На парадку дня – прафілактыка
На тэрыторыі сельсавета адбылося пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Удзел у яго рабоце прыняў першы намеснік начальніка Капыльскага РАУС Дзмітрый Ліпніцкі. У ліку запрошаных – грамадзяне, якім нагадалі аб неабходнасці працаўладкавання, адмовы ад шкодных звычак і няўхільнага выканання патрабаванняў па выкананні грамадскага парадку, а таксама аб бацькоўскіх абавязках.
Парадак на зямлі
На тэрыторыі сельсавета вядуцца работы па азеляненні, добраўпарадкаванні тэрыторый і падтрыманні чысціні. Зусім нядаўна было праведзена абкошванне тэрыторыі парку ў аг. Семежава і пляцоўкі каля помніка воінам-вызваліцелям. Зараз вядзецца расчыстка пустуючых участкаў. Напярэдадні Дня Перамогі быў праведзены рамонт пяці воінскіх пахаванняў, якія знахо-дзяцца на тэрыторыі сельсавета.
Каб памяталі
У Семежаўскім ЦКіВЧ прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас святочнага канцэрта «Свята памяці і славы» (на здымку) ўсе прысутныя ў зале ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых герояў, а да помніка воінам-вызваліцелям былі ўскладзены кветкі.
Напярэдадні Дня Перамогі ў Семежаўскай СШ прайшла акцыя «Не зарасце сцежка памяці!». Выхаванцы дашкольных груп установы адукацыі сумесна з педагогамі ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям.
Сям’я – галоўнае багацце
У Семежаўскай СШ прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню сям’і. Педагогі ў фармаце інтэрактыўных зносін пагутарылі з навучэнцамі, звярнуўшы ўвагу на тое, што сям’я – гэта аснова шчасця і жыццёвага поспеху.
Комментарии