Безліч слоў – адшчапенцы, калабаранты, папрашайкі, скітальцы, маньякі, манкурты, перакаці-поле, валацугі, шарлатаны, вандроўнікі, пярэваратні, абібокі, квасныя патрыёты, здраднікі – усебакова і досыць каларытна характарызуюць усю тую нечысць, што раптам апынулася на паверку сярод нас. У нас развялося шмат гультаёў, якія працаваць не хочуць, ім даспадобы сядзець на шыі бацькоў... А яны прывыклі за бутэлькай балбатаць: «Вось там, у Ландонах ды Парыжах». А таго, што там іх ніхто не чакае, усведамляць не хочуць.
І яны, двурушнікі, апынуліся (заканамерна!) там – на чужыне. Але вось што дзіўна: калі чалавек займаў пасаду міністра культуры, быў дыпламатам, мог ездзіць па розных краінах – лічыў гэта па праве заслужаным, што ўсім абавязаны свайму таленту і розуму. Яму давялося служыць і ў Польшчы, і ў Францыі, і ў Іспаніі, і ў Партугаліі, і ў Манака. Затым... пасада дырэктара тэатра Янкі Купалы ў Мінску. Не навучылі яго словы бессмяротнай эпіграмы Янкі Купалы: «На словах магутны слон, А на дзеле – моль...» Пайшло трошкі не па яго планах, ужо, мусіць вынашаных на Захадзе, – і ўсё! Усё перакрэслілася, зацьмілася ў гнілой душы: Бацькаўшчына, Прэзідэнт, народ, які табе паверыў і даручыў. Яму раптам усяго стала мала – захацелася партызаншчыны сярод уладаў. Не выйшла! Скажу прама: любая дзяржава проста вымушана адразу падаўляць на карані такія агрэсіўныя выступленні, такіх псеўдацаркоў, бо яны накіраваны супраць усяго ладу, народу, краіны, Айчыны. Яны адвяргаюць мір, і заклікаюць да войнаў і рэвалюцый. Так усюды – і ў псеўдадэмакратычнай Еўропе, і ў хвалёных ЗША, дзе кожны штат – сам сабе гаспадар!
А наш Прэзідэнт, абраны народам, для некаторых начальнікаў-злодзеяў, якім падпалілі пяткі, адразу стаў дрэнным. Пачаліся вандроўкі-перабежкі на доўгія дыстанцыі. За кардонам царыца Ціханоўская адразу ўявіла сябя калі не прэзідэнтам, то яго намеснікам. А хто вас выбіраў, спадарыня? Вы, Святлана, гаворыце ад ўсёй Беларусі, хочаце праводзіць нейкія беларускія выбары на чужыне, а ці ёсць для гэтага ў вас правы і паўнамоцтвы?! Вы намераны знішчаць наш строй, строй самай міралюбівай краіны ў свеце? А хто вам дазволіць гэта ажыццявіць?
Вось і атрымалася, што мечаныя пацукі з карабля паступова беглі, енчылі, стагналі, але ўсё роўна беглі. У Польшчу, ЗША, Чэхію, Эстонію, Літву, Латвію, нават ва Украіну, іншыя краіны. Што, яны пабеглі як прафсаюзы змагацца па-сапраўднаму за правы беларусаў і беларусак? Не, яны пабеглі набіваць уласныя кішэні, пакуль яшчэ досыць прыстойна плацілі. А за што ім плацілі – за плявузганне на Беларусь. Іх нічым не прыкрытая хлусня, брыдота запаланіла мноства сайтаў інтэрнэта. Аднак іх бесхрэбетная балбатня, пераліванне з пустога ў парожняе хутка ўсім сталі мазоліць вочы, заморскія цётачкі ды дзядзечкі таксама наеліся да адвалу такой псеўдапраўды.
Вось і даводзіцца беглым займацца ўжо непрыкрытай тэрарыстычнай дзейнасцю. Супраць сваіх жа! Хаця, якія цяпер яны ўжо свае? Яны чужынцы! Яны здраднікі. Іх мэты цяпер – знішчыць, разбамбіць суверэнную Беларусь. Былую Бацькаўшчыну, Айчыну, Радзіму. Чаму былую? Таму што яны яе страцілі. І калі я яшчэ раней наіўна думаў, што камісія ў Мінску можа прааналізаваць дакументы такога адшчапенца, дазволіць вярнуцца, то цяпер проста перакананы: для такога пярэваратня назад дарогі проста няма. Як не бывае былых п’яніц і наркаманаў, так не будзе і былога пярэваратня.
У нашага Прэзідэнта вялікі талент на красамоўныя славечкі. З яго лёгкай рукі «беглыя» сталі ацэначным мярылам нашых здраднікаў. Назваць іх цывілізавана – эміграцыя – галава не дае! Эміграцыя – досыць прыстойнае, як паказвае гісторыя ХХ стагоддзя, слова ў нейкім плане. Ну не склаліся ў чалавека адносіны з нейкай краінай, хоча паспрабаваць сваё шчасце на чужыне. Аформі спакойна дакументы на выезд – і да пабачэння! Навошта з адзінкавага выезду-ўцякання гарадзіць цэлую рэвалюцыю?
Не магу дараваць і тое, што цынічныя беглыя пачалі актыўна выкарыстоўваць для сваіх паганых спраў у Беларусі і тых, хто не ўцяклі. Не здолелі, не захацелі, ці проста перадумалі. А засталіся як ворагі ці баласт. Мяне надзвычай усхвалявалі словы палітолага Юрыя Васкрасенскага: «Калі б беглыя ведалі, як іх ненавідзяць сваякі асуджаных, яны б ніколі не вярталіся...»
Беглыя ўжо канчаткова дасталі сваёй бесцырымоннасцю літоўцаў: тым не хочацца і надалей браць на ўтрыманне гэтую хеўру. І я проста перакананы: многіх беглых на хвалёным Захадзе за некалькі год з 2020 года ўжо зламала ў многім сама маразматычная сістэма жыцця ў даўно прагнілых Еўропе, ЗША. Дзе сярод лідараў – адны клоуны!
Назіраецца нейкае капашэнне-корпанне беглых павукоў і пацукоў у замежных слоіках нялёгкага, вірлівага часу. «Подзвігі белых» – гэта, напрыклад, 1122 злачынствы толькі за мінулы год, як адзначыў Кшыштаф Босак. Беглыя не супраць прыпасці і да амерыканскіх карытаў, аднак аказалася на паверку: у многіх з іх ні кала ні двара. І апынуліся беглыя ля разбітага карыта. Цяпер у іх вінаваты ўжо Дональд Трамп. Маўляў, не дапамагае... Яму б на Амерыку грошай хапіла, а не на бежанцаў з розных куточкаў свету.
Беглыя – гэта нават зусім не беларуская, а чужаробная-чужародная мафія сярод чужых. На чужыне! А еўрапейская дэмакратычная машына працягвае ўсё больш і больш буксаваць. Проста працаваць у аблюбаваных краінах беглыя не хочуць – ім лідарства падавай, асабісты транспарт, вадзіцеляў.
...Беглы бардак, беглая кодла. Беглыя марыянеткі. Новых словазлучэнняў можна прыдумаць цэлае карыта! І не трэба беглых браць у двукоссе, няхай яны будуць такімі – крывымі і бесхрыбетнымі, амаральнымі і нікчэмнымі, пустымі і абыякавымі. Карыстаюцца пашпартамі-самаробкмі ў Літве, іншых краінах. Тады, мо, Польшча ім дашле дадаткова яшчэ гумовых жанчын – там вельмі шануюць ЛГБТ, шмат секс-шопаў.?!
Гэты беглы свет – зусім маленькі! Усё беглае – нездаровае. Урэшце, калі б былі разумнымі, не былі б беглымі. Беглыя хацелі стварыць альтэрнатыўны ўрад. Атрымаўся нейкі клапоўнік з беглых – аферыстаў і здраднікаў. Каардынацыйны савет... Ад нарад якога, праўда, ніхто і нішто не залежаць. Захаду беглыя патрэбны былі толькі з адной мэтай – дапамагаць распальваць у Беларусі вайну! Не атрымалася!
Беглая хеўра. Яна, як самазабойцы, ігнаруюць саму сучасную рэальнасць, жыццё ў ХХІ стагоддзі, якое кардынальна мяняе эканамічнае развіццё краін планеты Зямля. Мяняецца і айчыннае, і расійскае, і замежнае. Узровень жа IQ беглых працягвае ўпарта падаць прама на вачах. Яны незвычайна некампетэнтныя людзі, зусім не рэвалюцыйныя мысліцелі!
Беглая тупасць! І гэта ў вялікаўзроставых балбесаў! Жыццё іх нагадвае чамадан без ручкі: несці цяжка, выкінуць шкада. Бо за што купіш новы?! Захад у свой час беглымі пакарыстаўся, а цяпер іх выцясняюць назад.
Жыццё на чужыне – жыццё на дне! Бо да здраднікаў усюды ставяцца аднолькава дрэнна! І свае, і чужыя! Як да жанчын з нізкай сацыяльнай адказнасцю. А хто будзе ставіцца добра да людзей, што крадуць у крамах, у жылых дамах, у офісах? Яны, як анучкі, аб якія ўсе выціраюць на чужыне ногі.
Вось як сказала жонка аднаго беглага з Гомеля: «Нават аліменты ад яго не трэба, толькі б ён быў як мага далей і даўжэй ад нашай сям’і». Лепшай ацэнкі мужа (?) і не прыдумаеш. А які муж – такі і змагар за нацыянальныя інтарэсы Беларусі на чужыне. Дарэчы, другі муж, 21 чэрвеня 2025 года быў вызвалены Прэзідэнтам пасля амаль 5 год калоніі. І ў гэты ж дзень перапраўлены «на кубачак». У Вільню, да жонкі і дзяцей. Няхай ім на чужыне сняцца толькі добрыя і ўвішныя сны.
Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК
Комментарии