Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В Блевчицком сельсовете жизнь кипит

24.05.2025

Да дня Перамогі

У вёсках Блеўчыцы, Дзярэчына, Кіявічы, Вострава, Лешня, Філіпавічы, Вераб’евічы, а таксама каля адзіночных пахаванняў ушанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў і мірных жыхароў, якія загінулі ад рук нямецкіх захопнікаў (на здымку). У мерапрыемстве прынялі ўдзел працаўнікі сельвыканкама, сферы культуры, ААТ «Ціміразеўскі», вучні і настаўнікі Быстрыцкай СШ.

Адзіны ўрок да Дня сям’і

Каб замацаваць разуменне важнасці сямейных адносін, вучні Быстрыцкай сярэдняй школы абмеркавалі каштоўнасці сям’і: давер, традыцыі, узаемападтрымку. Такое мерапрыемства ўключала ў сябе творчыя заданні і дыскусіі.

Госці з хрысціянскай царквы

Да пастаяльцаў сацыяльнага пансіяната «Ачаг надзеі» прыехалі госці з хрысціянскай царквы «Хрыстос для ўсіх» з г. Салігорск. Яны арганізавалі канцэрт да Дня сям’і, правялі чаяванне і аказалі гуманітарную дапамогу.

Выканалі Дзяржаўны гімн

У Быстрыцкім дзіцячым садзе адзначылі Дзень дзяржаўных сімвалаў Беларусі. Выхаванцы выканалі дзяржаўны гімн, чыталі вершы пра Радзіму, спявалі і танцавалі. Таксама ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло свята, прысвечанае сям’і: дзеці ўдзельнічалі ў гульнях і творчых заданнях, паказваючы, як важна падтрымліваць блізкіх.

Для камфортнага асяроддзя

На Капыльшчыне працягваецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Так, у аг. Быстрыца і в. Дзярэчына скасілі траву. Акрамя гэтага, у Быстрыцы і в. Лешня знеслі два пустуючыя дамы. Гэтыя меры спрыяюць стварэнню камфортнага і бяспечнага асяроддзя для жыхароў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей