У сонечнае надвор’е выязджалі сем’ямі. Жанчыны і дзяўчаты ў светлым адзенні і бялюткiх касынках. Наогул, да нарыхтоўкі сена на вёсцы адносіліся з трапяткім пачуццём, старанна ладзілі грабелькi, вілы. Збіралі ў сумку няхітрыя прысмакі, але абавязкова падсушаную каўбасу, якую яшчэ з зімы рабілі ў запас на выпадак гасцей ці якой-небудзь святочнай нагоды. Калі сонейка добра прыпякала, то лужкі ў хуткім часе прырасталі стажкамi. Пасля нарыхтаванае спяшаліся на конях альбо на трактары перавезці ў хлеў.
– Маня, ці многа сена прывезлі? – звычайна пыталася суседка ў мамы.
– Ой, многа, Гэлька! Конь ледзьве цягнуў гружаны воз, дзе сена проста з небам гаварыла.
Марыя ШЭІНА,
заслужаны журналіст Беларускага
саюза журналістаў
Комментарии