Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Безопасность у дома: опасный борщевик Сосновского уничтожают в Блевчицком сельсовете

28.06.2026

Прывядзенне ў парадак памятных месцаў Блеўчыцкага сельсавета да Дня Незалежнасці  – асноўная частка работы як знак павагі да загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторый каля помнікаў, ускладанне кветак і абнаўленне памятных таблічак.

 

Беларусь супраць тытуню

У Капыльскім сацыяльным пансіянаце «Ачаг надзеі» прайшла рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя. Пражываючым расказалі пра рызыкі курэння і выкарыстання вырабаў, якія змяшчаюць нікацін. Таксама арганізаваны круглы стол з медыкамі пра пасіўнае курэнне, абноўлены інфармацыйныя стэнды і праведзены індывідуальныя кансультацыі для тых, хто жадае адмовіцца ад шкодных звычак.

Квэст-праграма

Каля Быстрыцкага сельскага Дома культуры адбылася квэст-праграма «Шлях да здаровага ладу жыцця!» (на здымку). Удзельнікі праходзілі тэматычныя станцыі, выконвалі спартыўныя і інтэлектуальныя заданні, а таксама замацавалі веды пра правільнае харчаванне і актыўны адпачынак.

«Абаронцы» не сумавалі

На базе Быстрыцкай СШ працаваў выхаваўча-аздараўленчы лагер «Абаронцы». Дзеці не сумавалі: яны ўдзельнічалі ў спартыўных эстафетах, ваенна-патрыятычных гульнях, конкурсах і творчых майстар-класах.

Знішчэнне баршчэўніку

Праведзена хімічная апрацоўка раслін баршчэўніку Сасноўскага на тэрыторыі сельсавета. Асаблівая ўвага нададзена ўчасткам каля жылых дамоў, дарог і грамадскіх месцаў. Акрамя гэтага, выкананы работы па скошванні травы на замацаваных тэрыторыях.                


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей