Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Почему вам это интересно?! Или зачем к нам приезжают иностранные послы

24.07.2025

Мой народ – адзін з самых разумных і мудрых на планеце Зямля. Не перастаю здзіўляцца кожны раз гэтаму. Мы падчас магчыма, і доўга запрагаем, аднак калі ўжо пераканаліся ў правільнасці маршруту (ці па-новаму – у лагістыцы!), то імчым шпарка, не парушаючы ні правіл тутэйшага руху, ні законаў міжнароднага супрацоўніцтва.

А народная мудрасць усё на свеце прыкмячае: не плюй ў калодзеж, давядзецца вадзіцы напіцца! Раней для хвалёнага калектыўнага Захаду быццам і не існавала ні суверэннай  Беларусі. Ні проста Беларусі на карце.  Калі ў Расіі вадзіліся  адны толькі кудлатыя мядзведзі ды драпежныя ваўкі, дык наша Сінявокая была хіба таннымі таварнымі варотамі ў Еўропу.  І валадарыць тут  апошні прэзідэнт-дыктатар. Так заморскім цётухнам ды дзядзечкам хацелася меркаваць...

Ішлі гады, нас разам з Расіяй хацелі паставіць на калені, уводзілі ўсё новыя і новыя санкцыі, не атрымалася. Мы ўсё вытрымалі, бо мы загартаваныя – прайшлі Другую сусветную вайну. У такіх умовах той самы калектыўны Захад даўно  б лапкі даверху адкінуў. А мы толькі яшчэ больш загартаваліся!

Аднак наш Прэзідэнт, такі ж мужны і разумны, як сам народ, даўно гаварыў заморскім лідарам: едзьце да нас, у Беларусь, навучым, падкажам, параім! Не верылі. І вось толькі калі засмярдзела гнілое мяса, пайшлі караваны “купцоў” – з варагаў у грэкі... Аднак мы, беларусы, за гэты час таксама многаму навучылія, сталі другімі. Пераканаліся, хто наш сябар, хто вораг. І танна ўжо не хочам прадавацца.

У Беларусь пачалі ездзіць спачатку засланыя казачкі – усім раптам цікавай стала Беларусь, якая, не маючы мноства выкапняў, паспяхова развіваецца. Зразумела, што засылаліся гэтыя агенты пад выглядам карэспандэнтаў па разнарадцы зверху. Маўляў, паедзьце, разведайце, сфатаграфуйце, далажыце!

То не так даўно  гасцяваў “вялікі” амерыканскі  аналітык Марыё Наўфал. Перад ім шуму нарабіў у Расіі – амерыканец Такер Карлсан. І вось новыя сустрэчы ў Мінску. На гэты раз да нас завітаў спецпасланнік ЗША па Украіне (і такія, аказваецца, ёсць пасады на гэтым цывілізаваным глобусе?!) Кіт Кэлаг. Што ім, амерыканскім спадарам, ў Сінявокай так  мёдам стала намазана? Мусіць, так, бо перамовы працягваліся ажно 6,5 гадзіны. Што ж такой вялікай Амерыцы патрэбна ў маленькай дзяржаве ў цэнтры Еўропы? Выказваюцца нават думкі пра вялікае сяброўства. Аднак мне нешта не верыцца ў такую дружбу! Амерыка заўжды любіла і паважала толькі сябе адзіную. Гэта яна прыдумала вяікую амерыканскую мару. Гэта яна хацела стаяць над усім светам, над усімі краінамі. Стаць звышдзяржавай! Гэта яна хацела, каб долар стаў самай галоўнай валютай, а станок, каб надрукаваць новыя паперкі, заўсёды лёгка ўключыць!

І зноў мне на дапамогу прыходзіць мудрасць народная, якой, на шчасце, не пазбаўлены беларускі народ. Калі нехта пачаў вамі вельмі цікавіцца, чакай непрыемнасцей, бяды. Многія проста так наогул не прывыклі сустракацца! То да нас спіной адварочваліся. Не заўважалі. То адразу пачалі паважаць. Аднак мы ўжо добра ўцямілі: калі такія сябры, то і ворагаў не трэба...

