Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О новостях Докторовичского сельсовета

22.06.2025

У вёсках будзе ўтульна

На тэрыторыі сельсавета працягваюцца работы па навядзенні парадку на зямлі. Так, нядаўна было ажыццёўлена абкошванне вёсак Гарнастайлава, Доктаравічы, Калінава. У апошнім з пералічаных населеных пунктаў знеслі пустуючы дом. Як адзначыў старшыня сельскага выканаўчага камітэта Міхаіл Валуевіч, работы па добраўпарадкаванні працягваюцца.

Бывай, школа!

Выпускны вечар сабраў разам выпускнікоў, іх бацькоў і настаўнікаў у сценах Ванелевіцкай СШ. Ва ўрачыстай абстаноўцы прыбраныя дзяўчыны і юнакі атрымалі запаветныя атэстаты. Па традыцыі, яшчэ ўчарашнія школьнікі высадзілі на тэрыторыі школы ружы.

Замацавалі веды

У Новадоктаравіцкім клубе прай-шла пазнавальная конкурсная праграма «Агонь карысны і небяспечны», у якой дзеці (на здымку) прадэманстравалі свае веды правілаў бяспекі, а таксама нагадалі адзін аднаму, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях. Добрым падарункам для юных знаўцаў стала дыскатэка з вясёлымі гульнямі і конкурсамі «Музычнае падарожжа». Удзельнікі мерапрыемства атрымалі велізарны зарад весялосці і пазітыву.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей