Ушанавалі памяць...
Урачыстыя мітынгі да 80-годдзя Вялікай Перамогі прайшлі ў Грозаўскім сельсавеце. Адміністрацыя сельвыканкама, настаўнікі, вучні мясцовых школ і працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў удзельнічалі ў патрыятычным мерапрыемстве. Яны ўшанавалі памяць загінулых: усклалі кветкі да помніка Героя Савецкага Саюза Аляксандра Радкевіча (в. Папоўцы), да абеліска загінулым аднавяскоўцам (аг. Камень) і іншых мемарыялаў сельсавета.
...і ўспомнілі подзвігі
Бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя ра-зам з супрацоўнікамі сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» правялі экскурсію «Перамога ў нашых сэрцах» для пажылых людзей. У гэты дзень успаміналі подзвігі вайны. Затым удзельнікі мерапрыемства аддалі даніну павагі тым, чые подзвігі назаўжды застануцца ў гісторыі.
Гатавалі страву ваеннага часу
У «Доме надзеі» для пражывання састарэлых людзей Таццяна Нераненя і інспектар ТЦСАН Алена Абрамовіч (на здымку) арганізавалі акцыю «Салдацкая каша» і азнаёмілі ўдзельнікаў патрыятычнай акцыі з выставай «80 гадоў Вялікай Перамогі». Усе з задавальненнем прыгатавалі страву ваеннага часу і пазнаёміліся з гістарычнымі матэрыяламі.
Прынеслі радасць у «Ліпавы рай»
Сацыяльны пансіянат наведалі валанцёры з фонду Ефрасінні Полацкай. Яны парадавалі пражываючых музыкай, танцамі, спартыўнымі нумарамі і салодкімі падарункамі. Гэтае мерапрыемства запомнілася ўсім цёплай атмасферай і ўсмешкамі.
За моцную і здаровую сям’ю
У Дзень сям’і ў Грозаўскай сярэдняй школе прайшла рэспубліканская акцыя. Добраахвотная ініцыятыва дазволіла аб’яднаць настаўнікаў, бацькоў і вучняў, каб яшчэ раз нагадаць пра важнасць сямейных каштоўнасцей. Акрамя гэтага, у школе адбыўся адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і. Гэта была выдатная магчымасць абмеркаваць, якую ролю іграе сям’я ў жыцці кожнага з нас.
Комментарии