Кнігі, канцэрт і важныя рашэнні
У в. Чарнагубава адбыўся сход грамадзян, на якім абмеркавалі актуальныя пытанні мясцовага жыцця. Дыялог атрымаўся шчырым і прадукцыйным, у тым ліку дзякуючы таму, што на сустрэчу запрасілі прадстаўнікоў розных сфер і ведамстваў. Так, шмат пытанняў узнікла наконт мясцовага магазіна, які некаторы час не працуе з-за адсутнасці прадаўца. Дэталёва раза-брацца ў праблеме паабяцаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі. Сітуацыю па яшчэ адной актуальнай праблеме – пустуючых дамах – праясніла старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Наталія Прохарава. Жыхары таксама цікавіліся, калі ў вабарот будуць уключаны землі, якія зараз не выкарыстоўваюцца. Намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Капыльскае» Сяргей Мацюшэнка паведаміў, што ўжо восенню гэтыя тэрыторыі плануецца засеяць. Акрамя таго, пра супрацьпажарную бяспеку нагадаў начальнік службы МТА Капыльскага РАНС Дзмітрый Макарэвіч (на здымку).
Працягам сходу стаў канцэрт, падрыхтаваны Цімкавіцкім СДК. А прадстаўнікі Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі паклапаціліся пра аматараў літаратуры: прывезлі для іх кнігі і часопісы.
Прыміце віншаванні!
Работнікі Цімкавіцкага сельвыканкама сумесна са старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі Цімкавіцкага сельсавета Аленай Насевіч павіншавалі юбіляраў. Так, цімкаўляне Міхаіл Пятровіч Цвірко і Алена Паўлаўна Стасевіч адзначылі 85 і 90 гадоў адпаведна. З 90-годдзем віншавалі і жыхарку в. Чарнагубава Ядвігу Браніславаўну Дубоўскую.
У цэнтры ўвагі аказалася таксама сям’я Лявончык з Цімкавіч. У шчаслівых бацькоў папаўненне – нарадзіўся першынец.
Ад пагрозы – да бяспекі
Працягваецца работа па спілоўванні дрэў, прызнаных аварыйна небяспечнымі. Усе яны знаходзяцца не на тэрыторыі ўласніка. У ліку неселеных пунктаў, дзе нядаўна ліквідавалі такую зялёную пагрозу,аграгарадок Браткава, вёскі Руднае і Вялікая Раёўка.
Комментарии