Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Прямой ответ власти: в Аргеловщине на сельском сходе решили проблему со светом

27.06.2026

 У чэрвені сходы грамадзян прайшлі адразу ў трох вёсках – Дусаеўшчыне, Вялешыне і Вошкатах. Там да размовы падключыліся спецыялісты Капыльскага РАНС. Пытанні бяспекі заўсёды актуальныя: ратавальнікі нагадалі, як зберагчы дом ад агню, а таксама акцэнтавалі ўвагу на навядзенні належнага парадку на зямлі. Чысціня на падворку, як высветлілася, – гэта не толькі эстэтыка, але і абарона ад пажараў.

 

А вось у Аргелаўшчыне сход атрымаў асаблівы статус. Па просьбах жыхароў на сустрэчу прыбылі намеснік старшыні райвыканкама Іван Заяц, начальнік Капыльскага РЭС Андрэй Лушчыцкі і кіраўнік Капыльскага РАНС Віталь Буняк (на здымку). Галоўнае пытанне сустрэчы – электразабеспячэнне. Жыхары  гаварылі пра праблемы, спецыялісты – пра шляхі іх вырашэння.

«Бастыёны» па-капыльску

Навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа – каманда ваенна-патрыятычнага клуба «Рэзерв» – прынялі баявое хрышчэнне на абласной ваенна-спартыўнай гульні «Бастыёны», якая прайшла ў Маладзечанскім дзяржаўным каледжы. Разам з імі на старт выйшлі яшчэ 17 каманд з устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міншчыны.

Удзельнікаў чакалі дванаццаць этапаў. І хоць лаўры пераможцаў прадстаўнікам Капыльшчыны не дасталіся, яны годна  прайшлі   ўсе  выпрабаванні, прадэманстраваўшы камандны дух і волю да перамогі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей