Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Подарить детям праздник: в Быстрицком детском саду провели яркое пенное шоу

26.07.2026

У мясцовай бібліятэцы сумесна з Быстрыцкім СДК прайшло мерапрыемства, прысвечанае Году беларускай жанчыны, – выстава малюнкаў «Беларуская жанчына вачыма дзяцей» (на здымку). Юныя мастакі з вялікім натхненнем перадалі сваё бачанне праз вобразы мам, бабуль і тых жанчын, якія з’яўляюцца для іх прыкладам для пераймання.

 

 

Суботнік у вёсцы

У в. Лешня па вул. Школьнай быў праведзены сумесны суботнік з удзелам мясцовых жыхароў і работнікаў сельвыканкама. Усе ра-зам прыбіралі прылеглыя тэрыторыі, касілі траву і наводзілі парадак каля дамоў і грамадскіх будынкаў. Жыхары з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне і ўнеслі свой уклад у азеляненне і чысціню вуліцы.

Пеннае шоу

Выхаванцы Быстрыцкага дзіцячага сада сталі ўдзельнікамі яркага пеннага шоу, якое арганізавалі на тэрыторыі ўстановы. Гэта выдатная летняя забава з вадой і бурлівай пенай падарыла дзецям мора незабыўных эмоцый, смеху і радасці.

За парадак

На тэрыторыі сельсавета вядзецца планавая работа па ліквідацыі аварыйных дрэў. У в. Красіна спілавана адно такое дрэва, а ў в. Кіявічы – два.  Дзейнасць у гэтым напрамку будзе працягвацца

 

 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей