На першым месцы – чысціня і парадак
На тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета праведзены маштабныя работы па абкошванні і прывядзенні ў належны выгляд вв. Саўкова, Вужа, Гарнастайлава, Станькі, а таксама аг. Новыя Доктаравічы і Ванелевічы. Акрамя таго, былі спілаваны аварыйныя дрэвы ў в. Закопанка. Цяпер акуратны выгляд вуліц радуе вока як мясцовых жыхароў, так і гасцей нашага раёна.
Знак павагі
Асаблівая ўвага была нададзена добра-ўпарадкаванню грама-дзянскіх могілак. Так, праведзена акоска грамадзянскіх могілак у в. Вужа і аг. Ванелевічы. Дагле-джаны выгляд месцаў пахавання – гэта знак павагі і вечнай памяці аб тых, хто жыў і працаваў на нашай зямлі.
Танцуюць усе
У Ванеле-віцкім ЦКіД прайшла танцавальная праграма «Танцуй, пакуль малады». Падчас мерапрыемства (на здымку) можна было пагутарыць, павесяліцца, вывучыць новыя танцы.
Комментарии