Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Какие новости в Копыльском сельсовете? Рассказываем

20.09.2025

На павестцы – газазабеспячэнне

Пытанне аб правядзенні работ па замене часткі газаправода – адно з надзённых у в. Дусаеўшчына. Падчас сходу грамадзян жыхарам шматкватэрных дамоў была прадастаўлена магчымасць задаць свае пытанні начальніку Капыльскага раёна газазабеспячэння Мікалаю Варвашэню. Спецыяліст расказаў пра планы на замену аварыйных участкаў газапровада, тэрміны правядзення работ і меры бяспекі, якія будуць прынятыя для мінімізацыі нязручнасцяў для жыхароў.

Крокі да бяспечнага наваколля

Працягваюцца работы па зносе пустуючых домаўладанняў. За апошні час было знесена тры такія дамы, занесеныя ў адзіны рэестр. Два з іх размяшчаліся ў в. Падгорцы і адзін – у в. Кель. Акрамя таго, выкананы план па спілоўванні дрэў, прызнаных аварыйнымі. На гэты раз пагрозу, звязаную з наяўнасцю такіх раслін, ліквідавалі ў аг. Скабін і в. Чырвоны Партызан.

Праз творчасць – да захавання спадчыны

У раённым цэнтры традыцыйнай культуры аг. Мажа праводзяцца незвычайныя майстар-класы, якія прыцягваюць увагу як дзяцей, так і дарослых. Адным з яскравых прыкладаў стала стварэнне з падручных матэрыялаў кампазіцыі «Пчаліная даліна» (на здымку). Таксама быў арганізаваны майстар-клас па вырабе бірулек на сумку. Такія мерапрыемствы не толькі стымулююць развіццё народных рамёстваў, але і ўмацоўваюць культурную спадчыну раёна.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей