Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Двери снова открыты: Грозовский сельский Дом культуры возобновил работу после перерыва

27.06.2026

На парадку дня былі пытанні прафілактыкі правапарушэнняў. Па выніках сустрэчы прыняты канкрэтныя рашэнні па паляпшэнні работы з насельніцтвам.

 

Аднаўленне работы СДК

Грозаўскі сельскі дом культуры аднавіў сваю дзейнасць пасля перапынку. Установа зноў адчыніла дзверы для наведвальнікаў. Ужо распрацоўваецца насычаная культурная праграма з майстар-класамі, канцэртамі і тэматычнымі вечарамі.

Незабыўная паездка

Пастаяльцы Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» наведалі дабрачынны канцэрт у Мінску. Пражываючыя з задавальненнем слухалі песні беларускіх выканаўцаў, атрымалі зарад пазітыўных эмоцый і пагутарылі з гасцямі з іншых пансіянатаў, падзяліліся з імі ўражаннямі.

Прафілактычная гутарка

Для падлеткаў у Грозаўскай сельскай бібліятэцы бібліятэкар Таццяна Нераненя арганізавала круглы стол на тэму «Ад безадказнасці да злачынства – адзін крок». Удзельнікі абмеркавалі наступствы неабдуманых учынкаў і атрымалі карысныя рэкамендацыі.

Антытытунёвая выстава

У Камсамольскай сельскай бібліятэцы-клубе дзейнічае тэматычная выстава «Калі хочаш доўга жыць, цыгарэту кінь паліць» (на здымку). Наведвальнікі могуць азнаёміцца з навуковымі фактамі пра ўплыў нікаціну на арганізм.

Новы стан дарог

У вёсцы Сунаі праведзены рамонт дарожнага пакрыцця. Дзякуючы своечасовым работам значна палепшана бяспека руху і камфорт мясцовых жыхароў, асабліва ў перыяд дажджоў.

Не – аварыйным дрэвам

Праведзены работы па ліквідацыі аварыйных дрэў у вёс-ках Праснакі і Труханавічы.

 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей