На свет з’явілася Сафія
У аграгарадку Пацейкі адбылася радасная падзея – папаўненне ў маладой і актыўнай сям’і. На свет з’явілася дачка Сафія. У малюткі ўжо ёсць старэйшы брат, які цяпер будзе яе верным абаронцам і сябрам.
Упрыгожылі сельсавет
У рамках добраўпарадкавання і стварэння ўнікальнага вобраза малой радзімы работнікі Пацейкаўскага сельвыканкама сумесна з прадстаўнікамі ААТ «Прагрэс 2010» правялі акцыю па ўстаноўцы дэкаратыўных фігур з саломы. Кампазіцыі цяпер радуюць вока жыхароў і гасцей сельсавета, ствараючы асаблівую атмасферу і эстэтыку сельскай утульнасці.
Чысціня і парадак – клопат агульны
Працягваецца планавая работа па навядзенні парадку на зямлі. Сіламі работнікаў, нанятых па дагаворах падраду, якія заключыла ААТ «Прагрэс 2010», праводзіцца рэгулярнае скошванне тэрыторый населеных пунктаў для падтрымання іх у належным санітарным і эстэтычным стане.
Комментарии