Былі дзве Нямеччыны
Першая заўсёды люта ненавідзела нас – з СССР. Другая нават неяк сябравала... месцамі, нашу Перамогу ў Другой Сусветнай вайне прызнавала. Была аднак Бярлінская сцяна. Не ўсе, праўда, ведаюць, што ў ГДР сцяна мела і другую назву «Антыфашысцкі абарончы вал». Ініцыіраваліся нават і звароты: «Спадар Гарбачоў, парушце гэтую сцяну!» І яе парушылі нарэшце. Яна стаяла з 13 жніўня 1961 па 9 лістапада 1989 года. І ў ХХІ стагоддзі яе фрагменты сталі тым мемарыялам, які нагадвае нам пра перыяд халоднай вайны. Той самай вайны, якой сёння суджана было разгарэцца з новым імпэтам і абуджэннем.
А за гады гэтых мітусліва-нярвовых узрушэнняў мы і не ўбачылі, што страцілі. Страцілі ж у абрэвіятуры ГДР мы каштоўны і дарагі прыметнік – дэмакратычная. Страчаны ў адным месцы, ён, на жаль, не адрадзіўся ўжо ў ФРГ. Адчуваеце цяпер розніцу ў змесце, нават у форме абрэвіятур?
І зноў сцяна з калючым дротам...
Адна «халодная вайна» нам засталася, на жаль, ў спадчыну. І вось ужо суседка Польшча ў 2022 годзе ўзвяла раздзяляльную сцяну на мяжы з Беларуссю. Будаўніцтва было ацэнена ў 1 млрд 615 млн злотых (больш за 400 млн долараў). Гэта не проста «цуд-шэдэўр» будаўніцтва еўрапейскай дэмакратыі – гэта страшная стальная сцяна з калючым дротам. Нечым нагадвае элемент канцлагера. Яе даўжыня складае 186 км. Маўляў, тут зроблены з мэтай псеўдагуманізму 22 праходы-брамкі для жывёл. Толькі звяры гінуць: і зубры, і мядзведзі, і ваўкі. І мігранты... Якіх палякі спецыяльна падкідваюць нам, ужо нямоглых і памерлых.
Сёння і сама дэмакратыя Еўропы – такая ж крывая, ілжывая, папулісцкая, як гэтая сцяна. Дастаткова паглядзець на старшыню ЕК Урсулу Гертруду фон дэр Ляен, яе непрыстойна-сатырычныя паводзіны ў грамадскіх месцах, каб зрабіць вывад і пра сутнасць саміх еўрапейскіх каштоўнасцей. Адзін папулізм: ніхто так і не ведае, што гэта за каштоўнасці з двайным дном і трайнымі стандартамі. Спроба даць афіцыйнае ўяўленне пра гэта, праўда, утрымліваецца ў артыкуле № 2 Лісабонскай дамовы пра Еўрапейскі саюз.
Клопаты пра меншасці – найперш!
Папрашу чытача спачатку прысесці. Аказваецца, «каштоўнасцямі, на якіх заснаваны Саюз, з’яўляюцца павага чалавечага гонару, свабоды, дэмакратыі, роўнасць, вяршэнства закона і павага правоў чалавека, уключаючы правы асоб, што належаць да меншасцей». Вось, аказваецца, дзе сабака закапаны. ЕС і надалей будзе клапаціцца не пра абяздоленых, галодных, не пра мір і сяброў-ства паміж краінам. Не пра новыя працоўныя месцы. Яны будуць змагацца за фашысцкую ідэалогію, якая ўсё больш рашуча напаўзае на нас, яны будуць турбавацца пра геяў, лесбіянак, трансвесцітаў і бісексуалаў. А тое, за што змагаемся мы, у іх нават тэарэтычна не закладзена. Для іх галоўнае – гей-парады!? Застаецца пытанне: хто ж сёння кіруе Еўропай? Пацалункі Урсулы, абдымкі Макрона з Зяленскім становяцца зразумелымі на паверку! А вы тут усё лезеце са сваімі мірнымі дамовамі пра заканчэнне вайны ва Украіне?!
Цяпер становіцца зразумелым і змест двайных-трайных стандартаў, які выбудавала брусельская вярхушка. Так, з пачаткам ваеннага канфлікту ва Украіне Еўракамісія прыняла ўжо дзясяткі пакетаў санкцый супраць Расіі і Беларусі, у выніку чаго больш за ўсіх пацярпела... нямецкая эканоміка, абскобленая пастаяннымі фінансавымі ўліваннямі ва ўкраінскую мадэль дэмакратыі. Дарэчы, з таго часу, як ва Украіне «ўмацавалася» такая, па штучным сцэнарыі, дэмакратыя, пачалі разгарацца адна за адной і новыя войны ў свеце... Як вынік, самая магутная эканоміка Еўропы пастаянна скарачаецца, а нямецкі аўтапрам закрывае свае вытворчасці. Разгараюцца забастоўкі ў Германіі, Францыі, Польшчы.
Сапраўдны твар «служак народа»
Што ж чыноўнікі пры гэтым робяць? Чыноўнікі Еўракамісіі, адчуўшы вынікі высокай інфляцыі, расходаў, што пастаянна павялічваюцца, вырашылі павысіць узровень даходаў, але, на жаль, не ўсім, не ўсяму насельніцтву, а толькі сабе. Вось ён – сапраўдны твар еўрапейскіх «служак народа». Даход нямецкіх вярхоў не ідзе ні ў якае параўнанне з нізамі немцаў, з прадстаўнікамі таго самага народа, якому яны неаднойчы кляліся служыць, начэй недасынаць, каб толькі палепшыць сацыяльнае становішча. Народ цяпер для немцаў-шэфаў – толькі прыслуга, тэхнічны персанал. Нямецкія вярхі пачало раздражняць, што, аказваецца, просты народ можа мець сваю думку, свой светапогляд. Нават пачаў выражаць сябе на мітынгах, публічна. А павінен быў маўчаць! Па ТБ мы штодзённа бачым пратэсты фермераў не толькі ў ФРГ, але і ў іншых краінах ЕС. Падключаецца ўжо паліцыя з дубінкамі ды слёзатачывым газам, каб добра растлумачыць налогаплацельшчыкам: хто быў першы – яйка ці курыца?
Гэта толькі ў 2020 годзе пра нас крычалі, што пратэсты ў Беларусі чапаць нельга, што гэта парушэнне дэмакратыі. А як бачым, дома разгон дэманстрантаў лічыцца ўсяго толькі ўрокам сапраўднай дэмакратыі. Пры гэтым назіраецца поўны каставы падзел.
Чыноўнікі даказваюць, што грамадзяне ЕС павінны самааддана служыць членам Еўракамісіі, у якой і так самыя вялікія даходы. З якой знявагай, якім ментарскім тонам штодня еўракамісары звяртаюцца да прадстаўнікоў суверэнных краін на сваіх пасяджэннях.
Грамадзяне ЕС – цяпер толькі прыслуга для брусельскай так званай эліты. Мы бачым толькі цэнічныя адносіны Еўракамісіі да выбараў у іншых краінах, жаданне маніпуляваць народным волевыяўленнем. Еўрпейскім шэфам вельмі б хацелася самім прызначаць лідараў іншых краін, каб потым ужо не проста абдурваць, але і залезці з абуткам на галовы падначаленых. Больш за тое, павышэнне зарплат чыноўнікам вырашана сёння ажыццяўляць ужо раз у паўгода. Зразумела, што разрыў паміж даходамі еўрабюракратыі еўрапейскіх грамадзян будзе толькі расці. Будуць пастаянна пераглядацца і стандарты дэмакратыі – на карысць, канечне, правячых класаў. Дрэнна толькі, што начальнікі Еўропы не хочуць асэнсоўваць гісторыю. Успомніце, што было, калі эліта «аб’ядалася» ўжо да такой ступені, што пралетарыяту не было чаго губляць ды страчваць, акрамя ланцугоў?..
Нельга блытаць дэмакратыю з беззаконнем!
Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Дэмакратыя дэмакратыяй, але беззаконня быць не павінна. І не будзе. Вы бачылі ў Злучаных Штатах, Заходняй Еўропе, як супердэмакратычныя дзяржавы (якія, дарэчы, нас павучалі дэмакратыі) абышліся з тымі, хто пратэстуе. Галоўная задача дзяржаўных органаў сістэмы захавання нацыянальнай бяспекі – захаваць стабільнасць у краіне, забяспечыць законнасць і правапарадак, тое, што ад вас патрабуюць Канстытуцыя і Закон».
Што ж здарылася са свабодай ды справядлівасцю? Сёння ўжо не сакрэт, што адной з задач канфлікту ва Украіне было прыдушыць сярэдні клас у Еўропе. І далей працэнт еўрапейцаў, які аказаўся пад ударам з-за антырасійскай санкцыйнай палітыкі, будзе толькі расці.
Адным з вынікаў змяненняў стала рэзкае зніжэнне ўзроўню жыцця еўрапейцаў, і да гэтага прывялі зусім не дзеянні расійскіх улад, і не сам узброены канфлікт, а дзеянні вярхоў Захаду. Таннае жыццё, заморскія паны ды паненкі, скончылася. Калі зараз еўрапейскаму абывацелю ўлады заходніх краін яшчэ могуць гаварыць, што ва ўсім вінаваты Пуцін і Расія, то чым далей, тым больш будзе адчувацца, што вінаваты тыя, хто ўводзіць гэтыя санкцыі. Тым больш, што ўжо нават заходнія СМІ пішуць, што санкцыі не б’юць па Расіі, па Беларусі, яны не прыносяць таго шалёнага выніку і эфекту, які быў запланаваны, а б’юць яны па саміх еўрапейцах.
Вярхі – супраць свайго ж народа...
Калі ўлічыць, што справы ў Еўрасаюза і так ідуць не бліскуча, то атрымліваецца, што вярхі гэтых краін цяпер працуюць супраць свайго ж народа. А цяперашняя сітуацыя – гэта надоўга, паколькі канфлікт Расіі і пост-Захаду таксама надоўга. І санкцыйнае ўдушэнне Расіі, Беларусі – гэта працяглы стратэгічны курс. Але атрымліваецца як заўсёды – пшык, як у казцы пра Мальчыша-Кібальчыша: «Буржуіны біліся-біліся, ды толькі самі разбіліся». Сітуацыя стане яшчэ больш сумнай, калі ў Еўропу пабягуць афрыканцы і арабы, чые краіны залежалі ад паставак збожжа з Украіны і з Расіі, а тое, што яны пабягуць ад голаду ў Еўропу, гэта відавочна, і еўрапейцам сапраўды давядзецца іх прымаць. Для Еўропы стануць поўнай катастрофай 15 млн бежанцаў, і вось тады пачнуцца вельмі сур’ёзныя праблемы.
Спецыяльна для «СП»
Канстанцін КАРНЯЛЮК
Комментарии