Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Какие новости в Копыльском сельсовете? Рассказываем

25.05.2025

Адкрылі алею

У Капыльскім дзяржаўным каледжы адкрылі Алею Памяці. Падзею прымеркавалі да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яшчэ ў 2024-м па ініцыятыве старшыні Капыльскага раённага аддзялення Мінскай вобласці Беларускай Партыі «Белая Русь» Анатоля Пяткевіча на памятным месцы былі высаджаны туі, устаноўлены таблічкі з інфармацыяй пра спаленыя вёскі Капыльшчыны (на здымку). Сёлета ж, напярэдадні Дня Перамогі, тут з’явіўся мемарыяльны знак. А ў в. Дусаеўшчына з падтрымкай Капыльскай раённай арганізацыі РАА «Белая Русь» правялі рамонт бюста Героя Савецкага Саюза Рамашкі М. В.

«Зялёны» дэсант

Прадстаўнікамі сельвыканкама сёлета высаджана 130 саджанцаў іглічных дрэў. Маладыя расліны ўпрыгожылі аграгарадкі Мажа і Скабін.

Супрацоўніцтва – на агульную карысць

З удзелам прадстаўнікоў Капыльскага РАНС праведзены сходы грамадзян у аграгарадках Мажа і Скабін. Галоўнымі тэмамі сустрэч сталі супрацьпажарная бяспека, а таксама навядзенне парадку на прыдамавых тэрыторыях.
Не застаюцца ў баку ад спраў сельсавета і работнікі Капыльскага ФАЦа. Яны дапамаглі ў навядзенні парадку на грамадскай тэрыторыі ў аг. Скабін.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей