Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Ніна Сцяпанаўна Трацэўская прайшла на перадавой усю вайну ваенным урачом, сустрэла Дзень Перамогі ў званні старшага лейтэнанта медыцынскай службы. Баявы шлях адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За абарону Сталінграда»,  «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», «50 гадоў Узброеных Сіл СССР», шматлікімі падзякамі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В. Сталіна. Ніна – равесніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, нарадзілася ў мнагадзетнай сялянскай сям’і (тры браты і сястра) у пасёлку Заполле. Скончыла Слабада-Кучынскую сямігодку, Старыцкую СШ, а затым і Мінскі медыцынскі тэхнікум. Па размеркаванні трапіла ў горад Быхаў, працавала ў раённай бальніцы. Як і ўсе дзяўчаты той пары марыла аб простым жаночым шчасці. Яно было побач. На танцах пазнаёмілася з лётчыкам-афіцэрам, які служыў у 25-й авіяцыйнай базе ВПС Заходняй асобай ваеннай акругі. 21 чэрвеня 1941 года закаханыя распісаліся, згулялі невялікае вяселле, аб якім не паспелі паведаміць сваім родным. А раніцай 22 чэрвеня ён па трывозе на знішчальніку І–16 узняўся ў неба на перахват нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў і з баявога  вылету не вярнуўся. Сумны боль страты любага чалавека Ніна пранесла праз усё жыццё. Аб тым, хто ён і адкуль, нікому ніколі не распавядала. Так для маладой жанчыны пачалася вайна. [caption id="attachment_96061" align="aligncenter" width="650"] ■ Ніна Трацэўская (сядзіць) з сяброўкай. 1945 г.[/caption] Урач Трацэўская пасля афіцыйнага аб’яўлення савецкага ўрада аб нападзе фашысцкай Германіі на СССР адразу кінулася ў ваенкамат, добраахвотнікам уступіла ў Чырвоную армію. Хутка вайна дакацілася і да Быхава – пачаліся абарончыя баі пад Магілёвам. У палявым шпіталі не хапала медыкаментаў, абсталявання, перавязачнага матэрыялу, на бінты разрывалі нават прасціны і салдацкую бялізну. З-за недахопу палатак многія, у тым ліку цяжкапараненыя і той, хто паміраў, знаходзіліся пад адкрытым небам. Адусюль несліся стогны і крык. У моцную спёку параненыя ўвесь час прасілі піць, медсёстры і санітары, збіваючыся з ног, насілі ваду з нейкага балотца. Ніна была асістэнтам хірурга і сама праводзіла аперацыі. Побач з аперацыйным сталом (збіты з дошак) зямля настолькі была прапітана крывёю, што слізгацелі ногі, а ампутаваныя канечнасці не паспявалі прыбіраць. Нават форма імгненна прапітвалася свежай крывёю. Урачы ад стомленасці і недасыпання  звальваліся з ног, страчвалі прытомнасць ад голаду. Кароткая перадышка – і зноў праводзіліся аперацыі. Яны не думалі пра сябе, не глядзелі, наколькі цяжкай была рана. Пакуль чалавек яшчэ дыхаў, яны рабілі ўсё, каб выратаваць яго жыццё. І кожны раз, калі скрываўлены салдат рабіў апошні ўздых, перажывалі гэта сваёй душой. Гэта быў подзвіг у імя жыцця! [caption id="attachment_96062" align="aligncenter" width="650"] ■ Ніна Трацэўская (злева) з пляменніцай Ганнай. 1976 г.[/caption] Далей была эвакуацыя параненых, якіх пагрузілі на машыны і рушылі на чыгуначную станцыю Крычаў. Адтуль адыходзілі на ўсход санітарныя цягнікі. У дарозе на калону спікіравалі нямецкія знішчальнікі і пачалі расстрэльваць машыны з кулямётаў, нягледзячы на чырвоныя крыжы, нанесеныя фарбай на кабіны. Калона прыпынілася, параненыя (хто мог) пачалі спрыгваць з кузаваў і разбягацца. А цяжкапараненых ратавалі ўсе, хто мог. Нарэшце самалёты адстраляліся і паляцелі. Пашчасціла, тэхніка засталася цэлай. Толькі ўвечары дабраліся да Крычава. На чыгуначнай станцыі стаялі санітарныя саставы, каля якіх чакалі пагрузкі сотні параненых чырвонаармейцаў. І зноў налёт нямецкай авіяцыі. Толькі цяпер на зямлю паляцелі бомбы. Яшчэ больш з’явілася параненых і забітых. У гэтых складаных і неспадзяваных умовах нашы медыкі прадаўжалі выконваць свой прафесіянальны абавязак і паказалі неверагодную самааддачу. [caption id="attachment_96060" align="aligncenter" width="400"] ■ Мама Ніны - Марыя Рыгораўна. 1960-я г.[/caption] Ваюе на Заходнім, Паўднёва-Заходнім франтах і Варонежскім франтах. У жніўні 1942 года старшы ваенфельчар Ніна Трацэўская прызначана зубным урачом 176-га армейскага запаснога стралковага палка 6-й гвардзейскай арміі. У час Сталінградскай бітвы яе полк удзельнічае ў ліквідацыі нямецкіх і італьянскіх войскаў на Сярэднім Доне. Затым была Курская бітва. Вызваляла Украіну, родную Беларусь, Латвію. Дзень Перамогі сустрэла на беразе Балтыйскага мора (горад Ліепая). Колькі праведзена хірургічных аперацый, колькі выратавана жыццяў салдат і залечана ран – аб гэтым ужо ніхто не раскажа. Кожны вернуты ў строй воін быў для яе перамогай. У 1944 годзе пасля вызвалення Беларусі яе маці Марыя Рыгораўна атрымала чатыры пахавальныя лісты на дачку і трох сыноў, і ніводнай вестцы не паверыла. Матчына сэрца адчувала, што дзеці жывыя. Усе яны вярнуліся дамоў. Аб  днях ваеннай пары  не магла і не хацела ўспамінаць. «Занадта шмат перажыта, каб гаварыць пра вайну. Жылі адным, калі прыйдзе перамога». Яны з малодшым братам Іванам у час сустрэч з роднымі радаваліся, што ў тых  жудасных жорнах вайны засталіся ў жывых, сталі мудрэйшымі, навучыліся шанаваць жыццё і чалавечыя адносіны. Ніна Сцяпанаўна працавала ў Лейпцыгу ў групе савецкіх войскаў у Германіі ўрачом-стаматолагам. Пасля вяртання ў Мінск шчыравала  ў стаматалагічных паліклініках № 2, № 7 і пансіянаце Акадэміі Навук (працавала да 72 гадоў). Свайго жылля не было. Гэта сціплая і абаяльная жанчына здымала невялічкі пакойчык, жыла ў бараку, камуналцы. І толькі пасля таго, як  адправіла ліст  старшыні Камітэта савецкіх жанчын Валянціне Цярашковай, у якім апісала сваю жаночую долю, адразу атрымала аднапакаёвую кватэру. Асабістае жыццё не склалася з-за перажытага – маладосць была абпалена вайной. Да сваіх пацыентаў  падыходзіла з дабрынёй і павагай, заўсёды сустракала і праважала іх з усмешкай. Вельмі любіла сваю вёску і  землякоў за працавітасць і добразычлівасць, часта наведвала бацькоўскую хату ў Заполлі, родных і суседзяў адорвала падарункамі. У 1991 годзе яна ціха пайшла з жыцця. Барыс Дзенісюк, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Вторник, 10 ноября 2020 19:09

Перенос рабочих дней в 2021 году

Совет Министров утвердил график переноса рабочих дней в 2021 году, сообщает БЕЛТА. Рабочий день с пятницы 8 января переносится на субботу 16 января, с понедельника 10 мая - на субботу 15 мая. Организациям предоставлено право с учетом специфики производства (работы) переносить рабочие дни в ином порядке в соответствии с законодательством. Источник: постановление Совета Министров от 9 ноября 2020 года №635.
Во многих отделения "Белпочты" остановился прием платежей через систему ЕРИП, сообщает БЕЛТА. В частности, сбой связан с неполадками, которые появились в ОАО "НКФО "ЕРИП" утром 10 ноября. В связи с этим "Белпочта" временно приостановила прием платежей. О восстановлении работы системы будет сообщено дополнительно, а РУП "Белпочта" приносит своим клиентам извинения за неудобства.
С 9 ноября на Копыльщине стартовала информационно-пропагандистская кампания МЧС «Не жди белочку – туши окурок!». Данная кампания пройдет в три этапа: 1-й этап заключает в себе размещение наружной социальной рекламы, а также тематической наглядно-изобразительной продукции для информирования населения о существующей проблеме с целью повлиять на беспечное отношение к вопросам безопасности. 2-ой этап начнется 23 ноября. Это размещение на радиостанции профилактического аудиоролика «Не жди белочку – туши окурок!». 3-й этап, финальный, пройдет с 23 по 27 ноября и 30 ноября в виде презентационных мероприятий. Павел ШЕИН    
Помощь медикам, поддержка работников во время пандемии, занятость, заработная плата, цены, охрана труда. На этих и других вопросах акцентировали внимание на заседании Совета районного объединения организаций профсоюзов, которое прошло в онлайн-режиме. Среди приглашенных – заместитель председателя Минского областного объединения профсоюзов Дмитрий Бочков и председатель Минской областной организации Белорусского профсоюза работников здравоохранения Александр Дрейчук, председатель Копыльского районного Совета депутатов Ирина Кисляк, заместитель председателя Копыльского райисполкома Александр Дубина. – В марте был принят ряд решений и расставлены приоритеты в рамках работы в условиях пандемии, – отметила председатель Копыльского районного объединения профсоюзов Валентина Козич. – Сегодня на всех уровнях сформированы кассы взаимопомощи. Такие кассы существуют как в первичных профсоюзных организациях, так и в райкомах, обкомах, республиканских комитетах. Каждая первичка до 1 сентября текущего года перечисляла 2% от членских профсоюзных взносов. Эти денежные средства поступали в кассу взаимопомощи Копыльского района. По словам профсоюзного лидера, эту работу продолжат и дальше. Следующий важный вопрос – фонд помощи медикам. ФПБ было принято решение, что с участием всех отраслевых профсоюзов создается такой фонд, чтобы поддержать медицинских работников, которые трудятся на передовой. В августе принято решение о завершении акции «Справимся вместе». Но при этом помощь всем тем медикам, заявления от которых поступили до 1 сентября, будет оказана. Валентина Козич подчеркнула, что в начале сентября Федерация профсоюзов направила в правительство пакет предложений по поддержке отдельных отраслей экономики и непосредственно людей в условиях пандемии. На сегодня правительство поддержало ФПБ по ряду позиций. В частности, это предложения о выделении дополнительных средств транспорту общего пользования, разрешение строителям использовать зарезервированные средства. Также поддержаны предложения о возможности нанимателям оплачивать отпуск работникам, которые являются контактами второго уровня, и создавать на предприятиях «золотую смену» для обеспечения бесперебойной работы. Кроме того, поддержана инициатива о предоставлении за счет нанимателя работникам выходных до 5 дней в году по причине плохого самочувствия без оформления больничного. Также поддержаны предложения о том, чтобы не взыскивать подоходный налог со средств, полученных от профсоюзной организации. Особый и важный акцент сделан на такие аспекты, как коллективный договор, занятость, свое-временная выплата заработной платы, мониторинг цен, охрана труда и оздоровление. В начале октября депутаты Палаты представителей начали сбор предложений по изменению Основного Закона нашей страны – Конституции Рес-публики Беларусь. Созданы и работают различные диалоговые площадки, где обсуждаются конкретные вопросы по отдельным блокам и направлениям. Работа здесь ведется очень активно, ежедневно поступают десятки предложений. Многие из них связаны с полномочиями Президента, Парламента, органов местного самоуправления. Есть замечания по изменениям избирательной системы, совершенствованию законодательства. Эта тема сегодня остается актуальной – мы не должны оставаться в стороне. В ФПБ создана своя профсоюзная площадка, где также активно обсуждается данный вопрос. Подготовил Сергей КОЗЕЛ
Страница 2361 из 4893