Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Какие новости в Копыльском сельсовете? Рассказываем

22.06.2025

Па здароўе – на выязны ФАП

Вяскоўцы клапоцяцца пра сваё здароўе. Дзеля гэтага ў вёсках Васілеўшчына, ВЯлЕшына, Вошкаты працаваў выязны фельчарска-акушэрскі пункт. Пажылыя жыхары населеных пунктаў змаглі прайсці абследаванне і дыспансерызацыю, як кажуць, без адрыву ад месца жыхарства.

Адсвяткавалі Дзень моладзі

Асобная ўвага – моладзі на вёсцы. Каб падтрымаць юнакоў і дзяўчат (на здымку), у аграгарадку Скабін адбыўся Дзень моладзі. Госці свята з задавальненнем слухалі песні ў выкананні самадзейных артыстаў Скабінскага клуба-бібліятэкі. Гучалі знаёмыя музычныя кампазіцыі, якія запрашалі прысутных патанчыць.

Не – аварыйным дрэвам

Вядома, што старыя дрэвы часцей за ўсё знаходзяцца ў аварыйным стане, а, значыць, могуць стаць прычынай небяспечнай сітуацыі. Каб пазбегнуць такога становішча, у маі праведзена спілоўванне аварыйных высакарослых дрэў у вёсках Якубавічы і Вошкаты, а таксама ў аграгардку Скабін.

У спісе – значацца

У юбілейны 80-ты пераможны год асаблівая ўвага надаецца воінскім пахаванням. Так, пачаты рамонт помніка воінам у в. Усава, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Актуалізаваны спіс імёнаў пахаваных герояў, якія вызвалялі Капыльшчыну ў ліпені 1944 года. Напрыклад, калі раней было вядома чатыры прозвішчы, то сёння – 11.

Падмуркаў стала менш

Каб надаць вёскам дагледжаны сучасны выгляд, праходзіць захаванне падмуркаў. Яшчэ на адзін такі падмурак стала менш у вёсцы Сцяпуры: яго зруйнавалі, а землі ўводзяць у севазварот.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей