Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Хозяйка гостеприимного дома – Валентина Викторовна Паценкер – учитель музыки, которая успешно работает в Детской школе искусств уже более 40 лет. Подготовка к празднику Рождества начинается задолго до него. А чтобы полностью окунуться в праздничную атмосферу, устанавливаются декорации в доме. Для его оформления в семье есть огромнейшая коллекция ангелов и Дедов Морозов. Это неотъемлемые атрибуты Рождества и Нового года. Ангелы – символы божественности, веры, добра, а Деды Морозы – символы волшебства, чудес, исполнения желаний, щедрости и доброты. Сувениры привозили из поездок, покупали в костелах, магазинах. Друзья и знакомые знали, что семья коллекционирует такие вещи, поэтому многое было подарено. Как бережно хранятся эти коллекции! Когда дети были маленькими, чтобы это стало для них сюрпризом, неожиданностью, родители распаковывали ангелов и Дедов Морозов ночью, накануне праздника, когда все еще спали. А проснувшись, они могли увидеть, что к ним уже пришли Деды Морозы с подарками и прилетели небесные ангелы, которые так их любят. И по всему дому начинали искать свои заветные подарки. Дети были счастливы, хотя они понимали, что ангелы и Деды Морозы будут жить с ними в их доме лишь какое-то время. [caption id="attachment_97466" align="aligncenter" width="840"] ■ Валентина Викторовна Паценкер[/caption] Декоративное панно на тему Рождества занимает всю стену в гостиной, скатерть и салфетки подбираются соответственно тематике праздника. Уют и тепло исходят от камина, таинственность праздника передается от множества свечей, которые горят в причудливых подсвечниках. О празднике Рождества напоминает и колыбель, изготовленная руками супруга Валентины Викторовны – Эдуарда Борисовича, который так рано ушел из жизни в мир иной. Эта колыбель-ясли, которую он делал вместе с сыном Эдиком, точь-в-точь напоминает ту, где родился Иисус Христос. Перед домом ставят большую елку, украшают гирляндами, шарами и огоньками. Немаловажное значение имеют и угощения на праздничном столе, и программа самого праздника. Звучат музыка в исполнении Валентины Викторовны, стихи и праздничные поздравления, внуки играют в веселые игры, переодевшись в сказочных героев. Мне посчастливилось несколько раз бывать в семье Паценкер именно в праздники, и, поверьте, я ничего подобного нигде не видела. Посещение костела – одна из главных традиций, которая соблюдается в этот день или накануне его. По возможности приезжают дети, внуки. За столом собирается большая дружная семья. Хозяйка дома угощает своими традиционными фирменными блюдами: гусь или индюшка с яблоками, рождественский пирог и всего не менее 12 блюд на столе. Так заведено. Бросаются в глаза и культура поведения за столом, и молитва Богу в начале и в конце трапезы. Заканчивается Адвент. В переводе на русский язык это слово означает «ожидание». Каждый день в доме звучит духовная музыка. Семья в ожидании Рождества. В этой семье ждут праздники, они их любят, они ими живут. Они формируют их мировоззрение, нравственные устои, закладывают определенные семейные  традиции, основы и морали. Татьяна МИХАЙЛОВСКАЯ, учитель СШ № 2 г. Копыля, внештатный автор «СП»
Прадаўжэннем кніжнай серыі выдавецтва «Беларусь» «Падарожжа па родным краі» стаў зборнік нарысаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча «Капыльшчына. Душа рвецца сюды». «Назву гэтай кнігі-споведзі я ўзяў, адштурхоўваючыся ад сказанага двума выдатнымі ўраджэнцамі Капыльшчыны. Класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны з вялікай радасцю сустрэў вестку пра вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сваім дзённіку ён пісаў: «Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там…» Па сутнасці, тое ж самае прамаўляў у навеле «Адвячоркам» і Цішка Гартны: «Чаму я так ірвуся сюды – да гэтай прыроды?», – піша Алесь Марціновіч у прадмове да сваёй кнігі. Перш-наперш пісьменнік-краязнаўца звяртаецца да раскрыцця паходжання назвы старажытнага паселішча. Вось што піша Алесь Марціновіч: «…Хутчэй за ўсё назва Капыль звязана з абазначэннемі адной з прылад для апрацоўкі глебы. Раней у сялянскіх дварах часта можна было напаткаць капыл – штосьці падобнае на матыку, кірку. Захавалася і назва «капылле». «Капылле, – як тлумачыць В. Жучкевіч, – палетак, апрацаваны матыкай, капылом». Хоць  верагодна  паходжанне назвы Капыль і ад слова «капыл» у іншым яго значэнні, якое вядома і сёння. Па-свойму падыходзіў да тлумачэння гэтай назвы ўраджэнец Капыля расійскі археолаг і этнограф Уладзімір Малюковіч. Ён звяртаў увагу на паняцце «капа» ў яго колішнім разуменні: старадаўняй меры вымярэння колькасці грошай, снапоў, яек. Яно, наколькі вядома, ужывалася некалі ў розных губернях, у тым ліку і на землях, што з’яўляюцца цяпер тэрыторыяй Беларусі. У гэтых разважаннях ёсць сэнс, хоць нельга адмаўляць і іншага варыянта. Буракі, іншыя дары поля і агарода для лепшага захоўвання складвалі ў капцы. Назва Капыль магла пайсці і ад гэтага слова». А. Марціновіч расказвае пра курганы ў капыльскіх мясцінах. Згадвае пры гэтым легенду беларускай гісторыі і краязнаўства Аляксандра Карлавіча Ельскага (1834 – 1916), які «адкрыў два старажытныя паселішчы ў ваколіцах вёскі Пясочнае». Помнікам бронзавага веку, нагадвае пісьменнік, з’яўляюцца курганы ў ваколіцах цяперашняга райцэнтра каля вёсак Быстрыца, Гулевічы, Навасёлкі, Пясочнае, Семежава, Чарнічнае, Макраны (сённяшняя Чырвоная Дуброва). Іх яшчэ называюць «капцы». Капыляне ўпэўнены, што гэта магілы заваёўнікаў – магчыма, шведаў, а можа і французаў. З кнігі «Капыльшчына. Душа рвецца сюды» цікаўны чытач даведаецца пра тое, які горад болей старажытны – Слуцк ці Капыль. Якім чынам звязаны з краем казацкі генерал Мацвей Платаў? Хто такі адвакат Якуба Коласа і яшчэ Максіма Танка – Казімір Петрусевіч? Якія часопісы выходзілі ў Капылі на пачатку XX стагоддзя?.. На гэтыя і іншыя пытанні адказвае шукальнік гістарычнай праўды Алесь Марціновіч. У кнізе – расповед пра Мендэля Мойхер-Сфорыма, Кузьму Чорнага, Міколу Хведаровіча, Алеся Адамовіча, Анатоля Астрэйку, Адама Бабарэку, Алеся Бельскага, Алеся Гурло, Аляксандра Каваленю, іншых знакамітых асоб, звязаных з Капыльскім краем. Дарэчы, у серыі «Падарожжа па родным краі» павінны пабачыць свет краязнаўчыя кнігі Міколы Гайбы, Сяргея Чыгрына, Івана Аляксандрава і іншых дасведчаных збіральнікаў гістарычнай памяці пра розныя мясціны Беларусі. Алесь Карлюкевіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі
У зону яе абслугоўвання ўваходзяць 16 вёсак, у якіх пражывае 2327 жыхароў.  А ў вёсцы Лешня працуе бібліятэка-спадарожнік. Бібліятэка ў аграгарадку Цімкавічы – гэта невялікі будынак у цэнтры вёскі праз дарогу ад храма і на скрыжаванні трох вуліц, якія з’яўляюцца гістарычным цэнтрам населенага пункта (вуліцы Слуцкая, Нясвіжская, Капыльская). Рэдка ў якой мясцовасці ёсць вуліцы, якія не пераймяноўваліся больш за трыста год. – Ведаеце, я – шчаслівы чалавек: вакол мяне цудоўныя людзі, мае родныя жывыя і здаровыя, мая работа прыносіць мне асалоду, – дзеліцца загадчык Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Радкевіч. – Усё гэта разам склаўшы і натхняе на новыя дзеянні і праекты. Нам лёгка працаваць, таму што актыўна  супрацоўнічаем з арганізацыямі-партнёрамі: сярэдняй школай, Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага, сельскім домам культуры, яслямі-садам, Цімкавіцкай дзіцячай школай мастацтваў, прыходам храма  Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Прыемна, што бібліятэка двойчы прызнавалася лепшай у раёне (па выніках 2017 і 2019 гг.). [caption id="attachment_97459" align="aligncenter" width="840"] ■ Вольга Радкевіч з бібліятэкарам Ірынай Шкуцько[/caption] Прыярытэтным напрамкам у рабоце з’яўляецца краязнаўства. Раённай цэнтральнай бібліятэкай імя А. Астрэйкі распрацавана доўгатэрміновая праграма «І для мяне не было б Беларусі без маленькай радзімы маёй». Разнастайная краязнаўчая работа сельскай бібліятэкі выйшла далёка за межы гэтай праграмы і вылілася ў распрацоўку сваіх адметных праграм. Разам з Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага наша бібліятэка працуе над сумесным выхаваўчым праектам «Каб любіць свой край, трэба перш за ўсё яго ведаць». Мэтавая выхаваўча-патрыятычная праграма «Я раскажу табе пра дзіўны край, што мне свяцей усіх святынь у сэрцы» прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва з Цімкавіцкай сярэдняй школай, школай мастацтваў і дзіцячым садком. Бібліятэкарамі быў распрацаваны лэпбук «Родныя мае мясціны», які ўяўляе сабой самаробную кніжку-раскладушку. У ёй сабраны звесткі краязнаўчага кірунку. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя гісторыі Цімкавіч ад старажытнасці да цяперашняга часу. – Сёння краязнаўчаму фонду ў бібліятэцы можа пазайздросціць маленькі краязнаўчы музей, – працягвае Вольга Радкевіч. – Мы ўклалі ў гэту справу часцінкі сваёй душы і сэрца.  Наша праца напоўнена жаданнем далучыць дзяцей да важкіх маральных каштоўнасцей, напоўніць іх сэрцы любоўю да роднай зямлі. Менавіта любоў да сваёй радзімы і натхніла бібліятэкара Ірыну Шкуцько заняцца даследчай працай пра жыццё і дзейнасць Вайніловіча на мясцовых матэрыялах, з апавяданняў і ўспамінаў жыхароў в. Савічы, зборам фатаграфій і матэрыяльных доказаў для захавання памяці сваіх продкаў, якія жылі і працавалі, вучыліся ў знакамітага земляка, для наступных пакаленняў. Сабраныя матэрыялы аформіліся ў працу «Ён не памёр, а адышоў, каб жыць». Ірына Яўгеньеўна з’яўляецца адной з гераінь гісторыка-даследчага фільма «Стагоддзе з бясконцым працягам», які быў зняты на падставе матэрыялаў яе даследаванняў. Цімкавіцкая бібліятэка – для «душы аптэка»: агульная задача ўстановы заключаецца ў тым, каб кожны чытач знайшоў сваю кнігу, атрымаў неабходную параду, апынуўся ў атмасферы, спрыяльнай для самаадукацыі, самараскрыцця асобы. Менавіта гэта  і ёсць мэта праграмы закладання асноў выхавання добрага чалавека з дапамогай бібліятэкі ў рамках праграмы «Будуем храм у душах» і ў цесным супрацоўніцтве з настаяцелем прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы аг. Цімкавічы протаіерэем Міхаілам Мардвінавым. На аснове гэтай праграмы быў створаны  клуб духоўна-маральнага выхавання «Чысты Свет», у рамках якога праводзіцца рэкламаванне праваслаўных кніг, работа па духоўным выхаванні і мерапрыемствы рэлігійнага характару. – У бібліятэцы працуюць творчыя людзі, – адзначае ў заключэнне Вольга Радкевіч. – У нас яшчэ шмат напрацовак і задумак, яшчэ шмат не рэалізавана і не данесена да сваіх чытачоў. Лічу, што сучасная бібліятэка павінна з’яўляцца мультыкультурным грамадскім цэнтрам, які прадстаўляе не толькі доступ да інфармацыі, але і магчымасць для правядзення з карысцю вольнага часу, гульнявой, забаўляльнай, камунікатыўнай дзейнасці. Таццяна БОХАН
Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі! Святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — перыяд чакання. А мы ведаем, што вялікія і каштоўныя рэчы нярэдка настаюць праз доўгі час, перыяд устрымання і падрыхтоўкі. Дзве тысячы гадоў таму Усемагутны Бог прыйшоў на зямлю ў пакоры і беднасці як маленькае бездапаможнае немаўлятка, якое нарадзілася ў яслях. Такім простым было першае Божае Нараджэнне. Ці магчыма перажыць свята Божага Нараджэння ў аўтэнтычнай радасці, не памятаючы пра Дзіцятка, якое з’явілася для нас? Як жа важна аднавіць яслі нашага сэрца, каб падрыхтавацца да прыйсця Немаўляці-Караля. Святкаванне нараджэння Хрыста з’яўляецца пачаткам для кожнага з нас — магчымасцю аднавіць нашае жыццё нанава, стаць ізноў нібы маленькімі дзецьмі, нанава адкрыць цнатлівасць і дабрыню, уменне здзіўляцца і радавацца, давяраць і любіць. Жадаю вам Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах і добрых пачынаннях, здароўя, спакою, шчасця і дабрабыту. Няхай ззянне Бэтлеемскай зоркі апраменіць душу святлом праўды, веры, надзеі і любові, а сэрца напоўніць міласэрнасцю і добразычлівасцю. Няхай надыходзячы Новы 2021 год будзе для вас шчодрым і благаслаўлёным! Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі
Расклад набажэнстваў на Божае Нараджэнне 24 снежня 2020 года – Вігілія Божага Нараджэння, святая Імша ў 20.00. 25 снежня 2020 года – Божае нараджэнне, святая Імша ў 10.00. 27 снежня 2020 года – cвята святой сям’і і ўспамін святога Яна, святая Імша ў 10.00 (адбудзецца асвячэнне віна). 31 снежня 2020 года – святая Імша ў 18.00, падзяка Богу за пражыты год, адарацыя і благаслаўленне ў 17.30. 1 студзеня 2021 года – урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, святая Імша ў 18.00.
Страница 2301 из 4899