Добраўпарадкаванне тэрыторый
У вёсках Лешня, Вострава і Красіна праведзена скошванне травы. Работы выкананы для падтрымання парадку і эстэтычнага выгляду населеных пунктаў.
Уцягванне зямель у сельгасабарот
Пасля зносу пустуючага дома ў вёсцы Заняведамка па вуліцы Зялёнай, землі былі выкарыстаны пад сяўбу кукурузы. Гэта дазволіць рацыянальна задзейнічаць сельскагаспадарчыя ўгоддзі.
Рамонт помніка
У пасёлку Філіпавічы праведзены рамонт помніка. Адноўленае месца памяці будзе захавана для будучых пакаленняў як даніна павагі воінам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Продаж пустуючага дома
Прададзены пустуючы дом у вёсцы Мацкевічы. Новы ўласнік плануе аднавіць будынак, што ўпрыгожыць населены пункт.
Запрашаў выпускны
Адбылося ўрачыстае ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі і пасведчанняў аб заканчэнні другой ступені навучання выпускнікам Быстрыцкай сярэдняй школы (на здымку). Віншуем хлопцаў і дзяўчат з гэтым важным этапам у жыцці.
Комментарии