Акрамя гэтага, праведзена расчыстка пустуючага зямельнага ўчастка ад хмызняковага парасніку.
Чысціня вуліц
У аг. Семежава працягваюцца работы па навядзенні парадку. Сабрана смецце на вуліцах Выган, Палявой і Слуцкай, што паспрыяла падтрыманню чысціні і добраўпарадкаванню населенага пункта.
Не – правапарушэнням
Адбылося пасяджэнне савета ГПАП, галоўнай тэмай якога стаў справаздачны даклад аб праведзенай рабоце па прафілактыцы правапарушэнняў, алкагалізму, наркаманіі і таксікаманіі ў працоўных калектывах. У пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік начальніка Капыльскага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Ліпніцкі і інспектар па кадрах ААТ «Семежава» Сяргей Лук’янаў. Удзельнікі абмеркавалі вынікі праведзенай работы і вызначылі асноўныя напрамкі далейшай прафілактычнай дзейнасці.

Комментарии