Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Семежевском сельсовете?

21.09.2025

Бяспека гарантавана

У в. Чырвоная Дубрава спілавалі аварыйнае дрэва, якое ўяўляла патэнцыйную пагрозу для жыхароў. Як адзначыла старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, своечасовае выдаленне такога дрэва дазваляе прадухіліць магчымыя надзвычайныя здарэнні, асабліва пры неспрыяльных умовах надвор’я.

Парадак і прафілактыка

У аг. Семежава праведзены знос трох пустуючых дамоў, якія доўгі час знаходзіліся ў закінутым стане. Таксама расчысцілі пустуючыя зямельныя ўчасткі ад парасніку, смецця і сухой расліннасці. Дапамогу ў абкосцы пустуючых участкаў аказалі работнікі ААТ «Семежава». Праведзеныя работы – важны элемент падтрымання парадку, паляпшэння эстэтычнага выгляду і санітарнага стану населенага пункта, а таксама дзейсная мера прафілактыкі пажараў.

Ганаровыя госці

Раённы цэнтр ткацтва ў аг. Семежава наведала французска-беларуская сям’я Жан-Гі Карата і Дар’і Карат (на здымку), якія цяпер пражываюць у г. Слуцку. Жан-Гі працаваў у музеі мастацтваў і індустрыі пры фабрыцы шаўковых тканін і стужак у г. Сант-Эцьене. Гасцям спадабаўся цэнтр ткацтва, яны з задавальненнем паглядзелі на творчасць таленавітых майстрых.

Свята спорту і здароўя

У Семежаўскай СШ прайшоў традыцыйны восеньскі лёгкаатлетычны крос сярод навучэнцаў установы адукацыі. Дзеці з задавальненнем выйшлі на старт, дэманструючы сілу, цягавітасць і настойлівасць. Гэта мерапрыемства – выдатны прыклад актыўнага адпачынку на свежым паветры.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей