Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем о новостях Докторовичского сельсовета

13.04.2025

Пра закон і бяспеку

На тэрыторыі сельвыканкама адбылося выязное пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку, на якім былі разгледжаны персанальныя справы грамадзян, якія ўчынілі розныя правапарушэнні і стаяць на розных відах уліку ў сельскім выканаўчым камітэце і РАУС. Таксама былі праведзены індывідуальныя гутаркі з сем’ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Акрамя таго, грамадзянам у чарговы раз нагадалі аб пажарнай бяспецы.

Навядзенне парадку - справа важная...

У Доктаравіцкім сельвыканкаме вялікую ўвагу надаюць навядзенню парадку на зямлі. Так, у аг. Ванелевічы і Новыя Доктаравічы ажыццяўляецца падрыхтоўка да зносу пустуючых дамоў. Акрамя таго, у названых населеных пунктах праведзена спілоўванне аварыйных дрэў, выканана расчыстка пустуючых участкаў. Работы па добраўпарадкаванні будуць працягвацца.

...і агульная

У аг. Ванелевічы адбыўся суботнік, у якім прынялі ўдзел навучэнцы і педагогі Ванелевіцкай сярэдняй школы, супрацоўнікі Ванелевіцкага цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама старшыня сельвыканкама Міхаіл Валуевіч і ідэолаг ААТ «Піянер-Агра» Ганна Бахта (на здымку). У рамках запланаваных мерапрыемстваў была добраўпарадкавана тэрыторыя ля помніка воіну-вызваліцелю і брацкай магілы. Акрамя таго, удзельнікі суботніка высадзілі елкі ў рамках акцыі «Адновім лясы разам».

Агароджа абеліска адноўлена

Не так даўно мы пісалі, што ў аг. Новыя Доктаравічы мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап’янення пашкодзіў агароджу помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Да нас у рэдакцыю звярнуліся сваякі мужчыны з паведамленнем, што агароджа была цалкам адноўленая. У ходзе дыялогу высветлілася, што грамадзянін, які нанёс пашкоджанні, сапраўды цалкам кампенсаваў усе выдаткі па аднаўленні агароджы, а набыццём і ўстаноўкай пашкоджанай секцыі займаліся работнікі КСУП «Доктаравічы». Як адзначыў намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Канстанцін Мажэйка, сёння застаўся адзін нюанс – устаноўленая секцыя адрозніваецца ад іншых па колеры. Але ў хуткім часе гэта будзе выпраўлена – агароджа будзе пафарбавана.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей