Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Блевчицкого сельсовета

21.09.2025

Нованароджаныя дачушкі

Дэмаграфія Блеўчыцкага сельсавета працягвае расці. Зусім нядаўна на тэрыторыі сельсавета ў двух сем’ях адбылася радасная падзея – нарадзіліся дзеці. Шчаслівыя бацькі атрымалі пасведчанні аб нараджэнні сваіх дачок. Нованароджаным жадаем моцнага здароўя, а іх бацькам – сіл, цярпення і бязмежнага шчасця.

Разам – да чысціні і парадку

На тэрыторыі сельсавета праведзены маштабныя работы па добраўпарадкаванні. Сіламі арганізацый і жыхароў было выканана скошванне травы на вуліцах і пустых участках у аграгарадку Быстрыца, вёсках Блеўчыцы, Мацкевічы, Лешня. Падчас суботніка прыбралі смецце, вывезлі зрэзаныя дрэвы і галлё, а таксама скасілі небяспечны залатарнік канадскі. У акцыі прынялі актыўны ўдзел мясцовыя жыхары, работнікі Блеўчыцкага сельвыканкама, а таксама арганізацыі-партнёры. Капыльская ЖКГ прадаставіла тэхніку для вывазу дроў, а ААТ «Ціміразеўскі» – для пагрузкі вялікіх калодак.

«Стартуюць УСЕ»

У Быстрыцкай сярэдняй школе адбылося спартыўнае мерапрыемства, накіраванае на прапаганду здаровага ладу жыцця. Свята спорту і здароўя было арганізавана для вучняў 5–9 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна і з вялікім энтузіязмам праходзілі розныя спартыўныя станцыі, дзе змаглі паказаць не толькі сваю спрытнасць, сілу і вынослівасць, але і галоўнае – уменне працаваць у камандзе і падтрымліваць адзін аднаго.

«Вітаю, восень залатая!»

Для вучняў 1–4 класаў таксама настаў час вясёлых стартаў. Яны сталі ўдзельнікамі спартыўнай эстафеты, якая прайшла на свежым паветры. Дзеці з вялікай радасцю бегалі, скакалі, выконвалі цікавыя заданні і, вядома ж, дружна падтрымлівалі сваіх таварышаў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей