацелі ногі, а ампутаваныя канечнасці не паспявалі прыбіраць. Нават форма імгненна прапітвалася свежай крывёю. Урачы ад стомленасці і недасыпання  звальваліся з ног, страчвалі прытомнасць ад голаду. Кароткая перадышка – і зноў праводзіліся аперацыі. Яны не думалі пра сябе, не глядзелі, наколькі цяжкай была рана. Пакуль чалавек яшчэ дыхаў, яны рабілі ўсё, каб выратаваць яго жыццё. І кожны раз, калі скрываўлены салдат  рабіў апошні ўздых, перажывалі гэта сваёй душой. Гэта быў подзвіг у імя жыцця! Далей была эвакуацыя параненых, якіх пагрузілі на машыны і рушылі на чыгуначную станцыю Крычаў. Адтуль адыходзілі на ўсход санітарныя цягнікі. У дарозе на калону спікіравалі нямецкія знішчальнікі і пачалі расстрэльваць машыны з кулямётаў, нягледзячы на чырвоныя крыжы, нанесеныя фарбай на кабіны. Калона прыпынілася, параненыя (хто мог) пачалі спрыгваць з кузаваў і разбягацца. А цяжкапараненых ратавалі ўсе, хто мог. Нарэшце самалёты адстраляліся і паляцелі. Пашчасціла, тэхніка засталася цэлай. Толькі ўвечары дабраліся да Крычава. На чыгуначнай станцыі стаялі санітарныя саставы, каля якіх чакалі пагрузкі сотні параненых чырвонаармейцаў. І зноў налёт нямецкай авіяцыі. Толькі цяпер на зямлю паляцелі бомбы. Яшчэ больш з’явілася параненых і забітых. У гэтых складаных і неспадзяваных умовах нашы медыкі прадаўжалі выконваць свой прафесіянальны абавязак і паказалі неверагодную самааддачу. Ваюе на Заходнім, Паўднёва-Заходнім франтах і Варонежскім франтах. У жніўні 1942 года старшы ваенфельчар Ніна Трацэўская прызначана зубным урачом 176-га армейскага запаснога стралковага палка 6-й гвардзейскай арміі. У час Сталінградскай бітвы яе полк удзельнічае ў ліквідацыі нямецкіх і італьянскіх войскаў на Сярэднім Доне. Затым была Курская бітва. Вызваляла Украіну, родную Беларусь, Латвію. Дзень Перамогі сустрэла на беразе Балтыйскага мора (горад Ліепая). Колькі праведзена хірургічных аперацый, колькі выратавана жыццяў салдат і залечана ран – аб гэтым ужо ніхто не раскажа. Кожны вернуты ў строй воін быў для яе перамогай. У 1944 годзе пасля вызвалення Беларусі яе маці Марыя Рыгораўна атрымала чатыры пахавальныя лісты на дачку і трох сыноў, і ніводнай вестцы не паверыла. Матчына сэрца адчувала, што дзеці жывыя. Усе яны вярнуліся дамоў. Аб  днях ваеннай пары  не магла і не хацела ўспамінаць. «Занадта шмат перажыта, каб гаварыць пра вайну. Жылі адным, калі прыйдзе перамога». Яны з малодшым братам Іванам у час сустрэч з роднымі радаваліся, што ў тых  жудасных жорнах вайны засталіся ў жывых, сталі мудрэйшымі, навучыліся шанаваць жыццё і чалавечыя адносіны. Ніна Сцяпанаўна працавала ў Лейпцыгу ў групе савецкіх войскаў у Германіі ўрачом-стаматолагам. Пасля вяртання ў Мінск шчыравала  ў стаматалагічных паліклініках № 2, № 7 і пансіянаце Акадэміі Навук (працавала да 72 гадоў). Свайго жылля не было. Гэта сціплая і абаяльная жанчына здымала невялічкі пакойчык, жыла ў бараку, камуналцы. І толькі пасля таго, як  адправіла ліст  старшыні Камітэта савецкіх жанчын Валянціне Цярашковай, у якім апісала сваю жаночую долю, адразу атрымала аднапакаёвую кватэру. Асабістае жыццё не склалася з-за перажытага – маладосць была абпалена вайной. Да сваіх пацыентаў  падыходзіла з дабрынёй і павагай, заўсёды сустракала і праважала іх з усмешкай. Вельмі любіла сваю вёску і  землякоў за працавітасць і добразычлівасць, часта наведвала бацькоўскую хату ў Заполлі, родных і суседзяў адорвала падарункамі. У 1991 годзе яна ціха пайшла з жыцця. Барыс Дзенісюк, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
На сайте Минздрава появилась новая рубрика для специалистов, где размещена информация о новой коронавирусной инфекции, сообщает БЕЛТА. Специалисты Минздрава, эксперты кафедр БГМУ и БелМАПО ответили на самые часто задаваемые вопросы врачей различных специальностей, которые сейчас работают в стационарных и поликлинических учреждениях и оказывают медпомощь пациентам с инфекцией COVID-19. В частности, разъясняется, что КТ-картина двусторонней вирусной пневмонии является основанием для постановки диагноза COVID-19 без дополнительного лабораторного подтверждения. КТ органов грудной клетки позволяет визуализировать изменения, по которым с высокой вероятностью можно предположить диагноз COVID-19 (чувствительность около 95%), и достаточна для определения тактики ведения пациента. В этом случае используются клинико-рентгенологические критерии постановки диагноза, назначается соответствующее обследование и лечение пациента. Лабораторное подтверждение COVID-19 инфекции необходимо провести в последующем для окончательной верификации диагноза, статистической регистрации таких случаев, осуществления выплат и проч. Специалисты также отмечают, что нет смысла в контрольном ПЦР-исследовании носоглоточных смывов у выздоровевших пациентов перед выпиской. После 10-14-го дня заболевания большинство пациентов не контагиозны, при этом результат ПЦР может оставаться положительным до 2-3 месяцев за счет детекции кусочков генетического материала нежизнеспособного вируса, что продемонстрировано в ряде клинических исследований. Закрытие листа нетрудоспособности у пациентов с бессимптомной и легкой формой происходит не ранее 14-го дня, со среднетяжелой и тяжелой формой - не ранее 21-го дня, что более чем достаточно для прекращения выделения пациентом жизнеспособного вируса. Кроме того, оговариваются случаи, когда необходимо назначать лекарственные препараты, в том числе дексаметазон, тоцилизумаб.
Страница 2368 из 4891