Асенні бэбі-бум
Перад адлётам у вырай буслы масава завіталі на тэрыторыю сельсавета – адразу тры сям’і дачакаліся папаўнення. Нарадзіліся тры хлопчыкі. Ягор стаў другім дзіцем у сваіх бацькоў, Міхаіл – трэцім. А вось цімкаўлянін Марк сваім з’яўленнем на свет пабіў рэкорд – ён у сям’і дзясяты!
Спрацаваць на папярэджанне
Прафілактычная работа з неблаганадзейнымі грамадзянамі працягвае заставацца ў ліку актуальных напрамкаў зацікаўленых органаў. Гэтаму пытанню была надзелена ўвага і падчас чарговага пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку, якое прайшло ў в. Руднае.
У цэнтры ўвагі – пажарная бяспека
Работнікі сельвыканкама сумесна з супрацоўнікамі Капыльскага РАНС працягваюць абследаванне домаўладанняў. У першую чаргу ў полі зроку – уязвімыя катэгорыі насельніцтва: пажылыя і адзінокія грамадзяне, шматдзетныя сем’і, а таксама сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Як адзначыла старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Наталія Прохарава, радуе тое, што пры выяўленні недахопаў многія тэрмінова іх выпраўляюць.
Дыялог пакаленняў
Пра значнасць Дня народнага адзінства гаварылі прадстаўнікі розных пака-ленняў падчас мерапрыемства, якое зладзілі ў Цімкавіцкай бібліятэцы-клубе: дзеці з клуба «Страказа» сустрэліся са старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі філіяла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» Ганнай Лупанос (на здымку). Ганна Іосіфаўна падзялілася сваімі ўспамінамі пра тое, як жыла моладзь у ХХ стагоддзі. У сваю чаргу дзеці расказалі пра свае планы на будучыню.
Наводзіцца парадак
Зусім скора в. Вялікая Раёўка прыме раённае свята «Дажынкі». Да сустрэчы гасцей тут рыхтуюцца старанна: вуліцы населенага пункта набылі новы выгляд і радуюць вока сваімі зменамі. У той жа час працягваецца работа па добраўпарадкаванні іншых населеных пунктаў: абкошваецца трава, спілоўваюцца аварыйныя дрэвы. Работы вядуцца ў адпаведнасці з графікам і па меры фінансіравання.
Комментарии