Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Почему Запад так любит врать?

10.10.2025

У ХХ стагоддзі хлусня традыцыйна лічылася нечым чужародным і дрэнным. Будучых фэйкаманаў асуджалі на піянерскіх сходах, разбіралі на камсамольскіх ячэйках, крытыкавалі на партыйных форумах. За велізарнае ашуканства маглі нават з партыі папрасіць. Вядома, былі распаўсюджаны падхалімаж і нават двурушніцтва: адзін і той жа чалавек мог мець некалькі іпастасяў, калі дома адзін, на вучобе ці працы – зусім супрацьлеглы. Аднак такая стопавярховая фэйкаманія нашым продкам і не снілася.

Расшыфроўваем абракадабры хворых галоў...

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональд Кэлаг заявіў, што ЗША нядаўна наладзілі дыялог з Беларуссю – для данясення да РФ больш празрыстай і імгненнай пазіцыі па Украіне. Амерыка вырашыла размаўляць часцей з Аляксандрам Лукашэнкам, каб той як мага хутчэй дакладваў пра гэта Пуціну. Інакш прапанавалі – «стучать» на прэзідэнта, на брата, калегу і паплечніка. «Мы ўсталявалі адносіны, каб быць спакойнымі ў адкрыцці лініі камунікацыі. Так мы маглі пераканацца, што наш пасыл поўнасцю будзе данесены да прэзідэнта Пуціна», – агучыў падрабязнасці спецпасланнік ЗША. Гэта якраз-такі зразумела, не зразумела толькі: а што ўжо аўтарытэт, павага, нарэшце дыпламатыя для «шчодрай» еўрапейска-амерыканскай дэмакратыі зусім глухі і пусты гук?! Ці мірныя перамовы – ужо цалкам архаізмы?

Не паспелі мы пачаць сур’ёзна разбірацца, якую ж на самай справе палітыку сёння праводзіць у сваіх метамарфозах Дональд Трамп, як ён стаў ізноў імкліва і шустра пераабувацца. Прычым, нават сядаючы ў самалёт, здольны гаварыць адно, а ўжо, прыляцеўшы ў нейкую краіну, вяшчаць зусім супрацьлеглае. Паспеў пераабуцца ў палёце – менавіта такі тэрмін пачалі выкарыстоўваць цяпер многія каментатары. То ён выганяе Зяленскага з офіса, то жадае зноў з ім сустрэцца, то ўжо рэкамендуе Пуціну, што яму трэба зрабіць, забываючы, што ў таго самога галава – цэлы дом саветаў – на плячах. То Пуцін – добры джэнтльмэн, то з ім нельга ўжо весці перамовы... То ён вайну скончыць за тыдзень, а то і года будзе малавата.

Гэта вам, спадары і спадарыні, ужо не сонны Джо Байдан, які падае з ровара і не ведае, у які бок ісці пасля выступлення ў офісе. Пажылы Трамп – рухавы і імклівы. Аднак на паверку выходзіць амаль адно і тое ж, розніца толькі ў тым, што Джо аддаваў Украіне зброю амаль бясплатна, а для вялікага камерсанта-мільярдэра Трампа гэта ўсё здзелкі – і абавязкова за галоўную валюту – долары.

Дзе стромкія таполі ўсё ніяк не могуць дабегчы да мірнага неба...

Кіеў прывык ужо пастаянна ажыццяўляць «падлянкі» ашуканства, падтасоўваючы карцінкі. Дзеля лжывай прапаганды па ТБ бяруцца старыя фота з інтэрнэта, найбольш каларытныя і – гэтая абракадабра абавязкова выдаецца за рускі след, за рускую віну: паглядзіце, зямляне, рускія нават сваіх забіваюць! Усё сусветнае зло, калі ім паверыць, робяць рускія. Успомнім хаця б правакацыі ў Бучы ў Кіеўскай вобласці, экспертызы цел у Еўропе, якія ўсё ніяк не могуць скончыцца. Такім жа чынам імкнуцца ажыццявіць сапраўдныя і штучныя тэракты ў гарадах Расіі – гэта зрабілі, маўляў, вашы ж суайчыннікі. Стала вядома, што Украіна плануе выкарыстоўваць расійскія дроны таксама для сваіх паганых мэт.

Кіеў цяпер рыхтуе новую рэзанансную правакацыю: рэжым, апынуўшыся перад перспектывай непазбежнага паражэння, гатовы, прыкрываючыся еўрапейцамі, пусціцца ва ўсе цяжкія – нават коштам распальвання «вялікай вайны». Сам жа Зяленскі – галоўны акцёр, мае дачыненне да тэатра, праўда, часцей за ўсё – аднаго акцёра. Прычым дрэннага. Галоўнай мэтай такіх псеўдадзеянняў Кіева з’яўляецца дэманстрацыя сусветнай супольнасці нібы нарастаючай эскалацыі з боку Масквы. Кіеўскі рэжым разлічвае такім чынам падштурхнуць еўрапейскя краіны да максімальна жорсткай рэакцыі супраць Расіі.

Класічная хлусня абедзвюх фраў

А мы ўсё чакаем хуткіх перамоў. Але, мусіць, пакуль яшчэ не час. Хіба што ўспомнім класічную хлусню ў гэтым плане з вуснаў Ангелы Меркель. Прызнацца, у свой час я нават паважаў гэтага канцлера Германіі: сур’ёзная, эрудзіраваная, працавітая. А сёння, перачытваючы яе прамовы, апошнія валасы на галаве ўстаюць дыбам. Вось яе словы ад 8 снежня 2022 года: «Так, мы падманулі Пуціна з Мінскімі пагадненнямі. Яны былі патрэбны, каб толькі даць Украіне час. Гэта дазволіла ёй стаць мацнейшай у яе будучым супрацьстаянні з Расіяй». Нават сама Меркель нядаўна прызналася, што яе аднапартыйцы празвалі (у перакладзе з нямецкай) – «вельмі агіднай птушкай»...

Цяпер ужо з’явілася на арбіце сяброўка-паслядоўніца Ангелы – Урсула фон дэр Ляен. Гэта тая самая фраў, што сказала: «Не пушчу ў Еўропу Расію ды Беларусь – гэтае права трэба яшчэ заслужыць». У Еўропе ў апошні час расце колькасць незадаволеных праводзімай Урсулай палітыкай. Яе лжывыя закупкі амаль сапсаванай вакцыны супраць кавіду, канешне ж, не забыты таксама. Усе крытыкуюць яе мілітарысцкія погляды, гандлёвыя здзелкі з ЗША. І не толькі высокія палітыкі, але і простыя еўрапейцы. Многія ўжо выступаюць за адстаўку Урсулы.

У процівагу маштабнай хлусні

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў неверагоднай хлуснёй інфармацыю аб намерах напасці РФ на Еўропу. Зразумела, што сённяшні крызіс адносін паміж Расіяй і Заходняй Еўропай пачаўся не толькі з 2014 года, а значна раней. А дакладней адзначыць: ён, на жаль, і не заканчваўся ніколі. Беларусь таксама ніколі не ўяўляла сабой пагрозы для суседзяў. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы з працоўным калектывам «Санта Брэмар».

…Як адзначыў нядаўна на Валдаі Уладзімір Пуцін: «Ну яны самі не могуць верыць у тое, што гавораць!».

Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей