Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Будни Тимковичского сельсовета: три новые дороги, демографический бум и сход с песнями

28.06.2026

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў аг. Цімкавічы адбылася жалобная цырымонія. Настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Міхаіл Мардвінаў здзейсніў памінальную літыю па загінулых (на здымку). Пасля набажэнства прысутныя ўшанавалі памяць хвілінай маўчання, затым прагучаў звон. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Цімкавіцкага сельвыканкама, педагогі і навучэнцы мясцовай школы, работнікі ААТ «Капыльскае», а таксама жыхары аграгарадка.

 

 Ад якасці вады да песень

Сход грамадзян у в. Вялікая Раёўка запомніўся не толькі канструктыўнасцю, але і душэў-насцю. Каб разабрацца ў галоўнай праблеме мясцовых жыхароў – якасці пітной вады, – запрасілі начальніка цэха водазабеспячэння і водаадвядзення Капыльскага раёна КУП «Слуцкводаканал» Юрыя Канончыка. Без увагі не пакінулі і пажарную бяспеку. Пра гэта гаварыла інспектар СПіВА Капыльскага РАНС Таццяна Шастакова. На павестцы дня апынуўся таксама парадак на зямлі. Дырэктар філіяла «Вялікая Раёўка» Аляксандр Рубіс расказаў пра арганізацыю абкошвання, а старшыня сельвыканкама Наталія Прохарава патлумачыла, як ідуць справы са спілоўваннем дрэў. Завяршылі сустрэчу міні-канцэртам, і гэта стала выдатнай кропкай мерапрыемства.

Камфорт - нагода для радасці

У аг. Цімкавічы завершаны работы па ўкладцы асфальту адразу на трох вуліцах: К. Чорнага, Сонечнай і Тупіковай. Мясцовыя жыхары сустрэлі абнаўленне з вялікай радасцю і нават віншавалі адзін аднаго з паляпшэннем дарожнай інфраструктуры.

І нараджэнні, і вяселлі

Чэрвень выдаўся шчодрым на прыемныя падзеі. З’явіліся на свет трое малых. У вёсках Вялікія Прусы і Агароднікі нарадзіліся дзяўчынкі-першынцы. А ў аг. Цімкавічы шчаслівымі бацькамі сталі ў другі раз – сям’ю папоўніў хлопчык, брат для старэйшага дзіцяці. Акрамя таго, зарэгістраваны два шлюбы. Абодва – паўторныя, абодва заключылі цімкаўляне.

Час брацца за розум

У адміністрацыйным будынку СГФ «Руднае» прайшло выязное пасяджэнне савета ГПАП. Удзел прадстаўнікоў розных зацікаўленых структур зрабіў размову прадметнай. У цэнтры ўвагі апынуліся жыхары, лад жыцця якіх выклікае асцярогі: тыя, хто ўхіляюцца ад працы, злоўжываюць спіртным, грэбуюць правіламі пажарнай бяспекі, сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Вынікам сталі канкрэтныя даручэнні і тэрміны выканання.                                                             


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей