Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Узнали, что нового в Тимковичском сельсовете

21.06.2025

Увага – закінутым хатам

Завершаны знос дамоў, якія засталіся без гаспадароў. Так, у вёсках Савічы, Вясёлае, Руднае, Сцяпуры, Куцаўшчына, Комсічы пазбавіліся шасцярых такіх дамоў і падмуркаў. А зямля, як і трэба, хутка будзе ўведзена ў сельскагаспадарчы абарот.

Фэст у Браткаве

«Браткава – палі без краю» – так называлася свята, на якім віншавалі жыхароў вёскі. Фэст «Тройца» адбыўся якраз 8 чэрвеня, калі яго святкавалі праваслаўныя вернікі. Месцам сустрэчы стала Браткаўская бібліятэка-клуб.
– На працягу некалькіх дзясяткаў гадоў свята вёскі ў аграгарадку Браткава традыцыйна праводзіцца менавіта падчас праваслаўнай Тройцы, – удакладняе старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Наталія Прохарава. – На фэст у вёску збіраюцца родныя і блізкія, а работнікі культуры сумесна з супрацоўнікамі сельвыканкама падрыхтавалі канцэртную праграму, падчас якой гучалі знакамітыя песні.

Насустрач «Дажынкам»

У Вялікай Раёўцы ідзе падрыхтоўка да раённага свята «Дажынкі-2025». Кіраўніцтва філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» праводзіць маштабныя работы па добраўпарадкаванні населенага пункта.

Сур’ёзна і не вельмі

Вырашыць набалелыя пытанні можна падчас сходаў грамадзян, якія праходзяць у вёсках. Напрыклад, жыхары в. Рачкевічы мелі магчымасць задаць свае пытанні старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміру Рудакоўскаму, старшыні Цім-кавіцкага сельвыканкама На-таліі Прохаравай (на здымку), начальніку Капыльскага РЭС Андрэю Лушчыцкаму. Карыснай інфармацыяй падзяліўся і начальнік службы МТА Капыльскага РАНС Дзмітрый Макарэвіч. Добрым завяршэнем стаў канцэрт, удзел у якім прынялі самадзейныя артысты Вячаслаў курчык і Антон Шышмароў.

З пытаннямі – да адказных асоб

Рэзультатыўна прайшоў сход грамадзян і ў вёсцы Сцяпуры. На сустрэчу з жыхарамі прыехалі намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Святлана Маліноўская, першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Наталля Канончык і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Наталія Прохарава. Кожны з вяскоўцаў змог задаць пытанне, якое яго хвалюе. На некаторыя з іх адказы прагучалі прама падчас сходу. Больш складаныя ўзяты на кантроль.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей