Забеспячэнне правапарадку
Адбылося чарговае пася-джэнне савета ГПАП, на якое быў запрошаны начальнік Капыльскага РАУС Віталь Кажура. У ходзе сустрэчы абмяркоўвалі пытанні ўзаемадзеяння грамадскасці з праваахоўнымі органамі для забеспячэння правапарадку. Акрамя гэтага, закранулі тэму бяспекі ў летні перыяд і недапушчэння п’янства ў грамадскіх месцах.
Карысны адпачынак
Пражываючыя Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» пад кіраўніцтвам інструктараў па працоўнай тэрапіі ўжо збіраюць ураджай, вырашчаны ў цяпліцах. Таксама нарыхтоўваюць і лекавыя травы. А яшчэ ў пансіянаце прайшла музычна-гульнявая праграма «Купальскі вянок». Сапраўдным упрыгажэннем свята сталі музычныя нумары ў выкананні саміх пражываючых, якія з задавальненнем рыхтавалі свае выступленні.
За бяспеку
У в. Жукі былі спілаваны аварыйныя дрэвы, якія ўяўлялі небяспеку для мясцовых жыхароў. Няпростую работу выконвалі кваліфікаваныя спецыялісты з прымяненнем адпаведнай тэхнікі.
Спаборнічалі каманды
У Камсамольскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла спартыўная эстафета «Гульнёвы Zaбег», у якой змагаліся каманды мясцовай моладзі. Удзельнікі спаборнічалі ў хуткасці, спрыце і камандным духу, выконваючы розныя зай-мальныя заданні на час. Акрамя таго, для наведвальнікаў была арганізавана кніжная выстава «Я выбіраю здароўе», дзе былі прадстаўлены даведнікі, энцыклапедыі і мастацкая літаратура пра спорт і здаровы лад жыцця.

Комментарии