Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О новостях Докторовичского сельсовета

24.05.2025

Разам за чысціню і парадак

На тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета вядуцца работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Так, зусім нядаўна былі знесены тры дамы. Вядзецца высечка аварыйных дрэў, кустоў, скошванне травы.
Напярэдадні Дня Перамогі навялі парадак ля воінскіх пахаванняў. Да суботнікаў былі прыцягнуты арганізацыі і ўстановы, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета, жыхары вёсак.
Старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч таксама прыняў удзел у дэпутацкім суботніку па добраўпарадкаванні гарадскіх пасёлкаў і аграгарадкоў.

Гэта наша гісторыя

На тэрыторыі сельсавета прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя святу – Дню Перамогі. Так, у аг. Ванелевічы ля помніка воіну-вызваліцелю адбылася акцыя па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны «Гэта наша гісторыя». Праведзены памятны мітынг і ў аг. Новыя Доктаравічы. Падчас мерапрыемстваў навучэнцы Ванелевіцкай СШ і Доктаравіцкай СШ былі прыняты ў піянеры і акцябраты (на здымку).
У Новадоктаравіцкім клубе адбыўся святочны канцэрт «Квітней, Зямля!». Прагучалі песні ваенных гадоў і песні, напісаныя ў наш час, якія выклікалі буру эмоцый у тых, хто сабраўся ў зале.

Ключавыя пытанні – бяспека і правапарадак

На тэрыторыі сельвыканкама адбылося выязное пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурор Капыльскага раёна Віталь Афанасенка, начальнік Капыльскага РАУС Вячаслаў Навіцкі, начальнік Капыльскага РАНС Віталь Буняк. Галоўнае пытанне пасяджэння – праца камісій па барацьбе з п’янствам у сельскагаспадарчых арганізацыях у частцы прафілактыкі п’янства і алкагалізму ў працоўных калектывах. Акрамя таго, былі разгледжа-ны персанальныя справы грамадзян, якія ўчынілі розныя правапарушэнні і знаходзяцца на розных відах уліку ў сельвыканкаме і РАУС. Таксама былі праведзены прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей