Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

«Не валяй дурака, Армения!»: почему Ереван решил «переобуться» прямо накануне Дня Победы?

13.05.2026

Мы, беларусы, загартаваныя савецкім гераічным часам, прывыклі ўжо да таго,  што супрацоўніцтва паміж Арменіяй  і Беларуссю грунтавалася на дружалюбных адносінах, эканамічным узаемадзеянні, нават у межах ЕАЭС і СНД.

І вось, як ні горка адчуваць, цяпер мы не толькі разбегліся па сваіх «землях-глобусах», але і пачалі абражаць адзін аднаго, што наогул недапушчальна для пратаколаў міжнароднага права. І ўсё гэта робіцца – каб дагадзіць псеўдадэмакратычным  ЗША, Еўропе.   

Новаспечаныя армянскія ўлады хуценька пераабуліся, стаўшы імкліва своеасаблівымі здраднікамі ў адносінах да Расіі. Бо, аказваецца, па словах сенатара Канстанціна Касачова, у час далучэння Арменіі да Мытнага саюзу праціўнікі гэтага кроку складалі ўсяго 5% ад усяго насельніцта. Аднак іх інтарэсы абслугоўвалі ажно каля 350 арганізацый. Іх фінансавалі заходнія краіны на суму каля $150 млн. Празаходнюю пазіцыю прадстаўлялі восем інтэрнэт-парталаў, шматлікія блогеры, два тэлевізійныя і чатыры інтэрнэт-каналы.  Дарэчы, і сам Нікол Пашынян з яго саркастычным рухам ЕЛК! («Выхад!»), зусім не з вуліцы з’явіўся ў 2017-м  у армянскай палітыцы. У яго рукзачку былі дакладныя пакрокавыя інструкцыі з Еўропы – як здрадзіць Маскве, Мінску.

Суверэнітэтам у Арменіі для многіх ужо і не пахне! Не выпадкова і дату абралі «жэўжыкі» – з 4 па 5 мая (напярэдадні Вялікай Перамогі!) адбыўся VIII саміт Еўрапейскага палітычнага партнёрства, галоўнай тэмай якога стала паглыбленне сувязей Арменіі з Еўрасаюзам. 5 мая прэм’ер Нікол Пашынян заявіў, што Ерэван прытрымліваецца курсу на ўступленне ў Еўрасаюз.

У Ерэване на гэты раз ўчынілі цэлы баль-маскарад. На карцінках ТБ нават заўсёдная Урсула спахмурнела: не далі «канкурэнты» ўдосталь нацалавацца. Героямі армянскага флірту сталі Пашынян ды Макрон. Нават Зяленскаму не давалі да іх падступіцца. Пашынян нават самастойна экскурсіі па сталіцы стаў вадзіць Макрону. «Шчаслівы» прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон не стамляўся заяўляць, што Арменія больш не знаходзіцца пад куратарствам Расіі. Макрон таксама падзякаваў Пашыняну за тое, што той узяў курс на еўраінтэграцыю – і рэспубліку цяпер ужо не ўспрымаюць як саюзніка Масквы. Праўда, нюансік нехарошы: паабяцаць па-руску – зусім яшчэ не значыць, што прымуць у ЕС. 

Далей – больш! Старшыня Нацыянальнага сходу Арменіі Ален Сіманян палічыў магчымым раскрытыкаваць адносіны Беларусі з Расіяй на Грамадскім тэлебачанні. Забываючы пры гэтым, што мы – Саюзная дзяржава, абраная братэрскімі народамі. Лічу, у словах Сіманяна фактычна гучала нейкая  непрыкрытая зайздрасць. І сапраўды: разбярыся спачатку са смеццем-багаццем у сваёй хаце, а потым ужо давай парады іншым, як ім жыць-пажываць. Як з людзьмі суадносіцца, а не смяшыць іх. А сваёй псеўдадэмакратычнасцю, што Еўропа, што Арменія ўжо стамілі ўсіх. У ХХІ стагоддзі ўсе чамусьці пачалі сябе пачуваць вялікімі дэмакратамі, рэвалюцыянерамі свету, творцамі вялікай гісторыі.

Напярэдадні ведамства выклікала часовага паверанага ў справах Арменіі ў Беларусі Артура Саргсяна. Яму ўручылі ноту пратэсту «ў сувязі з нядаўнімі недружалюбнымі дзеяннямі армянскага боку». Сіманян наогул адмовіўся каменціраваць гэтую ноту пратэсту і заявіў, што прычыны напружанасці паміж Ерэванам і Мінскам носяць больш глыбокі характар. Па яго словах, «непаважлівыя» адносіны Беларусі да Арменіі як партнёра па АДКБ пагаршаюць адносіны паміж краінамі. Сіманян таксама абвінаваціў Беларусь у дапамозе Азербайджану ў падрыхтоўцы 44-дзённай вайны ў 2020 годзе і адзначыў, што правы і свабоды чалавека лічацца ў Арменіі самымі важнымі каштоўнасцямі. Быццам самая міралюбівая ў свеце Рэспубліка Беларусь, што знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, супраць такіх каштоўнасцей. Мы супраць толькі тых каштоўнасцей, што імкнецца навязваць нам Калектыўны Захад – той самы, які і аб’яднаўся, каб «сябраваць» разам супраць Беларусі, Расіі, іншых краін, што не хочуць танчыць пад іх дудку... І, дарэчы, калі Арменія наіўна думае, што, сябруючы з Еўропай, яна ўедзе хоць калі-небудзь у рай ці ў казку, яна глыбока памыляецца... Бо ў самой Арменіі мноства праблем – парог беднасці перавысіў 40%, хуткімі тэмпамі расце беспрацоўе. Так што вобраз «знешняга ворага» армянскай уладзе неабходны як свежае паветра. А абраны праеўрапейскі курс Ерэвана, безумоўна, выкліча заўтра яшчэ больш пытанняў.

Нельга не падкрэсліць і наступнае. Беларусь, як і раней, ставіцца да армянскга народа як да братэрскага. Успомнім, што яшчэ год таму Бацька перасцерагаў прэм’ера Пашыняна ад усялякіх зайграванняў з ЕС, ад якога нічога людскага, на жаль, чакаць не даводзіцца. «Нельга дапусціць вайны на Каўказе», – канстатаваў тады Аляксандр Лукашэнка.

Вядома, здараліся канфлікты і на мінулых самітах ЕАЭС. Усе мы помнім, як прагульшчык пасяджэнняў Нікол Ваваевіч аднойчы папярэдзіў, што не паедзе ў Мінск і выступіць па відэасувязі. Тут ужо не мог не адказаць Бацька: калі ў Арменіі ўзніклі сувязі з транспартам, то ён «арганізуе дастаўку» дэлегацыі. Заадно Аляксандр Лукашэнка паабяцаў дапамагчы і прэзідэнту Ільхаму Аліеву з адраджэннем Карабаха. Пашынян таксама ўгледзеў у гэтым ледзь не выступленне супраць самастойнасці Арменіі.

Метамарфозы, аднак, працяг-валіся. Нікол Пашынян разам з Ільхамам Аліевым тады  неўзабаве паляцелі ў Вашынгтон да вялікага казачніка-баюна Дональда Трампа, нават падпісалі дагавор пра супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і стратэгічнага партнёрства. Мусіць, зусім не выпадкова, што ў маленькай Арменіі, яшчэ 10 год таму колькасць работнікаў пасольстваў ЗША была самай вялікай у СНД.

Аднак старшыня парламента Арменіі Ален Сіманян заявіў, што не будзе прасіць прабачэння ў Аляксандра Лукашэнкі за свае выказванні ў адрас Беларусі. Ён назваў скандал надуманым і што зусім не шкадуе пра заяўлена-прамоўленае ў масы. Беларусі замест прабачэнняў было рэкамендавана светлавяльможным армянскім бокам заняцца бульбай... Бульбы якраз хопіць – можам і вам прадаць. Беларускі бок, нягледзячы ні на што,  разлічвае на  далейшае канструктыўнае супрацоўніцтва з Ерэванам па ўсіх спектрах. 

...Паняцце «інагент» у Расіі ўпершыню з’явілася яшчэ ў 2012 годзе. Гэта чалавек ці арганізацыя, якія атрымліваюць падтрымку з-за мяжы за тое, што здольны ўплываць на грамадскую думку ў свеце і ў той краіне, якой здрадзілі. Як, напрыклад, інагент РФ Максім Галкін, які прыехаў, быццам выпадкова, заблудзіўся, у Ерэван падчас правядзення саміта Еўрапейскага палітычнага партнёрства. І не мог устрымацца ад выступлення перад палітыкамі. Спікер парламента Ален Сіманян апублікаваў у сябе ў сетках фота, на якіх пазіруе ра-зам з шоўмэнам падчас экскурсіі па горадзе. Правёў Галкін і канцэрт у Ерэване 6 мая. І гэта не толькі імкненне атрымаць салідны куш-ганарар, але і пэўная кар’ерная сустрэча ў вярхах: ужо не юнаку Максіму захацелася з апазіцыйнай русафобскай тэмай увайсці ў міжнародную палітыку. Тым больш з замежнымі мовамі ў яго ўсё ў парадку: мае дыплом лінгвіста Расійскага ўніверсітэта. Ганарар Галкіна складае да 20 млн за выступленне. Прычым... зарабляе на рускамоўным рэпертуары – на мове краіны, супраць якой выступіў таксама здраднікам. Грошы, не пахнуць.  Здраднікам – тым больш... Знаходзь, Еўропа, месца новаму пярэваратню-збачэнцу! Замежныя мовы ён вывучыў бліскуча...

З сумленнем бы яшчэ разабрацца, ну а пра патрыятызм ужо памаўчым... Для такіх гэтае святое паняцце – пусты гук!

Спецыяльна для «СП»

Канстанцін КАРНЯЛЮК 


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей