Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Узнали, что нового в Потейковском сельсовете

21.06.2025

Сходы грамадзян з канцэртамі

На тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета прайшлі сходы грамадзян з удзе-лам самадзейных артыстаў Капыльскага раённага цэнтра культуры. У ходзе сустрэч (на здымку) абмяркоўваліся актуальныя пытанні, у тым ліку змяненні ў заканадаўстве па добраўпарадкаванні і пажарнай бяспецы. Мерапрыемствы прайшлі ў дзелавой і святочнай атмасферы.

Каб прадухіліць аварыі

У вёсках Кацельнікі і Какорычы праведзена работа па спілоўванні аварыйных дрэў. Гэта дапаможа павысіць бяспеку жыхароў і прадухіліць магчымыя пашкоджанні ліній электраперадач і дарожнай інфраструктуры.

Знішчэнне інвазіўнай расліны

Сумесна з работнікамі ААТ «Прагрэс 2010» арганізавана работа па знішчэнні інвазіўнай расліны – баршчэўніка Сасноўскага. Апрацоўка праведзена ў вёсках Кудзінавічы і Дарагавіца, што дазволіць знізіць яго распаўсюджванне і абараніць сельскагаспадарчыя ўгоддзі.

Да свята Тройцы

У вёсцы Траянава адбылося яркае свята ў гонар Дня Святой Тройцы. Аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Капыльскага РЦК прадставіў канцэртную праграму «Заспяваем песні ды на ўсе святкі». На мерапрыемстве было шматлюдна і весела – акрамя мясцовых жыхароў, прыехалі госці з вёсак Жавулкі, Кудзінавічы і Пацейкі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей