Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем новости Грозовского сельсовета

22.06.2025

Цікавыя забавы ў лагеры

Бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя арганізавала для дзяцей аздараўленчага лагера гульнёвую праграму «А ў нас сёння лета». Дзеці весела бавілі час, з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах і віктарынах.

Фестывалілі ў Маладзечне

Работнікі Грозаўскага сельвыканкама наведалі XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Мерапрыемства пакінула яскравыя ўражанні і натхніла на новыя творчыя праекты.

Аграрыі на Кургане Славы

На мінулым тыдні прадстаўнікі філіяла «Лакнея» УП «Прыортранс Агра» і ААТ «Праснакі» прадставілі свае пляцоўкі на мемарыяльным комплексе «Курган Славы». Госці мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з дасягненнямі сельскай гаспадаркі.

Тэатральны вечар у «Ліпавым раі»

Грозаўскі сацыяльны пансіянат «Ліпавы рай» наведалі артысты тэатра праваслаўнай моладзі Братэрства святога апостала Іаана Багаслова са спектаклем «Мара, пра што ты?». Яркая ігра акцёраў і прыгожыя дэкарацыі пакарылі гледачоў.

Спартыўная рызыка ў бібліятэцы

Бібліятэкар Камсамольскай сельскай бібліятэкі Сняжана Цішчанка правяла для хлопчыкаў і дзяўчынак спартыўную эстафету «Гульнёвы забег» (на здымку). Дзеці з задавальненнем спаборнічалі ў спрынце і хуткасці.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей