Хоць па нелагічных выхваленнях: маўляў, у нас усё самае лепшае, сучаснае і перадавое! Неяк не верыцца, бо пазыка Польшчы ўжо ажно 73 млрд долараў, а Дональд Туск за два гады так нічога і не здолеў выканаць з абяцанага выбаршчыкам.
І польскі бок у апошнія гады як з ланцуга сарваўся. І мы сталі назіраць толькі пяцігодку глухой «загаро-джанай» дыпламатыі Варшавы. І як наогул можна весці сёння сур’ёзныя дзяржаўныя справы з суседкай, якая адгардзілася ад цябе сцяной?
Падмочана рэпутацыя краіны-транзіцёра
А тут наогул Польшча стала сусветна вядомым майстрам па лагістыцы: яе кіраўніцтва пасля вераснёўскіх тармажэнняў, пасля блакіровак мяжы, апынулася ў досыць непрыемнай, калапсавай сітуацыі. Бо пад ударам апынуўся не толькі польскі бізнес, але і сама рэпутацыя Польшчы як краіны-транзіцёра. І зараз Дональду (і што за мода на Дональдаў-кіраўнікоў у сусветнай палітыцы?!) Туску трэба неяк вылазіць з гэтай эканамічнай, палітычнай і духоўнай багны, захаваўшы твар. Мо, касметыкі папрасіць яму ва Урсулы фон дэр Ляен? Але Польшча ў чарговы раз вырашыла зрабіць крайнімі Беларусь і Расію.
Знайшлі і фармальную зачэпку – беларуска-расійскія вучэнні-2025. Хоць Мінск яшчэ летам перанёс манеўры ў глыбіню краіны – толькі б, як мага далей ад палахлівай суседкі. І што вы думаеце? Польшча ў той жа час правяла свае манеўры «Жалезны абаронца», задзейнічаўшы ў пяць разоў больш ваенных, чым у нас. Польшча працягвала блакіраваць мяжу і пасля 16 верасня, калі вучэнні скончыліся, аднак Дональд Туск працягваў бравіраваць, што ў бліжэйшы час ізноў могуць зачыніць. З-за няўгодных. Мо, ён таксама далучыўся да манеўраў Урсулы – у Еўропу пускаць толькі пакорных, права гасцявання трэба яшчэ заслужыць...
Аднак блакада польска-беларускай мяжы назаўсёды ўжо можа перамясціць асноўныя гандлёвыя шляхі, а Польшча і краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пазбавяцца лідзіруючых пазіцый транзітнага вузла ў гандлі паміж ЕС і Кітаем. А гэта ўжо пацягне за сабой эканамічныя, геапалітычныя вынікі, уключаючы паслабленне перамоўных пазіцый і нават міжнароднага аўтарытэту ЕС (хоць ён і так ужо згублены!). А што бу-дзе, калі такім чынам пастаянна паслабляць ролю Еўропы як эканамічнага маста паміж Усходам і Захадам?! Так і разваліцца ЕС, і так нудна і штучна створаны: Англія ўжо паказала прыклад.
Не сакрэт, што і бізнес многіх палякаў, беларусаў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей аказаўся заложнікам палітычнай прыхаці Варшавы. Польскія ачмурэнні даходзяць ужо да таго, што гэта Беларусь збірае па ўсім свеце мігрантаў, каб толькі падкінуць іх ненавісным палякам.
Нічога дзіўнага, бо еўрапейскі друк сёння – гэта не нейкія сур’ёзныя артыкулы, даследаванні, а нагрувашчванне ўсемагчымых дадумак і дыяметральна супрацьлеглых вывадаў.
Заўважу, што Беларусь неаднойчы выражала гатоўнасць да паўнавартаснага дыялогу з Польшчай, аднак тамтэйшыя ўлады паводзяць сябе, як пакрыўджаныя дзеці.
Сёння сваю барацьбу за свабодны рух транспарту праз мяжу працягвае Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў Польшчы. Кіраўнік асацыяцыі Ян Бучак заклікаў улады як мага хутчэй урэгуляваць крызіс на польска-беларускай мяжы, дзе на той час усё яшчэ чакалі тысячы грузавікоў. Рашэнне пра закрыццё мяжы было аб’яўлена ўсяго за два дні да яго ўступлення без папярэдняга аналізу эканамічных наступстваў і кансультацый з транспартнікамі. У выніку многія і польскія грузавікі апынуліся ў Беларусі, не маючы магчымасці вярнуцца ў краіну. Нават пасля адкрыцця пагранпераходу «Кукурыкі» ўтварылася велізарная пробка. Па словах Бучака, такая сітуацыя склалася з-за маруднай працы польскіх кантраліруючых службаў. Глава ZMPD таксама заклікаў улады Польшчы прыняць рашэнні, якія дазволілі б перанакіраваць частку грузапатоку на іншыя пераходы. З-за прастояў перавозчыкі рызыкуюць згубіць заказы, якія тут жа могуць перахапіць кампаніі з іншых краін.
Узноўлена дзейнасць Міжпрафсаюзнага камітэта пратэстаў і забастовак
Цяперашні стан прамысловасці ў ЕС (Польшча – не выключэнне!) – надзвычай непрафесійны і нават драматычны. Так прафсаюзы Сілезскага ваяводства ўжо аб’явілі ўраду, што яны абавязкова арганізуюць акцыю пратэсту ў першы тыдзень лістапада.
Прафсаюзныя дзеячы дабіваюцца перамоў з уладамі па пытаннях горназдабываючай, сталеліцейнай прамысловасці, аўтамабілебудавання. Да гэтага часу былі толькі разрозненыя выступленні, у лістападзе плануюць сабрацца разам – усімі заводамі.
Неабходна дадаць, што ўжо ўзноўлена дзейнасць Міжпрафсаюзнага камітэта пратэстаў і забастовак (MKPS). Так, намеснік старшыні прафсаюза «Сілезска-Дамброўская салідарнасць» Пётр Новак заявіў, што само рашэнне адрадзіць дзейнасць MKPS прадыктавана складанай сітуацыяй у прамысловасці. Пан Новак канстатаваў, што нядаўнія перамовы з урадам, у тым ліку па пытаннях сацыяльнай абароны, сталеліцейнай прамысловасці і рабочых месцаў, не прынеслі ніякіх вынікаў. Ды і, дарэчы, пра якую абарону польскага насельніцтва, простых завадчан можа ісці гаворка, калі сродкі на абарону акуратна і сістэматычна польскімі ўладамі накіроўваюцца ва Украіну?! Польскі ўрад проста ігнаруе свой рабочы клас.
Камунізм у асобна ўзятай Польшчы
Фермеры Польшчы пратэстуюць супраць нізкіх закупачных цэн, прапаноўваючы ўсім жадаючым забраць ураджай з іх палеткаў зусім бясплатна. Інакш згніе! І ці варта было ўкладваць столькі працы? У адной з вёсак у Падкарпацкім ваяводстве на зямлю высыпалі каля 150 тон свежай бульбы. Людзі на такую шчодрую акцыю адгукнуліся імгненна – кінуліся збіраць бульбу тачкамі ды прычэпамі... Абсурд?! Так, але за гэтым паўстае трагедыя ўсёй нацыянальнай сельскай гаспадаркі.
Яшчэ адзін фермер з вёскі Галкавіца Свентакшыскага ваяводства Мацей Сякера аб’явіў у інтэрнэце пра бясплатную раздачу перцу. Фермер прызнаўся, што яго гаспадарка знаходзіцца на мяжы разарэння: трэба падтрымліваць тэхніку, купляць угнаенні, наймаць працаўнікоў для збору ўраджаю – усё каштуе немалых грошай. Падобным чынам фермер з Ніжнесілезскага ваяводства раздаў жадаючым 11 т сліў, а сямейная пара з-пад Замосця аддавала скрынкамі ўраджай памідораў. І гэта пры тым, што сезон 2025 года аказаўся спрыяльным для фермераў – ураджайнасць бульбы склала 45 т/га, аднак нізкія закупачныя цэны наогул не дазволілі гаварыць пра нейкі бізнес. Фермеры б’юць трывогу кожны сельскагаспадарчы сезон. А польскія заводы за гэты час пераарыенціраваліся на танныя агародніну і садавіну з Украіны і Егіпта.
Барбары рознымі бываюць
Напрыканцы мне хацелася б яшчэ раз звярнуць увагу, да якога самадурства можа дайсці інтэлект нейкіх пустапарожніх асоб, талент якіх некалі заіскрыўся, пасвяціў, але перастаў грэць душы. Маю на ўвазе польскую актрысу, псеўдазорку стужкі «Іронія лёсу, ці З лёгкай парай!» Барбару Брыльску, якая нядаўна выказалася пра непагадзь у Расіі. Артыстку вельмі (!) узрадаваў цыклон «Барбара», які прынёс у сталіцу РФ вялікую непагадзь. Ужо аб’явілі, што ўсяго за некалькі дзён у Маскве выпа-дзе амаль палова месячнай нормы ападкаў. «Правільна, што цыклон «Барбара» прасоўваецца ў ваш бок, – заявіла артыстычная бабуля, – усё-такі Барбара – самае лепшае імя». Яна адмовілася нават размаўляць з журналістамі па-руску. Маўляў, гаварыць з ёй можна толькі па-польску... Хочацца Барбары патлумачыць: у Расіі і ў Беларусі таксама ёсць шмат чаго для супрацьстаяння любой міжнароднай непагадзі. З любога геаграфічнага боку.
Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК
Комментарии