Аказана дапамога
Сіламі супрацоўнікаў ААТ «Праснакі» і філіяла «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра» была аказана дапамога ў зборы збожжавых культур на ўчастках асабістых падсобных гаспадарак грамадзян. Работы праведзены ў поўным аб’ёме.
Дзень адчыненых дзвярэй
Грозаўская сельская бібліятэка адчыніла свае дзверы для гасцей падчас мерапрыемства «У гэтым доме ўсё для вас – казкі, жарты і апавяданне». Жыхары змаглі азнаёміцца з фондам бібліятэкі і прыняць удзел у тэматычных актыўнасцях.
Падарункі ад Прыорбанка
Вучні першых класаў Грозаўскай і Камсамольскай сярэдніх школ да пачатку навучальнага года атрымалі карысныя падарункі ад банка. Ім уручылі ранцы, напоўненыя неабходнымі канцылярскімі прыналежнасцямі.
Завершана рэарганізацыя
З 1 верасня 2025 года Каменская СШ рэарганізавана. Цяпер яе вучні атрымліваюць адукацыю ў Камсамольскай СШ. Для педагогаў і супрацоўнікаў школы таксама забяспечаны працоўныя месцы ў другіх установах адукацыі.
Жыллё для шматдзетных сем’яў
У рамках праграмы падтрымкі шматдзетных сем’яў на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета працягваецца будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў. Акрамя таго, у вёсцы Папоўцы шматдзетнай сям’і, якая выхоўвае чацвярых дзяцей, выдзелены зямельны ўчастак для будаўніцтва ўласнага дома.
Комментарии