Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Какие новости в Копыльском сельсовете? Рассказываем

27.07.2025

Што хвалюе жыхароў?

У вёсках Дусаеўшчына, Вялешына і Вошкаты прайшлі сходы грамадзян з удзелам начальніка Капыльскага РАНС Віталя Буняка і старшыні Капыльскага сельвыканкама Ірыны Кісляк. Падчас сустрэч абмеркавалі пытанні супрацьпажарнай бяспекі, навядзення парадку на зямлі. Гаварылі і пра новаўвядзенні ў Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Акрамя таго, жыхароў цікавілі тэмы электразабеспячэння, спілоўвання аварыйных дрэў, узорвання пустуючых участкаў..

Не толькі для прыгажосці

Лета – пара касьбы. Прычым не толькі для аграрыяў. У населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, такая работа таксама праводзіцца на пастаяннай аснове. Асобная ўвага надаецца догляду за прыдарожнымі палосамі і грамадскімі зонамі. Прыбраная трава не толькі паляпшае выгляд вёсак, але і зніжае рызыку ўзнікнення пажараў і распаўсюджвання кляшчоў.

Сумаваць не прыйшлося

На сядзібе «Мядовая заімка» ў летнія месяцы кіпіць жыццё. Магчымасць цікава і карысна правесці тут час была прадастаўлена выхаванцам цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Капыльскага раёна. Асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў традыцыйна карысталіся кантактны заапарк (на здымку) і метэастанцыя. Актыўны адпачынак чакаў усіх на спартыўнай пляцоўцы.

Плюс пяць да рэестра

Працягваецца сістэматычная работа па ўнясенні ў адзіны рэестр пустуючых дамоў. Так, нядаўна пералік папоўнілі яшчэ пяць такіх аб’ектаў, якія знаходзяцца ў вёсках Падгорцы, Кель і Якубавічы, а таксама ў пасёлку Навасады.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей