Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Поблагодарить за десятилетия заботы: в филиале «Великая Раевка» сменился ветеранский лидер

26.07.2026

Два пустуючыя дамы ў в. На-васёлкі больш не псуюць выгляд і не ствараюць пагрозы. Старыя пабудовы знесены (на здымку), тэрыторыі расчышчаны і выраўнены. На іх месцы цяпер пляцоўка, гатовая да новага выкарыстання.

 

Дапамагчы, а не пакараць

У цэнтры ўвагі чарговага пасяджэння савета ГПАП апынуліся тыя, каму ў сілу розных абставін патрабуецца асаблівы кантроль. Удзельнікі сустрэчы разгледзелі пытанні працаўладкавання, прафілактыкі п’янства, а таксама захавання правіл пажарнай бяспекі ў домаўладаннях грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Асаблівая ўвага нададзена таксама сем’ям, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Па кожным выпадку прыняты канкрэтныя рашэнні. Галоўны акцэнт – не пакаранне, а прафілактыка. Бо дапамагчы чалавеку вярнуцца да нармальнага жыцця значна важней, чым канстатаваць праблему.

Змянілася аблічча

У адміністрацыйным будынку Цімкавіцкага сельвыканкама поўным ходам ідзе рамонт. У фае работы ўжо завяршыліся. Мяняецца знешні выгляд і звонку: устаноўлены новыя вокны і дзверы, абнаўляецца фасад з тыльнага боку.

Добрыя традыцыі працягваюцца

У філіяле «Вялікая Раёўка» адбылася знакавая падзея – выбары старшыні ветэранскай арганізацыі. Больш за два дзесяцігоддзі гэтую адказную місію выконвала Ганна Лупанос. Чалавек неабыякавы, які хвалюецца за кожнага, яна была душой ветэранскага руху. Словы шчырай падзякі ў яе адрас прагучалі ад кіраўніка сельгаспрадпрыемства Аляксандра Рубіса, старшыні Цімкавіцкага сельвыканкама Наталіі Прохаравай і калег, з якімі працавала доўгія гады.

Новай старшынёй аднагалосна абраная Алена Фалько. Яна таксама знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але працуе ў філіяле і, без сумнення, прадоўжыць  добрыя традыцыі, закладзеныя папярэдніцай. А значыць, старэйшае пакаленне «Вялікай Раеўкі» па-ранейшаму будзе акружана ўвагай і клопатам. 

Зялёны фронт

У сельсавеце працягваецца планавае абкошванне населеных пунктаў. Работы вядуцца ў адпаведнасці з вылучаным фінансаваннем і зацверджанай чарговасцю. Клопат пра знешняе аблічча сельскіх тэрыторый застаецца ў ліку прыярытэтаў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей