Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Семежевском сельсовете?

21.06.2025

Парадак на тэрыторыі

Вялікая ўвага па-ранейшаму надаецца пытанням добраўпарадкавання і навя-дзення парадку на зямлі. Так, з дапамогай будаўнічай брыгады ААТ «Семежава» адбылася высечка кустоў, парасніку ў аг. Семежава. Зараз у гэтым населеным пункце вядзецца падрыхтоўка да зносу пустуючых дамоў.

Майстар-класы

Раённы цэнтр ткацтва ў аг. Семежава наведалі выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ. Майстры цэнтра правялі для іх займальны майстар-клас «Тканыя рэчы сваімі рукамі», падчас якога ўсе жадаючыя змаглі паспрабаваць свае сілы за ткацкім станком.
Майстар-клас па вырабе лялькі-мотанкі «Падарожніца» правялі для выхаванцаў лагера «Дружба» (на здымку). Дзеці даведаліся, што раней такі абярэг бралі з сабой у падарожжа. Ляльку рабілі невялікай, каб можна было палажыць у кішэню.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей