Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Когда будут снесены пустующие дома? Наталия Прохорова ответила на вопросы жителей аг. Братково

21.12.2025

У аг. Браткава прайшоў сход грамадзян. Асноўнай тэмай сустрэчы сталі пытанні добраўпарадкавання і бяспекі. Старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Наталія Прохарава падрабязна растлумачыла, калі і як будзе праводзіцца рамонт на вул. Шпакоўскага. Таксама жыхары атрымалі адказы на многія вострыя пытанні: калі будуць знесены пустуючыя дамы, калі спілуюць сухія і аварыйныя дрэвы і што робіцца для навядзення парадку на зямлі.

Асаблівую ўвагу Наталія Мікалаеўна надала бяспецы, нагадаўшы пра неабходнасць ўсталявання ў кожным доме аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і рэгулярнага кантролю за іх спраўнасцю. Да размовы далучылася і галоўны спецыяліст СГФ «Руднае» Ганна Богдан. Галоўная думка яе выступлення – «Жыві на зямлі як гаспадар» – знайшла шчыры водгук у прысутных. Сведчаннем адказнасці мясцовых жыхароў стала іх гатоўнасць узяцца за справу разам. Яны падтрымалі ініцыятыву арганізаваць суботнік для навядзення парадку, як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е. Завяршылася сустрэча сапраўдным святам для душы. Артысты Капыльскага РЦК арганізавалі міні-канцэрт (на здымку). Завадныя песні хутка ператварылі гледачоў у дружны хор, а многія не стрымаліся і пусціліся ў скокі.

«Погляды і мары сучаснай моладзі. Прафесіі будучыні»

Адкрыты дыялог пад такой назвай правялі ў Цімкавіцкай СШ. Фармат свабоднага мікрафона дазволіў кожнаму вучню выказаць сваю думку, падзяліцца асабістымі поглядамі на будучыню і нават зазірнуць у заўтрашні дзень. Школьнікі актыўна абмяркоўвалі, якія кампетэнцыі стануць найбольш запатрабаванымі, як будудь развівацца тэхналогіі і куды рухацца ім самім, каб знайсці сваё месца ў свеце прафесій.

Наша агульная справа

На тэрыторыі сельсавета рэалізавана важная ініцыятыва: сумеснымі намаганнямі працаўнікоў сельвыканкама і прадстаўнікоў РАНС была праведзена акцыя па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Больш чым дзясятак такіх прыбораў з’явіліся ў домаўладаннях, дзе жывуць адзінокія грамадзяне і сем’і з групы рызыкі. Кожны візіт суправаджаўся прафілактычнай размовай. Галоўная мэта такіх наведванняў – не напалохаць, а растлумачыць і дапамагчы стварыць бяспечныя ўмовы. Гэта рэальны клопат і ўвага да кожнага жыхара, асабліва да тых, хто найбольш патрабуе падтрымкі.

Дом за базавую

У в. Вялікая Раёўка яшчэ адзін пустуючы дом набыў новых гаспадароў. Будынак прадалі за сімвалічную плату – адну базавую велічыню. Падобная практыка – частка дзяржаўнага падыходу, накіраванага на ажыўленне вёсак. Нізкі кошт дазваляе знайсці пакупнікоў на праблемныя аб’екты, а новыя ўладальнікі, у сваю чаргу, атрымліваюць магчымасьць прыдбаць сваю зямлю.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей