Арганізатары паабяцалі: такія сустрэчы стануць добрай традыцыяй. Бо Год беларускай жанчыны – гэта магчымасць нагадаць, што нашы жанчыны цудоўныя не толькі ў працы, але і ў коле блізкіх і сябровак, калі можна забыцца пра клопаты і проста радавацца жыццю.
Лета без здарэнняў
У в. Дусаеўшчына прайшло выязное пасяджэнне савета ГПАП. У цэнтры ўвагі – два вострыя пытанні: бяспека і бестурботнасць. Першае датычылася захавання грамадскага парадку. Другое ўдарыла па бацькоўскай самасвядомасці. Прагучала жорсткая перасцярога: адказнасць за занятасць непаўналетніх ляжыць выключна на дарослых. Калі дзеці не занятыя справай, чакай бяды.
«Цёплая» статыстыка кахання
За мінулы месяц у Капыльскім сельвыканкаме зарэгістравалі два шлюбы. Віншуем маладых! Хай іх сямейныя гісторыі будуць доўгімі і шчаслівымі, а чэрвень назаўжды запомніцца цёплымі ўспамінамі.

Комментарии