Скажу адразу, лідар «беглых» Святлана Ціханоўская такога ўдару-падарунка не чакала... Неяк ціхенька, няўпэўнена, быццам пачынаючае размаўляць дзіця, пачала апраўдвацца. Салідных экранаў ёй ужо не даюць, дык сваю «праўду» яна даводзіла то аднаму блогеру, то другому...
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 2020 годзе чэсна сказаў, што даў ёй грошы на дарогу – 15 000 еўра. Шыкоўны падарунак здрадніку, але ж і міласэрнасць ніхо не адмяняў. Нават адвезлі на мяжу, каб толькі нічога благога з даражэнькай Святланай не здарылася...
Смех скрозь слёзы, калі чуеш бязглуздае апраўдванне Святланы з экрана ТБ: маўляў, ніякіх грошай не прасіла, і канверт браць не хацела, наогул, ён ажно пяць год ляжыць – усё яшчэ заклеены. Яна, лідарка, да яго наогул не датыкалася. Па Станіслаўскаму – не веру! Маўляў, Ціханоўская толькі пасля прагляду фільма паглядзела, што там. І вось цуд – там сапраўды аказалася 15 тысяч еўра новымі купюрамі. А магла б хоць мужу Сяргею дапамагчы.
Святлана адразу пасля выбараў папрасіла пераправіць яе за мяжу. Яна спакойна ўзяла з рук начальніка аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэя Паўлючэнкі канверт з 15 тысячамі еўра. Менавіта гэты факт і стаў тым тэатральным ружжом, якое калі вісіць на сцяне, то абавязкова павінна выстраліць. А ведаеце чаму? Таму што такія змагары за грошы толькі ўвесь час і змагаюцца. Яны, як гандляркі з базара. З іх вуснаў і толькі і размоў пра грошы. А як жа народ? Як жа Беларусь? А пра іх змагары даўно забыліся!
Аднак чаму ж Святлана такая спалоханая, няўпэўненая на ўсіх кадрах! Няўжо ад барацьбы так стамілася? Ці кубачкаў «на каву», ці самой кавы ўжо не хапае ў Літве? Ціханоўская распавяла яшчэ пра заложаную ў яе аўтамабілі ўзрыўчатку. Дарэчы, страх – гэта паказчык таксама хлусні.
З чаго ж усё пачыналася. Аляксандр Гусак, які ў той час адказваў за бяспеку аб’яднанага штаба апазіцыі, расказаў на камеру пра няпростую размову з Паўлам Латушкам, які прапанаваў падпаліць штаб апазіцыі і зрабіць так, каб сярод ахвяр пажару абавязкова аказаліся кіраўнікі.
Не ведаюць многія і сёння, праз пяць год, што Павел Латушка, такі наш звышкультурны міністр, планаваў ліквідацыю як самой лідаркі, так і яе штаба. Мо, сам хацеў заняць яе месца?! Другая, заўважым Адэса магла здарыцца, каб не розум беларускага кіраўніцтва і асабіста Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі – абранага большасцю і правільнага па сутнасці!
Я як грамадзянін незалежнай Рэспублікі Белаусь сёння заяўляю, што проста шчаслівы: «беламайдан» так і не адбыўся. Уяўляеце: колькі магло б быць ахвяр?! І дзіўная сітуацыя: учарашнія «героі» сёння па розных прычынах адмаўляюцца ад каментарыяў наогул.
На канферэнцыю ў Варшаве «Новая Беларусь»запрасілі толькі абраных і правераных. Навошта змагарам за поўную кішэню сёння лішнія ў спісе – давядзецца дзяліцца фінансамі. Аказваецца колькасць месцаў у «беглыя», як і ў рэкламе тавараў псеўдакамерсантаў ужо абмежавана. Ды й палітзаключаным ніхто неяк не спяшаецца, як абяцалі, дапамагаць, «падаграваць» іх, на тутэйшым жаргоне... А тут, аказваецца, хвалёны спікер каардынацыйнага савета Анжаліка Мельнікава наогул знікла ў невядомым кірунку – але з казённымі грашыма для «змагароў». Сюжэт фільма ўключае ў сябе многія яскравыя дакументальныя факты, эксклюзіўныя інтэрв’ю і рэдкія фота. Многія кадрыкі зроблены скрытай камерай. І таму гэты спецрэпартаж АНТ выклікаў цэлую буру ў ціхмяна-застоеным балотцы беларускай апазіцыі. У прынцыпе, як казаў ужо даўно Лукашэнка, апазіцыі сапраўднай у нас ніколі і не было.
...Святлана ўсе пяць год толькі абяцала расказаць. З якімі невымернымі цяжкасцямі ўцякала з любай Беларусі, што ёй неаднойчы пагражала смерць, аднак так чамусьці не зрабіла гэтага. І толькі як выйшаў фільм АНТ, нешта цьмянае, незразумелае пачулі з яе вуснаў, пачала апраўдвацца. Забывае толькі лідар уцекуноў, што мы жывём у стагоддзі камп’ютараў – можна лёгка паглядзець старыя запісы. Вось адзін з загалоўкаў таго часу: «Апазіцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская растлумачыла, чаму сама прыняла рашэнне з’ехаць з Беларусі да дзяцей». Хлусня зноў атрымліваецца! Фантазёрка-казачніца, бо ў інтэрв’ю другому блогеру ўжо тлумачыць: так, сама захацела пакінуць Беларусь, грошы ўзяла, аднак да сённяшняга да іх нават не дакранулася! А магла б на барацьбу пусціць ці паміж змагарамі падзяліць... Ведаеце, чым хлусня дрэнная: трэба запамінаць, што каму сказаў аднойчы. А то лёгка падловяць ілгуна. І такія ілгуны хацелі стаць нашым прэзідэнтам, намі кіраваць. Не, лепш мы ўжо самі. Самі будзем выбіраць сярод дастойных кандыдатаў. І не трэба нам заморскія парады...
Трэцюю «праўду» распавёў нядаўна вызвалены з турмы муж Сяргей: гэтыя грошы жонка яму не аддала, а ён хацеў стварыць уласную студыю. Навошта? Каб такія брудныя памыі выліваць на галовы нашы?! Заўважу, што ў Беларусі такія дэструктыўныя арганізацыі доўга не існуюць, іх блакіруюць. Тут жа Сяргей выказаў яшчэ адну версію: «Грошы ўсё яшчэ ляжаць і чакаюць свайго часу, калі жонка зможа кінуць іх у твар таму, хто іх перадаў»...
А мараль напрыканцы: іржа есць жалеза, а хлусня – душу. Мы вельмі мала ведаем, дрэнна вучымся – таму і вымушаны ілгаць. Засцерагайцеся найперш тых, хто штодзённа, штогадзінна, штохвілінна вас падманвае!
Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК
Комментарии