Канешне ж, на перамовах з Кітам Кэлагам абмяркоўваліся санкцыі. Аднак абмяркоўваць - гэта па-амерыканску яшчэ не значыць, што іх збіраюцца адмяняць. Бо па амерыканскай логіцы, па логіцы Дональда Трампа, можна адначасова праводзіць з Украінай і Расіяй  перамовы аб міры і ў той жа час можна пастаўляць усё новую зброю Украіне супраць Расіі. І ў пытанні з санкцыямі можна проста пацікавіцца, і па-садзісцку яшчэ іх больш узмацніць...

Канешне, асоба Аляксандра Лукашэнкі надзвычай цікавая для ЗША. Ён кіруе краінай больш за ўсіх у сучаснай Еўропе, не лічачы манархаў. Гэта ён зрабіў нашу краіну самай міралюбівай у свеце. І тут не так ўсё проста. Менавіта слова “вайна” стала галоўным у апошнія гады. Заўважу, што з гэтым словам у нашай Айчыне заўсёды былі надзвычай асцярожнымі, скрупулёзнымі і ўважлівымі. Аднак толькі тыя, хто сапраўды за  нашу Бацькаўшчыну, дзяржаўнасць, Сінявокую-адзіную і любімую і асабіста за Прэзідэнта!

Аляксандр Лукашэнка не стамляўся паўтараць: “Людзі! Толькі каб не было вайны! Яе нельга дапусціць!” Усё астатняе можна ажыццявіць! Тая ж Амерыка ваюе з усім светам, а на паверку заяўляе: “Навошта сварыцца?! Давайце сябраваць!”. Вось і ўся сутнасць міратворчых ініцыятыў ЗША. Маўляў, гэта такая звышстратэгія,  барацьба за дэмакратыю і справядлівасць.  На самай справе ў ХХІ стагоддзі наша блакітная планета Зямля скочваецца ўсё больш і больш ў бездань, хаас і анархію. І таму мір на астраўку “сінявокавая Беларусь” зямлянам вельмі трэба цаніць, шанаваць! Каб перадаць нашчадкам.

Канешне ж, на перамовах спецпасланнік пажадаў вывесці перамовы з тупіку па ўрэгуляванні канфлікту паміж Расіяй і Украінай. Расказаў пасланец, што адміністрацыя Трампа ўзнавіла ўсталяванне рабочых адносін і з Беларуссю. А Кэлаг стаў самай высокапастаўленай асобай у ЗША, што наведала нашу краіну за апошнія гады.

Бакі закранулі пытанні амерыканскіх і еўрапейскіх санкцый у адносінах да Беларусі, канфлікты на Бліжнім Усходзе, адносіны Беларусі з Расіяй і Кітаем.

Некаторыя палітолагі візіт Кэлага ацэньваюць як рэзкі адыход ад палітыкі адміністрацыі Джо Байдэна, якая ставла за мэту ізаляваць Белаусь шляхам узмацнення эканамічных санкцый. Ацэньваюць і як сур’ёзны дыпламатычны крок, заснаваны на прызнанні Мінска як значнага іграка ў рэгіянальнай і міжнароднай дыпламатыі. Вялікі ажыятаж выклікаў візіт генерала ЗША і ў Польшчы. Вастрыні дадало рашэнне Лукашэнкі памілаваць 14 зняволеных. У асноўным гэта замежныя грамадзяне, у тым ліку трое грамадзян Польшчы. Гэта жэст добрай волті з боку Прэзідэнта. Гэтыя перамовы можна расцэньваць і як дэмнстрацыю вяртання да палітыкі першай адміністрацыі Трампа, якая бачыла ў Беларусі важнага іграка дыпламатыі. Аднак я ўпэўнены: Мінск не прамяняе сяброўства з ЗША з дружбай з Расіяй і Кітаем. Помніце: Цікаўнай Варвары на базары нос адарвалі. Так што, новыя шпіёны-псланцы Беларусі з ЗША, на усё вашы новыя  пытанні пра відавочнае і неверагоднае з Сінявокай адкажу ўжо сёння, анонсам, рытарычна: “А з якой мэтай цікавіцеся?”.

Спецыяльна для “СП” Канстанцін КАРНЯЛЮК


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей