Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Беларусь самостоятельно выбирает приоритеты

18.04.2025

Здаецца, зусім нядаўна ўся неабыякавая грамадскасць Беларусі абмяркоўвала палажэнні асноўнай дзяржаўнай кнігі – Канстытуцыі, змяненні і дапаўненні да яе. З цікавасцю мы ўспрынялі і выхад каштоўнага дакументальнага выдання «Наш Прэзідэнт». І вось новая нагода – задумацца, асэнсаваць наша жыццё–быццё па-сур’ёзнаму. Па-дзяржаўнаму. Да гэтага нас заклікала Дырэктыва № 12 – сапраўдны буквар грамадзяніна Бацькаўшчыны.

Лічу, што Дырэктыва, як і Канстытуцыя, таксама павінна абавязкова стаць настольнай кнігай кожнага беларуса. Як у кабінетах начальнікаў, так і ў дамах простых людзей. Прычым гэта не проста канстатацыя, дакумент павінен абаваязкова атрымаць важкія практычныя выхады ў шырокі свет, бо займеў ёмістую назву «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы».

Мы пастаянна аперыруем паняццямі «нацыянальная ідэя», «айчынныя каштоўнасці і сэнсы», «канцэпцыя дзяржаўнасці», але рэдка задумваемся пра іх глыбокі сэнс і важкасць. Не сакрэт, что праводзіць граматную ідэалагічную працу з людзьмі многія кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў так і не навучыліся. Аднак Прэзідэнт падкрэсліў: заўтра будзе інакш, бо адказнасць за справы будуць ляжаць непасрэдна на кіраўніках прадпрыемства, арганізацыі.

Цікава, што стваральнікі Дырэктывы і ішлі якраз ад жыцця. Гэтага патрабаваў Прэзідэнт. Дакумент абсалютна новы, бо ажно два дзесяцігоддзі наш шлях ідэалагічнага, але зусім не ідэальнага жыцця асвятлялі аналагічныя дакументы 2003–2004 гадоў.

За мінулыя гады карэнным чынам змяніліся самі асновы ідэалогіі беларускага грамадства. У ВНУ, каледжах студэнты вывучаюць нават такі прадмет. Я добра ўсведамляю, што менавіта дэідэалагізацыя, якая ўзмоцнена навязваецца нам гнілым Захадам і шматгаловымі ЗША ажно з сярэдзіны 1980-х гадоў, прывяла да распаду СССР, тым гадам-бядотам, у якія давялося існаваць нашым суайчыннікам у 90-я гг. ХХІ стагоддзя. І таму сёння менавіта ідэалогія вышэйшага гатунку, а не нейкая прагорклая, засохлая павінна стаць у цэнтры беларускай дзяржаўнасці. Доўгія гады нашы «сябры» нылі і сюсюкалі, што слова «ідэалогія» нясе толькі негатыўны сэнс. Гэта глупства!

Прэзідэнт неаднаразова заклікаў, што наша ідэалогія павінна адпавядаць інтарэсам усіх катэгорый нашага грамадства. І таму вельмі важна, што ў адным дакуменце скандэнсаваны ўсе кампанетны – эканамічны, палітычны і сацыяльны. Адметна, што ў новым дакуменце дакладна вызначаны суб’екты ідэалагічнай дзейнасці – органы ўлады, СМІ, палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі.

Несумненна, у ідэалагічнай дзейнасці павінны быць заняты толькі сапраўды падрыхтаваныя людзі з высокай ступенню адказнасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. У гэтую сістэму ўвайшлі цяпер установы аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорта. Мы павінны ўсе разам будаваць ідэалагічны храм на ўсіх узроўнях – ад школы да прадпрыемства, ад сям’і да органаў мясцовага самакіравання. Насельніцтва наша трэба не толькі інфармаваць, а выхоўваць, тлумачыць, аргументаваць, дапамагаць.

Неабходна рухацца да таго, каб кожны беларус і беларуска ўсведамлялі сябе часткай народа, паважалі гісторыю, цанілі незалежнасць, ганарыліся самай міралюбівай у свеце краінай – Рэспублікай Беларусь. Як шмат ужо зроблена для захавання духоўнай асновы беларускага народа! І колькі добрага, гуманнага нам трэба зрабіць яшчэ ў ХХІ стагоддзі!

Беларусь ідзе ўласным шляхам развіцця, самастойна вырашае духоўныя каштоўнасці і прыярытэты свайго народа. Павінна і надалей актыўна выпрацоўвацца пераемнасць ідэалагічнай дзейнасці.

Ідэалогія – гэта ідэйны стрыжань для фарміравання асобы. Заўважу: калі няма сваёй, то на яе месца абавязкова прыходзіць чужая. Аснова айчыннай ідэалогіі – гэта ўзаемаразуменне, мір і спакой. Мы дзесяцігоддзямі дбалі пра такія паняцці, як мужнасць, патрыятызм, памяць пра герояў, што ахвяравалі сваім жыццямі дзеля Айчыны, дзеля суайчыннікаў. Калі забудзем сваю гісторыю, заморскія дзядзькі ды цёткі тут жа напішуць для нас іншую, апаганеную. Ужо напісалі. Толькі няхай бацькі № 1, № 2 яе і чытаюць сваім дзецям – бясполым ні то дзяўчынкам, ні то хлапчынкам.. Псеўдадэмакратычная Еўропа – гэта не цывілізацыя, гэта насілле, хлусня і нажыва. Цывілізаваны свет – гэта мы, Беларусь, Расія, нашы дружалюбныя краіны.

Мы ў сваёй гісторыі заўсёды стаялі на баку дабра, абаранялі мір і праўду. І сёння ідэалогія Беларусі – гэта стварэнне і ўзвышэнне чалавека, яна грунтуецца на патрабаванні нашага Прэзідэнта сумленна працаваць, берагчы гістарычную памяць, справядліва дзейнічаць, абараняць простага чалавека. Наша ідэалогія – гэта ідэалогія жыцця, ідэалогія павагі гонару і годнасці чалавека. Сябры! Давайце ніколі не здраджваць сабе, захоўваць вернасць сваім вытокам, традыцыйным каштоўнасцям беларусаў.

Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей