Спорт па-за палітыкай?
Дрэнна тое, што многае стала ў нашым жыцці, у тым ліку ў спорце, – табу. Бо не дазваляюць ілжывыя, крывадушныя паганцы свету. З Еўропы ды ЗША. Даводзіцца жыць і спаборнічаць пакуль так, як можам. Як дазваляюць. Бо спарт-смены таксама ні ў чым не вінаватыя: яны натхнёна штодзённа трэніруюцца, а выступіць не могуць на прэстыжных форумах.
Сёння ўжо нікога не здзівіш дагаворнымі матчамі. Сама ж сфера спорту ўжо стала пляцоўкамі гнусу і здзеку над чыстым і здаровым спортам – для прымянення разнастайных форм знешнепалітычнай улады краінамі ў іх замутненай барацьбе за аўтарытэт і лідарства на міжнароднай арэне. Безумоўна, любы нармальны зямлянін сёння заявіць, што, як і звычайныя спаборніцтвы, так і Алімпіяда павінны быць адасоблены ад палітыкі – вялікай і малой.
Скажам больш: спорт – гэта якраз самая што ні ёсць палітыка. Калі краіна не здольна правесці выдатна спаборніцтвы, з ёю ніхто не хоча суадносіцца. Ды і балельшчыкаў спорту значна больш, чым аматараў і прыхільнікаў палітыкі. А ёсць жа яшчэ і палітыкі, і балельшчыкі – у адным флаконе. Гэта наогул неабсяжная, неадольная нават стагоддзямі моц і еднасць! Так што вялікі спорт – гэта значная, салідная і велізарная сіла.
Грошы ці імідж
Спорт здольны ствараць вобраз нацыянальнага героя, які сваім выступленнем, паказальнымі, узорнымі спаборніцтвамі на міжнароднай арэне ўслаўляе Бацькаўшчыну, умацоўвае яе аўтарытэт у свеце. І спартсмены з’яўляюцца найбольш выдатнымі прадстаўнікамі сваёй Айчыны. Болей за тое: міжнародны спорт з’яўляецца фактарам міжнародных стасункаў, гэта падкрэслівае правасуб’ектнасць дзяржавы, прычым нават часткова прызнаную, як адбылося, напрыклад, з Косавам, непрызнаным Расіяй.
Дзяржава-гаспадыня спаборніцтваў праз іх фарміруе і свой імідж. Спорт, безумоўна, дазваляе зарабляць вялізныя грошы. Як сцвярджаў былы эмір Катара – Шэйх Хамад Бен Халіфа Аль Тані: «Сёння больш важна быць прызнаным у МАК, чым у ААН, бо спорт – самы хуткі спосаб данесці пасланне і прасунуць краіну наперад».
Іншымі словамі, граматна выкары-стоўваючы спорт, яго элементы і атрыбутыку, вы ў стане атрымаць дапамогу, падтрымку і нават абарону ў выпадку знешняй агрэсіі, у тым ліку прапагандысцкай. Чаму? Таму што спорт нязменна з’яўляецца носьбітам уласнай гістарычнасці нацыі і ўспамінаў, якія раскрываюць людзей, іх гісторыю і сілы, якія іх арганізуюць і накіроўваюць. Спорт красамоўна і каларытна дэманструе нам здольнасць дзяржавы і грамадства да прыбытковых інвестыцый. Поспехі ў спорце з’яўляюцца стратэгічным індыкатарам сацыяльнага і палітычнага развіцця нацыі.
У спорце, як на вайне
Не магу не сказаць, што напрыканцы ХХ – у пачатку ХХІ стагоддзя на парадак дня ў спорце выносіліся самыя розныя прапановы па яго дэпалітызацыі. Толькі воз і цяпер там. Гэта, бадай, не патрэбна нікому, ні багатым, ні нават бедным. Бо гэта па-трампаўску – усё каштоўныя здзелкі... Чалавечыя жыцці, жыцці салдат, спартсменаў ідуць на другім плане. А, дарэчы, кроў людская на вайне, як і пот спартсмена, – усё ж – не вадзіца...
Каб пазбавіцца хоць трохі палітычнасці-прадажнасці, у свой час праводзіліся спаборніцтвы адразу ў некалькіх краінах. Ці, наадварот, практыкавалася таксама пастаяннае правядзенне спаборніцтваў толькі ў адной краіне. Прыхільнікі такога варыянту час ад часу прасоўваюць легендарную Грэцыю. Аднак чамусьці забываюцца, што сучасная Грэцыя – гэта не старажытная. Прапануюцца варыянты адмоўлення ад нацыянальнай сімволікі – сцягаў і гімнаў. Апошняе прымянялася, дарэчы, падчас студэнцкіх універсіяд – і стала дзейсным і станоўчым. На такіх спаборніцтвах практычна не здараюцца палітычныя правакацыі.
У наша стагоддзе палітыка ўсё больш глыбока і скрупулёзна трапляе ў спартыўную сферу, якая размнажаецца шматлікімі пляцоўкамі па ўсёй планеце Зямля – для прымянення разнастайных форм знешнепалітычнай улады краін у іх барацьбе за аўтарытэт і лідарства. Так што апалітызм спорту – гэта ў многім як гумовыя жанчыны...
Адносіны пацяплелі?
Мне прыемна было даведацца, што Міжднародны саюз сучаснага пяцібор’я (UIPM) зняў амаль усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. Выканаўчы савет прыняў рашэнне пра ўзнаўленне правоў атлетаў Сінявокай на падставе рэкамендацый МАК ад 7 мая 2026 года.
«Спартсмены і каманды з Беларусі могуць прадстаўляць сваю краіну на турнірах пад эгідай UIPM і будуць выступаць у нацыянальнай форме, са сцягам і гімнам краіны», – гаворыцца ў заяве арганізацыі. Аднак на бліжэйшым этапе Кубку свету ў балгарскім Пазарджыку нашы спартсмены будуць выступаць яшчэ ў нейтральным статусе. А пачынаючы з этапа ў Будапешце 9 чэрвеня ўсе абмежаванні будуць зняты. Беларусі таксама ўзноўлена права на ўдзел у камандных спаборніцтвах у эстафетах усіх узроставых груп. А гаварыць чалавеку, што ён нейкі нейтральны, без роду-племені – бязлітасна. Гэта падыходіць, мусіць, толькі Эўропе, для якой галоўнае – пранумараваць дзяцей і дарослых, нейтралізаваць іх пол. Рабіць такімі хадзячымі фантамасікамі. Чупа-чупсікамі... Хоць у чыноўнікаў свету ёсць вопыт фальсіфікацыі Вялікай Перамогі…
Прэзідэнт UIPM Роб Стал пракаменціраваў, што спартсмены не павінны быць пакараны за дзеянні ўрадаў: «Мы рады, што захаваны прынцып невінаватасці спартсменаў і што рашэнне пра вяртанне папярэдніх умоў для беларускіх удзельнікаў было прынята». Палітыка індывідуальных нейтральных спартсменаў (AIN) больш не будзе прымяняцца да прадстаўнікоў Беларусі, якія цяпер могуць браць удзел у спаборніцтвах World Boxing нароўні з атлетамі з іншых нацыянальных федэрацый.
Пры гэтым у МАК растлумачылі, чаму рашэнне не распаўсюджваецца на расійскіх спартсменаў. Сітуацыя з Алімпійскім камітэтам Расіі адрозніваецца ад сітуацыі з НАК Беларусі, які валодае належным статусам і захоўвае Алімпійскую хартыю. Хоць Алімпійскі камітэт Расіі і вёў канструктыўны дыялог наконт свайго няўдзелу, ён застаецца часова адкасаваным, пакуль камісія МАК па юрыдычных пытаннях працягвае разгляд гэтай справы. Выканкам МАК таксама працытаваў нядаўнюю інфармацыю, якая прывяла да таго, што ў WADA пачаўся разгляд у адносінах расійскай антыдопінгавай сістэмы. У адносінах спартсменаў Расіі санкцыі адменены не былі…
Меркаванне беларускіх атлетаў
У беларускіх спартсменаў дастаткова яркіх і незабыўных выступленняў за апошнія гады – Юліі Несцярэнкі, Вікторыі Азаранкі, Максіма Мірнага, Дар’і Домрачавай, Уладзіслава Ганчарова, Надзеі Скардзіны, Дзінары Алімбекавай, Антона Смольскага – і гэта прымушае балельшчыкаў з іншых краін захапляцца беларускімі ідэаламі і жадаць таго ж, што ёсць у Сінявокай. І вам ужо таксама не трэба асаблівых прымусаў, каб схіліць чужародных у свой бок. А гэта ўжо дарагога каштуе! Так што балельшчык – гэта прафесія і нацыянальная, і інтэрнацыянальная!
Антон Смольскі выказаўся пра вяртанне беларусаў на Кубак свету: «Збіраючыся на трэніроўку, прачытаў навіну пра допуск беларускіх спартсменаў. Для мяне гэта стала глытком свежага паветра. На высокім узроўні ў МАК узнавілі нашы правы, правы НАК. Для ўсіх гэта стала прыемнай падзеяй. Рэкамендацыі МАК – гэта здорава. Аднак, тым не менш, мы бачым, што не ўсе федэрацыі ідуць насустрач. Верагодней за ўсё, у IBU пакуль да перавыбараў будзе такая пазіцыя. Ці зменіцца яна пасля выбараў... Хочацца спадзявацца. Аднак усе тыя, хто ўжо прысутнічаў у пачатку новага падрыхтоўчага алімпійскага цыкла, не губляюць надзеі. У тым ліку і я. Спадзяюся, што ў хуткім часе мы зможам вярнуцца і паказаць бой».
На жаль, ведаем мы і іншае: вецер у спорце можа падзьмуць адразу з усіх бакоў адначасова. Халодны і невыносны. Мы ўсведамляем, што ў Еўропе, у якую яшчэ трэба заслужыць патрапіць, жывуць сапраўдныя майстры па ўвядзенні ўсё новых і новых санкцый і шлагбаўмаў. Скажу вам папраўдзе: небяспечная з’ява гэтыя еўрапейска-амерыканскія светлафоры, часта ламаюцца ды выходзяць з карыстання. Ці даўно сапсаванае нешта другое?!
Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК

Комментарии